16 кастрычніка наш раён наведалі супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук, пры іх удзеле адбылася нарада кіраўнікоў адпаведных раённых служб па пытаннях стварэння рэспубліканскага заказніка "Жада".
Да 31 снежня дазваляецца ружэйнае паляванне на дзіка, лася, казулю і іншых капытных любога полу і ўзросту. Са стрэльбай загонам і з сабакамі можна гэтым займацца ў светлы час, з засады і падыходу — на працягу сутак.
149 жыхароў раёна працаздольнага ўзросту знаходзяцца на ўліку ў сельскіх Саветах як непрацуючыя. З іх толькі некаторыя выязджаюць на заробкі за мяжу. Даход большасці выпадковы. З такой катэгорыяй грамадзян даводзіцца займацца грамадскасці. Наколькі эфектыўныя яе вынікі? Пра гэта ішла размова на чарговым пасяджэнні раённага савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.
У пятніцу, 31 кастрычніка, у Дзісне выступяць у працоўных калектывах інфармацыйна-прапагандысцкія групы пад кіраўніцтвам адказных работнікаў райвыканкама, у складзе якіх будуць супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў і медыкі. З 14 гадзін да 15.30 у будынку гарсавета будзе весці прыём гараджан па асабістых пытаннях дырэктар УП ЖКГ Уладзімір Іванавіч Мяцеліца. У 16 гадзін у гарадскім Доме культуры пачнецца канцэрт вакальна-харэаграфічнага гурта "Азярніцы" з удзельнікаў мастацкай самадзейнасці камунальнікаў.
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Феадосія, архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага з 28 кастрычніка да 4 лістапада ў Полацк прывязуць раку з мошчамі Свяціцеля Лукі (Война-Ясенецкага, лекара-хірурга).
Некалькі дзён таму ў вучняў другога класа Язненскай СШ заззялі на грудзях зорачкі—акцябрацкі сімвал. Той дзень стаў для іх сапраўдным святам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню ўдзельнічалі ў такім мерапрыемстве.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны дзясяты жыхар планеты ў наш час хварэе артрытам. Часцей за ўсё гэта працаздольныя людзі ва ўзросце ад 30 да 50 год, вялікі працэнт сярод хворых складаюць дзеці.
Навучыць дзяцей чытаць і пісаць — задача складаная. Не кожнаму лёгка даюцца гэтыя, на погляд дарослых, элементарныя рэчы. Здараюцца памылкі пры чытанні і пісьме: прапускаюцца літары, словы пішуцца разам або адно слова раздзяляецца на два. Бацькі, а часам і настаўнікі, лічаць прычынай няўважлівасць. Аднак калі такія памылкі паўтараюцца рэгулярна, гэта азначае, што ў дзіцяці часткова парушаны працэсы пісьма (дысграфія) і чытання (дыслексія).
Пасля выгнання фашыстаў у нашай мясцовасці былі адноўлены ранейшыя Дзісенскі і Міёрскі раёны. У гэтым матэрыяле размова на падставе архіўных матэрыялаў пойдзе пераважна пра непасрэдна Міёрскі. Для развіцця адукацыі час быў цяжкі. Па-першае, за гады вайны разбурана і спалена 29 школьных будынкаў. Не стала іх у Новым Пагосце, Вялікай Глінаўцы, Мікалаёве, Язне і іншых населеных пунктах. Па-другое, з'явілася шмат так называемых пераросткаў, дзяцей, якія не атрымалі адпаведнай свайму ўзросту адукацыі. Ды і сірот розных узростаў было нямала. Па-трэцяе, не хапала настаўнікаў. Тыя, што працавалі ва ўмовах акупацыі, былі расстраляны партызанамі ці рэпрэсіраваны пазней, або з-за боязі пакаранняў аказаліся на Захадзе. У працуючых школах не хапала мэблі, абсталявання, падручнікаў, пісьмовых прылад. Вялікай праблемай з'яўлялася значная колькасць непісьменнага дарослага насельніцтва.