19 немаўлят з'явілася на свет у нашым раёне ў кастрычніку — 8 дзяўчынак і 11 хлопчыкаў. 15 дзетак нарадзіліся ў поўных сем'ях. 9 — першынцы ў сваіх бацькоў, 6 — другія, 3 сталі трэцімі, адно дзіця ў сям'і чацвёртае. Сярэдні ўзрост мам — 25 год, тат — 27.
13 лістапада ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Міёрах адбылося занальнае пасяджэнне метадычнага аб'яднання на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага знаходжання маладых інвалідаў.
8-9 лістапада у Шуміліна сабраліся аматары гумару з Віцебскай вобласці. Тут адбылося свята "Смяяцца не грэх". Раён на ім прадставіў тэатр мініяцюр "Свае хлопцы" пад кіраўніцтвам Вольгі Аляксандраўны Борскай. Дэманстравалі таленты Сяргей Пілецкі, Аляксей Гайдзель, Юлія і Міраслаў Блажэвічы, Ірына Цярэнцьева, Ігар Сардыка, Іосіф Вільчынскі, Дзмітрый Федарэнка, Андрэй Ліскоў, Вольга Галімбоўская і Валянціна Пундзіс.
"Добра жанчынам, могуць ад работы адпачыць у дэкрэтным водпуску",—нярэдка можна пачуць такую фразу ад мужчын. Толькі далёка не кожны з іх жадае так адпачываць, хоць гэта і дазволена дзяржавай. Самі жанчыны, якія ў такім водпуску пабылі, ведаюць, што зусім не падобны ён на адпачынак.