У нядзелю, 2 сакавіка, у райцэнтры адшуміць вясёлая Масленіца. Свята праводзін зімы пачнецца кірмашом у 9 гадзін на плошчы ля РДК і прылягаючым да яе ўчастку вуліцы Камуністычнай. Культработнікі рыхтуюць тэатралізаванае прадстаўленне і гульнёвую праграму, рэалізацыю сувеніраў, вырабленых рукамі мясцовых народных майстроў. Пасля 12 гадзін у РДК пачнецца чарговы тур раённага агляду мастацкай самадзейнасці.
Марыну Паўлаўну Кашкур добра ведаюць як у горадзе, так і ў раёне. Заўсёды ўсмешлівая, актыўная, дзейная, яна адразу звяртае на сябе ўвагу. Многія здзіўляюцца, што такая маладая і прыгожая дзяўчына ў свае гады займае адказную пасаду першага сакратара РК ГА "БРСМ".
Валавую вытворчасць малака за стойлавы перыяд—з 1 кастрычніка 2013 года да 1 лютага 2014-га—у параўнанні з папярэднім стойлавым перыядам павялічыла на 37,2% адкрытае акцыянернае таварыства "Міёрскі райаграсэрвіс", на 5,8%—"Туркова", 2,1%—"Чэрасы", 0,9%—СУП "Цітова". А ў іншых гаспадарках не змаглі забяспечыць рост.
Мабыць, многія ў дзяцінстве марылі стаць знакамітым разведчыкам накшталт Шцірліца і праславіцца шматлікімі подзвігамі ў гонар радзімы. Аднак ці рэальна ўвасобіць дзіцячую мару ў жыццё? На самай справе ўсё прасцей, чым здаецца на першы погляд — неабходна падаць дакументы ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
Кожная сітуацыя, якая разглядаецца на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, — гэта наглядны дапаможнік, што арыентуе на выбар сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Усе прыклады ў ім адмоўныя, і на іх трэба вучыцца таму, як рабіць не варта.
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белпошта" Сяргей Максак у нядаўнім інтэрв'ю абласной газеце адзначыў, што па існуючых цяпер нарматывах адно сельскае аддзяленне паштовай сувязі павінна абслугоўваць 2 тысячы чалавек. Зыходзячы з гэтага, на Віцебшчыне неабходна пакінуць 148 такіх патрэбных насельніцтву ўстаноў з цяперашніх 396. А пакуль ім даводзіцца дзейнічаць і там, дзе зона абслугоўвання ад 150 да 700 жыхароў. Нават у аддаленыя вёскі накіроўваюцца паштальёны.
10-12 лютага ў раёне праходзіла еўраатэстацыя гаспадарак раёна на права вырошчвання насення крыжакветкавых культур для Віцебскага МЭЗа з наступнай рэалізацыяй атрыманай прадукцыі ў краінах Еўрасаюза. Трэба сказаць, што ў рамках гэтага пілотнага праекта гонар Віцебшчыны абаранялі Верхнядзвінскі раён і наш Міёрскі. Справа новая, у многім нязведаная, ды і не вельмі танная: за ўдзел у ёй МЭЗ заплаціў за кожную гаспадарку па 4-5 тыс. еўра.