За словом — дело. Именно такую социально ответственную позицию занимает руководство района. И хотя критиковать власть сегодня модно, нельзя не заметить, что облик нашего города и района в целом с каждым годом всё краше. Новые дома, модернизированные объекты торговли, обновлённые зоны отдыха, благоустроенные пешеходные дорожки, оригинальное новогоднее оформление и,.. взметнувшиеся ввысь строительные краны…
Гэтае пытанне часта задаюць дзеці бацькам і атрымліваюць самыя розныя адказы: у Лапландыі, на паўночным полюсе, у Вялікім Усцюзе... Малыя ведаюць, што ёсць гэты казачны персанаж і ў Белавежскай пушчы — сёлета дзесяць гадоў мінула, як пабудаваў ён рэзідэнцыю ў гэтым маляўнічым куточку. Аднак, акрамя "афіцыйна зарэгістраваных" і ўсім вядомых зімовых сядзіб Дзядулі Мароза можна было б адзначыць на сусветнай карце яшчэ шмат кропак, дзе ён жыве і творыць цуды. Супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты зацікавіліся, а ці ж няма такой дзіўнай і мала каму вядомай мясцінкі на Міёршчыне?
Адпаведна старажытнакітайскага каляндара, 2014-ы лічыцца годам Каня. Хочаце даведацца пра характар і манеры паводзін сімвала года? Тады наведайце конеферму, паназірайце за гэтымі дзіўнымі жывёламі і адкрыеце нямала цікавага пра іх. Але памятайце, што конь выдатна запамінае добрае і дрэннае абыходжанне з ім. Ласкавае і клапатлівае стаўленне чалавека заўсёды выклікае ў яго станоўчую рэакцыю ў адказ: даверлівасць, прыхільнасць, паслухмянасць, безадмоўнасць у працы, гатоўнасць верна служыць.
Падарожжа на спіне ў шэрага ваўка прапануе ўсім вядомая казка і … пераднавагодняе тэлебачанне. А ці магчыма яно ў рэальнасці? Супрацоўнік паляўнічай гаспадаркі ТАА "Абстэрна" Алег Аляксандравіч Селях сцвярджае, што ні адзін мацёры, гэта значыць, дарослы воўк не дазволіць, каб нехта сеў яму на спіну. І ўсё ж ёсць выключэнні.
Для дарослых Новы год — гэта хутчэй дадатковая магчымасць адпачнуць ад працоўных будняў, а для дзяцей — час, калі ў любы момант можа здарыцца што-небудзь незвычайнае. Менавіта яны не забываюцца
пра тое, што навагодняя ноч — самая чароўная і казачная пара. Падзяліцца сваімі думкамі пра святочныя цуды згадзіліся выхаванцы дзіцячага садка №3.
Пра міярчанку Насцю Густаву стала вядома ад яе бабулі Ганны Мікалаеўны Федуковіч.
— Мы з унучкай сапраўдныя сяброўкі, — пазначыла жанчына, — у нас шмат агульных інтарэсаў. Як і я, яна адчувае вялікую сімпатыю да прыроды і ўсяго жывога. Дзяўчынка часта гасцюе ў мяне ў вёсцы Мельніца. Дапамагае па гаспадарцы, разам кулінарым, ходзім па грыбы, па ягады. І чым бы мы ні займаліся, дзе б ні бывалі, заўсёды трымаем пад рукой фотаапарат.
Новы год да нас імчыць.. Да бою курантаў засталіся лічаныя гадзіны. Атмасфера свята паўсюль. Хвалюючыя чаканні дзіўных падзей, загадванне жаданняў. І падвядзенне вынікаў. Нялішнім будзе ў пераднавагодняй мітусні ўзгадаць, якія ўражанні пакінуў адыходзячы год, што паспелі за гэтыя 365 дзён, чаго чакаем ад наступнага 2014-га. Пра гэта пацікавіліся ў нашых чытачоў карэспандэнты раённай газеты.
Для большасці Навагодняя ноч — свята, а вось некаторыя ў гэты час нясуць працоўную вахту,прычым спраў прыбаўляецца ледзь не ўдвая. У той жа час, калі для некага навагодні "суботнік" выпадае ў залежнасці ад формулы "пашанцуе — не пашанцуе", то для загадчыка хірургічнага аддзялення УАЗ "Міёрская ЦРБ" Івана Міхайлавіча Гарбачова гэта даўно прывычная справа — у Навагоднюю ноч ён на рабоце ўжо на працягу 10 год.