Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Студзень 2015 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2015    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-01-2015, 13:34 Моладзь / Год моладзі  ] • Нас становится больше
Нас становится больше У пярвічцы Язненскай СШ папаўненне: Святлана Кавалёнак, Дзяніс Шабуцкі, Дзіяна Коласава, Уладзімір Ледаховіч, Вікторыя Бабінская (на здымку) нядаўна прыняты ў БРСМ. З гэтай падзеяй хлопцаў і дзяўчат павіншавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Захараўна Кухцінская і педагог-арганізатар Алена Паўлаўна Чэпікава. 
27-01-2015, 11:18 Здарэнні  ] • Лучший спасатель — ответственность
Лучший спасатель — ответственность З-за працяглай адлігі на вадаёмах з хуткім цячэннем, ля вусцяў рэк і ў некаторых іншых месцах лёд інтэнсіўна таяў, а нядаўні свежы снег "схаваў" небяспечныя месцы. Гэта ўяўляе вялікую пагрозу падчас пешых пераходаў праз рэкі, азёры, водаканалы… Дарэчы, пры нулявой тэмпературы на працягу трох дзён трываласць ледзянога покрыва змяншаецца на 25 %. Ды і пры самай нізкай тэмпературы на вадаёмах ёсць месцы, якія не замярзаюць. Да таго ж перыядычна з'яўляюцца і штучна створаныя, але не агароджаныя палонкі для купання, якія не заўсёды можна прыкмеціць падчас снегападу ці ў цёмны час сутак. Нават чалавек, які ўмее добра плаваць, можа пратрымацца ў ледзяной вадзе толькі 15-20 хвілін.
27-01-2015, 11:13 Здарэнні  ] • В наблюдательной комиссии
Супраць згубнай спакусы — малітва і праца
"Ні адна кропля алкаголю не вартая чалавечага жыцця," — напэўна, у гэтых словах і заключаецца асноўная думка фільма, знятага прэс-службай Міністэрства унутраных спраў, з якога пачалося пасяджэнне назіральнай камісіі. Відэасюжэты ўзяты з рэальнасці людзей, што трапілі ў рабства да "зялёнага змея". Кватэры, падобныя на сметнікі, плач дзяцей, якіх забіраюць ад бацькоў, аварыі, учыненыя нецвярозымі вадзіцелямі і горкія раскаянні асуджаных — наўрад ці можна заставацца раўнадушным да ўбачанага. Нават тым, чый лад жыцця падобны да адлюстраванага ў фільме.
27-01-2015, 11:11 Здарэнні  ] • Опасные развлечения недалюбленых детей
На першым у гэтым годзе пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх падвялі вынікі работы па папярэджанні безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў за мінулы год. Дзеці з нядобранадзейных сем'яў і схільныя да правапарушэнняў падлеткі — пад асаблівай увагай. У работу з імі ўключаны ўсе суб'екты прафілактыкі: установы адукацыі і культуры, раённыя аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя ўлады. Па стане на 1 студзеня ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзілася 189 дзяцей з 94 сем'яў. На ўліку ў наркалагічным кабінеце значыліся 24 непаўналетнія, у інспекцыі па справах непаўналетніх — 25, з іх 7 трапілі ў спіс з-за спіртнога.
27-01-2015, 10:48 Здароўе  ] • Грипп: никакого самолечения!
Грипп: никакого самолечения! Зімой вірусныя інфекцыі часцей "атакуюць" чалавека, бо ў гэту пару арганізму не хапае вітамінаў, зніжаецца імунітэт. Найбольш распаўсюджаным з'яўляецца грып. Калі вірус паражае вялікую колькасць насельніцтва, пачынаецца эпідэмія. Як засцерагчыся ад грыпа, пазбегнуць ускладненняў у выпадку захворвання, тлумачыць урач-інфекцыяніст і загадчыца інфекцыйным баксаваным аддзяленнем УАЗ "Міёрская ЦРБ Таццяна Масла.
27-01-2015, 10:41 Прырода і экалогія  ] • Новая статья для браконьеров
Адказнасць за браканьерства ўзмацнілася ў сувязі са зменамі і дапаўненнямі ў адміністрацыйным і крымінальным заканадаўстве, уведзенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2014 года "Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь", што ўступілі ў сілу 17 лістапада мінулага года. 
27-01-2015, 10:40 Пытайцеся—адказваем  ] • Перенос батареи
Хочам замяніць батарэі цэнтральнага ацяплення ў кватэры. Што для гэтага патрэбна?
У адпаведнасці з п.7 Палажэння аб умовах і парадку пераўладкавання і (ці) перапланіроўкі №384 (зацверджана Саветам Міністраў 16.05.2013 г.) для дэмантажу, устаноўкі, замены ці пераносу сістэм ацяплення, у тым ліку ацяпляльных абсталявання і прыбораў, патрабуецца ўзгадненне (дазвол) мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама распрацоўка праектнай дакументацыі.
27-01-2015, 10:32 Здарэнні  ] • Не допустить пожара на транспорте
Як паказвае практыка, сучасны аўтамабіль можа згарэць цалкам за пяць-шэсць хвілін. Часцей за ўсё пажар пачынаецца ў адсеку рухавіка, радзей — у салоне, у адзінкавых выпадках — у элементах хадавой часткі ад трэння. У асноўным узгаранні пачынаюцца па прычыне замыкання ў электраправодцы, уцечкі ў сістэме падачы паліва, неахайнасці пры перавозцы гаручых грузаў, праліву паліва і г.д.
27-01-2015, 10:29 Спорт і турызм  ] • Начало положено
Скончыўся 2014-ты год, а значыць сёлета ўжо распачаты новы круг спартакіяды сярод каманд сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна.
У яе рамках у сярэдзіне студзеня прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд сельскіх КФК. Удзел у сустрэчы прынялі прадстаўнікі шасці гаспадарак: ААТ "Узмёнскі край", "Пад'ельцы", "Любінова", СУП "Павяцце", ВУПКУ "Міёрскі", КУП "Язна".

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar