Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 16.02.2015
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Люты 2015    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-02-2015, 13:30 Моладзь / Год моладзі  ] • Ищем новые имена
Ищем новые имена 28 лютага ў 10.00 у раённым Доме культуры пройдзе Міёрскі раённы этап рэспубліканскага вакальнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі". Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія з'яўляюцца членамі пярвічных прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў.
16-02-2015, 13:24 Навіны  ] • Мал, да удалой
Вось так прымаўкай можна сказаць пра калектыў РВУ "Міёрырайгаз": у ім працуе толькі 45 чалавек, што складае ўсяго 1,4% агульнай колькасці работнікаў газазабяспечвальнай сферы Віцебшчыны, аднак па суме вытворчых і адпачынкавых конкурсаў, іншых паказчыкаў міёрскія газавікі занялі па выніках мінулага года трэцяе месца ў вобласці. Прапусцілі наперад сапраўдных "гігантаў" — вытворчыя ўпраўленні "Віцебскгаз" і "Полацкгаз", дзе працуючых амаль у 10-20 разоў больш.
16-02-2015, 13:20 Пытайцеся—адказваем  ] • Газовую плиту менять надо?
— У Міёрах ходзяць чуткі, што трэба мяняць газавыя пліты, якія эксплуатуюцца больш за 20 гадоў. Ці праўда гэта?
М-о, жыхар райцэнтра.
Вось што на гэтае пытанне адказаў дырэктар філіяла РВУ "Міёрырайгаз" А.Э. Фяцковіч...
16-02-2015, 13:18 Пытайцеся—адказваем  ] • "Горячий телефон"
"Горячий телефон" Прыямкі для вады — пагроза для колаў
Па вуліцы Кірава ў раёне бальніцы ўздоўж тратуара размешчаны прыямкі для сцёку вады, так званыя ліўнёўкі.
— Гэтыя прыямкі небяспечныя для вадзіцеляў і веласіпедыстаў, — сцвярджала жыхарка райцэнтра Ірына Іванаўна Быкава ў тэлефоннай размове. — Яны ніяк не абазначаны і нічым не закрыты. Трапіўшы ў ямку, веласіпедыст не толькі свой транспарт пашкодзіць, але і сам траўму можа атрымаць. Знаёмы вадзіцель мяняў кола ў сваім аўтамабілі пасля таго, як неспадзявана заехаў у адну з такіх ямак. Мы звярталіся ва УП ЖКГ з просьбай зрабіць бяспечнымі гэтыя месцы, але нам адказалі, што няма сродкаў.
16-02-2015, 12:34 Грамадства  ] • Двустороннее движение
Двустороннее движение 10-11 лютага праходзілі сустрэчы кіруючых работнікаў раённага звяна з працоўнымі калектывамі. Дзесяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за першы дзень арганізавалі 14 выступленняў, за другі —яшчэ 8. Такім чынам, размовы аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта №5 па ўзмацненні патрабаванняў да кіраўнікоў і работнікаў, папярэджанні правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін адбыліся практычна ва ўсіх буйных арганізацыях і на прадпрыемствах. Тэматыка вызначала і склад выступоўцаў. 
16-02-2015, 10:51 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Какими мы были молодыми
Какими мы были молодыми Кажуць, што працавітасць і гаспадарлівасць перадаюцца ў спадчыну. Таму адказных работнікаў, якія сумленна выконваюць абавязкі і дэманструюць прыклад іншым, на Міёршчыне заўсёды было шмат. Адметна, што тыя, на каго раўняліся 20-30 гадоў таму, і цяпер у ліку правафланговых. 
Зазірнём у мінулае. Адгартаем альбом гісторыі ў 80-ыя гады і ўбачым добра знаёмых людзей, толькі крыху маладзейшых.
16-02-2015, 10:10 Здарэнні  ] • Тревожный февраль
З пачатку года на Міёршчыне адбыліся 4 пажары (летась — 5), агонь забраў адно жыццё. Як бачым, сітуацыя сведчыць аб недастатковай увазе насельніцтва да пытанняў пажарнай бяспекі. У лютым ужо адбыліся два выезды на загаранні. Так, 4.02 у Цвеціна згарэў дом, мяркуючы па ўсім, у выніку падпалу. А 11-га з-за парушэння правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення агонь пашкодзіў частку сталявання і даху хаты ў Шарагах. Добра, што яго своечасова ўтаймавалі.
Беражыце сваё жыллё ад агню!
16-02-2015, 10:07 Жыве памяць  ] • Памяти ветерана
11 лютага сярод родных людзей у Міёрах закончыўся жыццёвы шлях удзельніка Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Дзянісы Новапагосцкага сельсавета ЛАГУНА Антона Аляксандравіча. Лёс адмерыў яму 92 з палавінай гады. Самым небяспечным і трывожным быў перыяд з кастрычніка 1944-га па пераможны май 1945-га, калі знаходзіўся на фронце ў дзеючай арміі. За баявыя заслугі двойчы адзначаны медалём "За адвагу", узнагароджаны за ўзяцце Кенігсберга. У пасляваенны час ушанаваны ордэнам Айчыннай вайны, юбілейнымі ўзнагародамі.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar