"Добра жанчынам, могуць ад работы адпачыць у дэкрэтным водпуску",—нярэдка можна пачуць такую фразу ад мужчын. Толькі далёка не кожны з іх жадае так адпачываць, хоць гэта і дазволена дзяржавай. Самі жанчыны, якія ў такім водпуску пабылі, ведаюць, што зусім не падобны ён на адпачынак.
Пад гучныя апладысменты балельшчыкаў і бадзёрую прыемную музыку ў цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі прайшлі традыцыйныя спартыўныя спаборніцтвы "Усе разам". Для выхаванцаў установы — і міярчан, і дзетак з раёна — гэтае мерапрыемства з'яўляецца доўгачаканым святам, якое штогод ладзіцца ў лістападзе.
10 лістапада ў Полацку праходзіў XI турнір вобласці па Кіокушынкай каратэ-до. Удзельнічалі каманды з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Верхнядзвінска і Міёр.
Цяпер заканчваецца агляд-конкурс пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захоўванне і падрыхтоўкі майстэрняў да рамонту сельгасмашын. У бліжэйшыя дні будуць падведзены яго вынікі на калегіі райсельгасхарчу. Расказаць аб адносінах сельскіх механізатараў да замацаванай за імі тэхнікі, дзейнасці інжынерных служб сельгаспрадпрыемстваў мы папрасілі інспектара дзяржтэхнагляду Уладзіміра Канстанцінавіча Яскевіча.
Дэкада "Дзяржтэхагляд" будзе праходзіць у раёне з 20 па 30 лістапада. Сумесныя рэйды правядуць супрацоўнікі ДАІ і УП "Белтэхагляд".Іх асноўная задача — пракантраляваць своечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхагляду транспартнымі сродкамі.
У сераду, 20 лістапада, у будынку пракуратуры Міёрскага раёна з 11 да 13 гадзін будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Андрэй Феліксавіч Гушча.
За добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты уклад у развіццё сельгасвытворчасці і ў сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначаны: Кашыра Святлана Іванаўна — аператар машыннага даення ААТ "Дрыгучы"; Казлова Святлана Мікалаеўна — аператар комплексу ААТ "Чэрасы".
Крадзеж, хуліганства, пагроза забойствам, ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей, кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане… Па гэтых і іншых артыкулах крымінальнага кодэксу РБ раённым аддзелам Следчага камітэта за 10 месяцаў гэтага года завершана 119 крымінальных спраў па 121 эпізодзе злачыннай дзейнасці.
У вучняў 8-11 класаў ДУА "Перабродская дзіцячы сад-сярэдняя школа" на адну мару стала менш. 28 кастрычніка яны змаглі трапіць у мінулае. Інакш, як назваць наведванне адразу двух палацаў—Нясвіжскага і Мірскага?