У кастрычніку на Савецкай плошчы горада Гродна адбыўся ХХІІ Міжнародны мемарыял па спартыўнай хадзьбе памяці срэбнага прызёра ХХІІ Алімпійскіх гульняў П. І. Пачынчука. Узнагароды разыгрывалі між сабой больш за 150 хадакоў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі.
Штогод падчас канікул на базе Міёрскай ДЮСШ працуе спартыўна-аздараўленчы лагер "Алімпіец". Традыцыйна яго наведваюць юныя аматары спорту. На асенніх канікулах тут сабралася 30 хлопцаў і дзяўчат.
Патэлефануйце на нумар 8-0212-47-78-16 ці дашліце інфармацыю на электронны адрас кіраўніцтва ўстановы "Віцебскае абласное ўпраўленне МНС" doverie@rescue01.vitebsk.by аб станоўчых і адмоўных дзеяннях работнікаў па надзвычайных сітуацыях.
Нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў адбудзецца 27 лістапада. На яе разгляд плануецца вынесці пытанне аб стаўках падаткаў на зямлю і нерухомасць на 2014 год. Пачатак работы ў 10.00 у будынку райвыканкама.
У чацвер, 28 лістапада, з 12 гадзін у Туркоўскім сельскім Савеце будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Парфёнавіч Папко.
У сераду, 27 лістапада, у памяшканні Завуццеўскага сельскага Савета будзе ажыццяўляць прыём грамадзян па асабістых пытаннях начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Лонь. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін.
У аўторак, 26 лістапада, у кабінеце №2 райвыканкама будзе весці прыём грамадзян начальнік юрыдычнага аддзела аблвыканкама Олія Халмірзаеўна Чарыева. Звяртайцеся з 10 да 12 гадзін. Папярэдні запіс па тэлефоне 8-0212-42-50-41.