Лепшыя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна сабраліся 16 лістапада ў Чэраскім СДК на ўрачыстасць, прысвечаную Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сімвалічным стала ўручэнне каравая з рук кіраўнікоў лепшых сельгаспрадпрыемстваў старшыні раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцову. Ігар Валер'евіч выказаў словы падзякі механізатарам і жывёлаводам за старанную працу, павіншаваў іх са святам, пажадаў новых поспехаў.
Адной з першых песень, якую Святлана Бакевіч яшчэ ў школьныя гады навучылася іграць на гітары, была многім вядомая "У реки за лесом рос кудрявый клён". У кампаніі сяброў гітарыстка-самавучка часта выконвала "Ланфрен-ланфра" Міхаіла Баярскага і "Город золотой" Барыса Грабяншчакова. Навыкі ігры на інструменце разам з сяброўкай замацоўвалі ў гуртку ў Васіля Сямёнавіча Мядзюхі. У музычную школу Святлана запісвалася тры разы, але самы вялікі тэрмін навучання склаў тры месяцы.
Мой бацька Іван Георгіевіч Кудраўцаў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Старэйшыя жыхары райцэнтра яшчэ памятаюць яго як аднаго з адказных работнікаў аўтапарка №15. І ў раённай кнізе "Памяць" ён успамінаецца не раз, вось толькі заўсёды па-іншаму.
У кастрычніку надрукавана, а ў лістападзе "пайшло" да чытачоў сёлетняе выданне кнігі "Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь. Людзі справы". У прадмове старшыні грамадскага савета энцыклапедыі, старшыні Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка адзначаецца, што мэта кнігі—пазнаёміць чытача з тымі, хто дабіўся прафесійных і дзелавых поспехаў, сваімі дасягненнямі ў той ці іншай ступені ўплывае на жыццё ў нашай краіне, фарміруе аб ёй грамадскую думку.
Дзяўчынкі-школьніцы вырашылі скончыць жыццё самагубствам і наглыталіся таблетак; адзінаццацікласнік, гуляючы з таварышам, выпадкова ўдарыў яго камнем па галаве; жанчына чакае дзіця і курыць цыгарэты… Гэта не навіны з расійскага НТВ, а падзеі, што адбываюцца побач. Наша рэальнасць, ад якой халаднее ўнутры і становіцца вельмі сумна.
21 лістапада адзначаецца Сусветны дзень некурэння. У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя ініцыіравала рэспубліканскую антытытунёвую інфармацыйна-навучальную акцыю. Праходзіць яна з 18 па 23 лістапада.
18 лістапада дзяржаўнаму ландшафтнаму заказніку "Ельня" спаўняецца 45 гадоў. Ён быў утвораны ў далёкім 1968-ым пастановай Савета Міністраў БССР №342. Спачатку граніцы прыродаахоўнага аб'екта супадалі з межамі непасрэдна балотнага масіву, але ў адпаведнасці з пастановай урада рэспублікі ад 1 красавіка 1981 года №103 яны пашыраны за кошт навакольнай ахоўнай зоны. А 27 снежня 2007 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай №1833 памяняў статус заказніка, удакладніў яго граніцы і плошчу. Цяпер да яго адносяцца 25758 гектараў балотных і забалочаных угоддзяў.
На ўездзе ў аграгарадок Цвеціна ўздоўж дарогі стаяць домікі сядзібнага тыпу, якія мясцовае сельгаспрадпрыемства пабудавала для сваіх работнікаў. У адным з іх жыве сям'я Чэрапаў — вясковых работнікаў, якія руплівай працай уносяць немалы ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны ў гаспадарцы.