З мэтай папулярызацыі дзейнасці ГА "БРСМ" і прыцягнення ўвагі моладзі да журналісцкай сферы з 20 лютага па 31 сакавіка Віцебскім абласным камітэтам ГА "БРСМ" праводзіцца конкурс на лепшы лагатып маладзёжнага прэс-цэнтра (клуба юных журналістаў).
У суботу, 21 лютага, "прамую лінію" праводзіў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.У. Гагалінскі. Ён адзначыў, што дзяжурства ля тэлефона і ў выхадны дзень выклікала добразычлівую цікавасць не толькі ў жыхароў раёна: было шэсць зваротаў, у тым ліку з Глыбокага і Полацка. Сярод найважнейшых — просьба дапамагчы паскорыць ліквідацыю запазычанасці райаграсэрвісу перад Глыбоцкім занальным архівам. А вось нібы асабістая праблема па дастаўцы мэблі з магазіна, толькі, пагадзіцеся, службы аказання экстраных транспартных паслуг у нас няма. Вядома, трэба вывучаць, наколькі яна запатрабаваная, колькі будзе каштаваць, а заказчыкі гатовы за яе плаціць.
У ААТ "Любінова" падчас вясенне-палявых работ накіруецца на палеткі ўся колавая тэхніка. Несумненна, спраў у механізатараў будзе шмат. Ужо цяпер большасць з іх дакладна ведаюць, на якіх участках давядзецца працаваць.
Абарона інтарэсаў грамадзян Асабліва пільную ўвагу дзяржкантроль надае пытанням падпарадкавання заканадаўству па рабоце са зваротамі грамадзян. Звязана гэта з тым, што недаацэнка яе важнасці, недастаткова вострая пастаноўка магчымых канфліктных праблем з боку тых органаў, якія закліканы ўстаць на абарону інтарэсаў людзей, выклікаюць незадаволенасць і негатыўна адбіваюцца на аўтарытэце асобных мясцовых органаў улады. За 2014 год у Камітэт вобласці паступіла 539 пісьмовых зваротаў грамадзян (у 2013-ым — 444) і 69 зваротаў юрыдычных асоб (104). Прынята 369 грамадзян (275). Электронных зваротаў налічылася 99, што больш за аналагічны перыяд пазамінулага года на 77.
Сістэма безнаяўных разлікаў — асноўны накірунак на фінансавым рынку. Павысіць долю аплаты банкаўскімі плацёжнымі карткамі можна праз вяртанне запазычанняў фізічнымі асобамі. Каб сэканоміць свой час, аплочвайце крэдыты праз "Інтэрнэт-банкінг", інфакіёскі, "М-банкінг". Згодна з растлумачэннем Міністэрства па падатках і зборах, карт-чэкі пацвярджаюць фактычнае пагашэнне, таму што ўтрымліваюць усю неабходную інфармацыю. Незразумелыя пытанні на гэты конт удакладняйце па тэлефоне 4 17 00.
На тэрыторыі раёна пражываюць грамадзяне, якія прадаюць спіртаўтрымлівальную вадкасць, напоі, вырабляюць моцныя спіртныя напоі і самагонную брагу ў хатніх умовах як для далейшай рэалізацыі, так і для ўласных патрэб. Усё гэта — парушэнне заканадаўства, за што прадугледжваецца адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць.
21 лютага наш раён прыняў удзел у абласным "Масленічным разгуляі". Дзейства разгарнулася ў Гарадку ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы. Гасцей частавалі блінамі, салдацкай кашай і гарбатай, стравамі беларускай кухні, а таксама народнымі песнямі, танцамі і гульнямі. Усе раёны прывезлі свае адметныя пудзілы, з мясцовымі асаблівасцямі.
11 лютага, у дзень інфармавання, старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Мікалаеўне Баніфатавай задалі пытанне пра прадастаўленне крэдытаў сем'ям на будаўніцтва, набыццё і рэканструкцыю жылля. За тлумачэннямі рэдакцыя звярнулася да дырэктара мясцовага аддзялення Беларусбанка Алены Мікалаеўны Юшкевіч. З размовы высветлілася, што…
Візіт супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты быў неспадзяваным для Людмілы Мікалаеўны Цітовіч з Чапукоў. Дома на кухні жанчына вяла няспешную размову з суседкай і шчыра здзівілася гасцям. Яна даўно на пенсіі і, па асабістым меркаванні, нічым адметным сярод вяскоўцаў не вылучаецца. Па праўдзе кажучы, мы і самі не думалі, што службовая камандзіроўка прывядзе менавіта да Людмілы Мікалаеўны, бо ў запісной кніжцы значыцца шмат прозвішчаў з катэгорыі "актыўныя падпісчыкі раёнкі". Як паведаміла загадчыца Чапукоўскага аддзялення сувязі Зоя Ніканораўна Машара, 88 экзэмпляраў "Міёрскіх навін" паштальёны Наталля Іванаўна Молакава і Ірына Вадзімаўна Цішаловіч дастаўляюць па вёсках адрасатам. Многія выпісваюць "раёнку" па 20-30 гадоў і больш. Сярод іх педагогі, работнікі ААТ "Любінова", пенсіянеры.