4 красавіка ў 18 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца канцэрт беларускага спевака і кампазітара Сяргея Славянскага. Многіяведаюцьягохіт "Жена", якіпаверсіінекаторыхінтэрнэт-крыніцтытулаваныяк "Лепшышансон 2013 года". Чым яшчэ адметны артыст, раённая газета пацікавілася ў яго самога.
Той дзень, калі павінны прыехаць супрацоўнікі газавай службы і замяніць балон, у многіх гаспадароў прыватных дамоў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, выклікае дадатковыя хваляванні. Падчас замены балона трэба быць дома. Аднак па розных прычынах гэта атрымліваецца не ў кожнага: важная справа на рабоце, тэрміновая камандзіроўка і да т.п. Многія звяртаюцца да кіраўніка з просьбай адпусціць на пэўны час з работы. Добра, калі ад месца працы да дома недалёка і машына з балонамі прыязджае своечасова. Часам чакаць даводзіцца доўга.
За мінулы год вытворчасць малака ў гаспадарках раёна зменшылася на 4,2%, яго рэалізацыя — на 8,6%, надой на карову — на 185 кілаграмаў. І гэта пры тым, што ўведзены ў эксплуатацыю дзве даільныя залы (цяпер іх 4), на ўсіх фермах устаноўлены малакаправоды, дастаткова нарыхтавана кармоў.
Непадалёку ад цэнтральнай сядзібы ААТ "Любінова", на пагорачку за вёскай Чапукі, месціцца лепшая малочнатаварная ферма сельгаставарыства. Штодзённа сюды спяшаюцца аператары машыннага даення. Іх праца, нягледзячы на механізацыю многіх працэсаў, застаецца нялёгкай. Зразумела, работнікам фермы хочацца і аплату мець дастойную. Аднак, як правіла, зімой яна невялікая, бо малака (за яго найбольшыя налічэнні) у гэты перыяд нямнога. І цяляткі, за догляд якіх даяркі таксама атрымліваюць грошы, нараджаюцца бліжэй да вясны. — Аднак ёсць і іншыя фактары, што ўплываюць на велічыню заробку, напрыклад, — кваліфікацыя, — падкрэслівае загадчыца фермы Наталля Іванаўна Тумарава. — Таму даяркі павінны імкнуцца павышаць сваё прафмайстэрства.
Міліцэйская біяграфія старшыны Руслана Захарэвіча бярэ адлік з 2002-га года. Пачынаў міліцыянерам-дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля, дзякуючы ўменню ладзіць з тэхнікай, стаў вадзіцелем. Руслан Раманавіч завочна атрымлівае вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Віцебскім універсітэце імя П. М. Машэрава. Наяўнасць дыплома стане пропускам на афіцэрскую пасаду.
Штотыднёвапачацвяргахз 19.00 да 21.00 сем'і, якіязнаходзяццанаўлікуўсацыяльныхслужб, чакаюцьгасцей. АднымвечарамразамзучастковымінспектарамІСНАндрэемМіронавічамІльніцкімінамеснікамстаршынікамісііпасправахнепаўналетніхВольгайКазіміраўнайЧапулёнакурэйдадправіласякарэспандэнтгазеты.
"Ведь так не бывает на свете, чтоб были потеряны дети…" На жаль, бывае. Нават жывучы пад адным дахам з роднымі бацькамі, дзеці адчуваюць сябе адзінокімі і непатрэбнымі. Таму што тата і мама з большым задавальненнем разап'юць бутэльку і забудуцца ў п'яным сне, замест таго каб пачытаць казку малым і пажадаць ім добрай ночы.
К сведению населения, руководителей предприятий, строительных и сельскохозяйственных организаций, прорабов, механизаторов, фермеров, частных предпринимателей!
Магистральные газопроводы относятся к производствам повышенного риска.
У сувязі з аптымізацыяй сеткі праваднога вяшчання ў першым паўгоддзі сёлета ў Міёрскім раёне будзе паэтапнае спыненне аказання паслугі праваднога вяшчання з пераходам на эфірнае. З даты адключэння штомесячная плата за дадзеную паслугу не налічваецца.
Наша здароўе ў многім залежыць ад якасці вады, якую мы п'ём. Яна іграе ў жыцці чалавека вялікую ролю: цыркулюе кісларод і пажыўныя рэчывы па клетках, перапрацоўвае іх у энергію; ахоўвае органы і змякчае механічныя ўздзеянні на іх; рэгулюе цеплаабмен арганізма з навакольным асяроддзем і падтрымлівае пастаянную тэмпературу цела; увільгатняе ўдыхаемае і выдыхаемае намі паветра; выводзіць шлакі з арганізма.
Вельмі важна перыядычна правяраць ваду з калодзежаў на ўтрыманне нітратаў. Зрабіць гэта можна ў лабараторыі ДУ "Міёрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі". Поўны хімічны і бактэрыялагічны аналіз каштуе 72438 рублёў, вызначэнне ўтрымання нітратаў, нітрытаў і аміяку — 8980 руб.