Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Сёлета БРСМ плануе атрымаць акрэдытацыю ў Еўрапейскай валанцёрскай службе (ЕВС) у якасці прымаючага боку. Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя Меннанава. У верасні мінулага года БРСМ атрымаў акрэдытацыю Еўрапейскай валанцёрскай службы, якая дазваляе накіроўваць беларускую моладзь у краіны ЕС для ўдзелу ў агульных еўрапейскіх валанцёрскіх праектах. Зараз аб'яднанне знаходзіцца ў пошуку арганізацыі-партнёра, з якой можна стварыць агульны праект, карысны як для рэспублікі, так і для краіны, якая прыме беларускую моладзь.
Традыцыйныя гадавыя сходы неўзабаве пачнуцца ў сельгаспрадпрыемствах раёна. На іх кіраўнікі зробяць справаздачы аб выніках гаспадарання ў 2014-ым, будуць унесены патрэбныя змяненні і дапаўненні ў калектыўныя дагаворы, заахвочаны лепшыя работнікі, арганізаваны праводзіны на заслужаны адпачынак. Першымі справаздачную кампанію пачнуць хлебаробы ААТ "Пад'ельцы", "Папшулі" і "Дрыгучы", а завяршыць яе плануецца да 10 сакавіка.
Санітарна-эпідэміялагічная служба нагадвае, што ў ДУ "Міёрскі РЦГЭ" пастаянна дзейнічае "гарачая тэлефонная лінія" па пытаннях прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, ВІЧ/СНІДу, фарміравання здаровага ладу жыцця, прафілактыкі алкагалізму, курэння, наркаманіі, аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, добраўпарадкавання населеных пунктаў, бяспекі харчовых прадуктаў і пітной вады.
У панядзелак, 9 лютага, з 8 да 9 гадзін на пытанні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, па выкананні норм і правіл пажарнай бяспекі адкажа начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Уладзіміравіч Слізень. Тэлефануйце на нумар 4-16-74.
Пярловыя і ячневыя крупы ёсць у кожным прадуктовым магазіне і яны паспяхова канкурыруюць з іншымі прадуктамі не толькі па таннай цане, але і спажыўнасці. У пярлоўцы змяшчаецца практычна ўвесь неабходны набор карысных рэчываў, у тым ліку жалеза, кальцый, медзь, ёд, вітаміны А, В, Е, Д. А фосфару амаль удвая больш, чым у іншых зерневых. Не менш важная — наяўнасць аміна-кіслаты лізіну, якая мае супрацьвіруснае дзеянне і дапамагае змагацца з герпесам, вострымі прастуднымі інфекцыямі, падтрымлівае жыццёвы тонус і захоўвае здаровым сэрца. Адметна, што вырабляюць такі карысны прадукт не толькі рэспубліканскія прадпрыемствы харчовай прамысловасці, але і ААТ "Міёрскі камбікормавы завод".
З 27 студзеня ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі і ў зале раённай дзіцячай бібліятэкі дзейнічаюць новыя выставы. Экспазіцыю ўласных карцін і студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўляе дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Генадзь Пятровіч Ісакаў. Ён займаецца вывучэннем мастацкага жыцця Віцебскага краю канца 19-пачатку 21 ст. ст. З пачатку 1990-х удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх, замежных і міжнародных выставах, таму варта і міярчанам пазнаёміцца з яго талентам, ацаніць работы віртуоза і пачынаючых творцаў.
У мінулую нядзелю стартаваў раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці "Пра веліч народа мы песні спяваем". У першым туры, які прайшоў у Чэраскім СДК, выступілі творчыя калектывы Чапукоўскага, Наўгародскага і Перабродскага Дамоў культуры, Новапагосцкага і Дварнасельскага сельскіх клубаў. Дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Міёрская цэнтралізаваная клубная сістэма" Васіль Мядзюха, адкрываючы мерапрыемства, пазнаёміў са складам журы і пажадаў артыстам удалага выступлення.
У сувязі з павелічэннем колькасці пажараў і гібелі людзей у Віцебскай вобласці работнікамі Міёрскага РАНС праведзена пажарна-прафілактычная акцыя па праверцы жыллёвага фонду ў выхадныя дні 17, 18, 24, 25, 31 студзеня і 1 лютага бягучага года. Падчас яе прайшло абследаванне нядобранадзейных, адзінокіх, адзінокапражываючых грамадзян і інвалідаў, сем'яў, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей. Пры правядзенні пажарна-прафілактычнай работы адбыліся сельскія сходы, удзельнікам якіх тлумачыліся асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі, прынцыпы дзеяння аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.