Выпал снег, он скрипит под ногами, искрясь и переливаясь в свете новогодних огней морозными снежинками. И в нашем городе снова предчувствие праздника. Идёшь медленным шагом вечером по уже заметно преображённой улице Коммунистической и любуешься разнообразием подсвеченных зданий, торговых павильонов, деревьев. На главной площади возле районного Дома культуры особенно ярко. На почётном центральном месте красавица-ёлка, но наибольший восторг и умиление вызывают расположенные поблизости многочисленные светодиодные фигурки. Возле них полно детей и взрослых. Все увлечённо рассматривают созданную жилищно-коммунальной службой красоту и фотографируются рядом.
Знакавым год стаў для Міёршчыны ў плане развіцця турыстычнай інфраструктуры. Знаёміцца з заказнікам "Ельня" цяпер магчыма па спецыяльнай экалагічнай сцежцы. Выкананы рамонт Дзісенскага Дома рамёстваў і кінатэатра "Колас".
Гледзячы на гэту юную, прывабную дзяўчыну, цяжка паверыць, што ў яе ўжо дзве дачушкі і не зусім жаночая спецыяльнасць — будаўніцтва. Тым не менш інжынерна-тэхнічны работнік ДКУБП "Міёрская ПМК-55", Валянціна Міхайлава ўдала спраўляецца з прафесійнымі, грамадскімі і сямейнымі справамі. Нарадзілася Валянціна ў вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна, там жа скончыла школу. Будучую прафесію выбірала з сяброўкамі.
Вуліца Вясенняя ў райцэнтры заканчваецца прыгожым двухпавярховым домам Аляксандра Дзмітрыевіча і Святланы Уладзіміраўны Крукоў. Гаспадар працуе вадзіцелем у райпа, гаспадыня — прадаўцом аддзела "Тавары для дома" райунівермага. Падставай наведацца да іх стала паведамленне райгазу аб тым, што гэтае жыллё стала ў ліку апошняга ў 2014-м годзе, куды падведзены прыродны газ.
Ад козачак, якіх гаспадар вывеў на вуліцу аж дух захапіла: якія яны грацыёзна прыгожыя! Адна — чорная, высокая, з выцягнутай шыяй, доўгай і гладкай поўсцю, разумнымі вачыма, другая — шэранькая, яшчэ маладзенькая і меньшая, але сыценькая, з кароткай і надта мяккай поўсцю, да якой хацелася прытуліцца і сагрэцца. Абедзве — Рабіна і Лялька — чысцюткія, нібы толькі з лазні. — Хто ж іх мыў? — усміхаецца гаспадыня прыгажунь — Галіна Зыгмунтаўна Карніцкая. — Гэтыя жывёлы ад прыроды вельмі акуратныя: на гной ніколі не лягуць. Калі ў стойле мокра, самі выцягнуць сена з кармушкі і зробяць сабе сухую і чыстую "пасцельку".
Шукаючы населеныя пункты, назва якіх звязана з годам Казы (Авечкі), на шляху маёй вандроўкі па карце Міёрскага раёна трапіліся хутар Казелькі, вёскі Казлоўцы, Казакова, Казюкова, Казельскія, і…Казлы, куды і накіраваліся мы з фотакорам напярэдадні навагодніх святаў. Даехалі без цяжкасці, бо месціцца населены пункт уздоўж гравійнай дарогі, але ён, як аказалася, у ліку "выміраючых" — больш дамоў пустуючых.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Міёрскі Цэнтр дзяцей і моладзі правялі сумесна раённы конкурс-выставу "Лёд. Кветкі. Фантазія". Актыўна прынялі ўдзел у ім хлопчыкі і дзяўчынкі з 10 школ раёна і наведвальнікі гурткоў, аб'яднанняў па інтарэсах філіяла Цэнтр дзяцей і моладзі ў Дзісне. Прадстаўлена было чатырнаццаць работ у намінацыях "Ледзяное дыханне", "Святочная елка" і "Сімвал года", выкананыя арыгінальна і з творчым густам. У прадстаўленых працах адлюстраваны розныя напрамкі і тэхнікі выканання дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, прадстаўлены цікавыя кампазіцыі, выкарыстаны прыродны матэрыял і падручныя сродкі. Журы падвяло вынікі і вызначыла пераможцаў у кожнай з намінацый.