Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Жнівень 2013 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2013    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2013, 06:15 Адукацыя і выхаванне  ] • С Днём знаний!

Паважаныя педагогі і вучні!

 

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў!

 

С Днём знаний!
Гэтае свята адчыняе шлях у дзіўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.

 

Беларускі народ заўсёды цаніў мудрасць, адукацыю, навуку і, дзякуючы гэтаму, стварыў вялікую культуру, падарыў свету нямала выдатных асветнікаў і вучоных.

 

Праводзімая ў нашай краіне палітыка гарантуе ўсім юным грамадзянам роўныя ўмовы для авалодання ведамі, рэалізацыі здольнасцей і грамадзянскага станаўлення.

 

Дарагія вучні і студэнты! Настойліва авалодвайце ведамі, старайцеся думаць творча, самастойна вырашаць самыя складаныя задачы і дасягнуць намечанай мэты.

 

Паважаныя настаўнікі! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у высакародным служэнні ідэалам мудрасці, асветы і дабрыні.

Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, плённай працы, шчасця і дабрабыту.

 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу РБ В. П. ПАПКО.

 

31-08-2013, 06:00 Адукацыя і выхаванне  ] • В море бантов, в море цветов

Я не забуду ніколі

Сшыткі, пеналы, буквар,

Першыя радасці ў школе,

Першай настаўніцы твар...

С. Грахоўскі.

 

В море бантов, в море цветов
Вось і закончыліся летнія канікулы. Зноў ажывуць школьныя калідоры і класы напоўняцца дзіцячым гоманам. Гучны званок сёння абвясціў ва ўсіх навучальных установах раёна пра пачатак новага навучальнага года і паклікаў за парты 2337 вучняў.

30-08-2013, 14:37 Адукацыя і выхаванне  ] • С любовью к детям и работе

С любовью к детям и работе
Пра гэта ішла размова 29 жніўня на пленарнай нарадзе педагогаў раёна. Напачатку адбылося знаёмства з маладым папаўненнем. 1 верасня пачынаецца педагагічны шлях 12 маладых спецыялістаў. Да іх з добрымі пажаданнямі звярнуўся мудры кіраўнік і вопытны настаўнік, дырэктар Слабадской школы Б. З. Невяроўскі. Менавіта з яго выступлення ўзяты словы, якія змешчаны ў загаловак. А яшчэ сярод пажаданняў было шукаць у дзецях добрае, самаўдасканальвацца, быць крыху наперадзе вучняў.

30-08-2013, 14:33 Эканоміка і права  ] • Выездное заседание

Выездное заседание
Пытанне "Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі Міёрскага раёна па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, закупак лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанні дапамогі ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак" разгледжана на выязным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 жніўня. Напачатку старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў пазнаёміў удзельнікаў пасяджэння з раёнам, асаблівую ўвагу звярнуў на мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў, стварэнне новых вытворчасцяў.
Наглядным сведчаннем змен, якія адбываюцца на Міёршчыне, быў відэафільм.

30-08-2013, 14:27 Адукацыя і выхаванне  ] • Какое оно — первосентябрьское настроение?

Дзень ведаў гэта свята, да якога загадзя рыхтуюцца, свята, якога чакаюць, свята, якое дорыць шмат станоўчых эмоцый. Гэты дзень асабліва значны для першакласнікаў, якія ў першы раз пераступаюць школьны парог. Для бацькоў, якія перажываюць за сваіх дзяцей і вучацца разам з імі на працягу навучальнага года. Для бабуль, якія захапляюцца вучнямі, што ідуць у школу з пышнымі букетамі кветак, у прыгожым убранні і з усмешкамі на тварах. Для адных гэты дзень вяртанне ў мінулае, для іншых —крок у будучыню. А з якімі думкамі і настроем спяшаюцца ў гэты дзень у школу настаўнікі?

30-08-2013, 14:26 Культура  ] • Афиша

31 жніўня


Узмёнскі СДК: 22.00 тэматычная дыскатэка «Да пабачэння, лета».

 

Новапагосцкі СК: 22.00 — вечар адпачынку «Бывай, лета».

30-08-2013, 14:24 Навіны  ] • Формат меняется

Тэлефонныя станцыі ў Міёрах, Дзісне і аграгарадку Язна з 2 верасня будуць пераведзены на новы фармат вызначэння нумара выклікаючага абанента. Таму вызначэнне нумара будзе магчыма толькі пры наяўнасці ў абанента сучаснага тэлефоннага апарата ў фармаце CLIP (еўра-АОН, Caller ID), а таксама пры ўмове рэгістрацыі гэтага апарата ў сэрвісным цэнтры РУП "Белтэлекам". Тэлефонныя апараты састарэлых мадэляў "Русь", "Фаэтон" і інш. нумар абанента вызначаць ужо не будуць.

30-08-2013, 14:23 Навіны  ] • Акция

З 1 верасня стартуе чарговая акцыя для ўсіх новых абанентаў, якія жадаюць падключыць паслугі высокахуткаснага інтэрнэта ByFly і інтэрактыўнага тэлебачання Zala са скідкамі да 7 месяцаў. Даведкі па тэл. 5-02-52.

 

А. ФЁДАРАЎ.

30-08-2013, 14:23 Навіны  ] • Скидка и сувенир

З 1-га да 30 верасня "Белдзяржстрах" праводзіць акцыю па заключэнні дагавароў добраахвотнага страхавання наземных транспартных сродкаў. Грамадзянам прадстаўляецца 5% скідка да разлічваемага страхавога тарыфу пры ўмовах, што варыянт страхавання "Аўтакаска "Класічны", тэрмін страхавання—год, узрост легкавога аўтамабіля не старэй за 10 год. Калі дагавор добраахвотнага страхавання заключаецца на такіх умовах, страхавальнікатрымае яшчэ сувенір. Гэта можа быць аптэчка аўтамабільная, аварыйны знак, трос, камізэлька святлоатбівальная і інш.

 

І. КРУК, дырэктар прадстаўніцтва

"Белдзяржстраху"

па Міёрскім раёне.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar