Мы прывыклі да патрабаванняў урачоў, што здаваць многія аналізы трэба з раніцы і нашча. Аднак, аказваецца, гэтага недастаткова. Як падрыхтавацца да медыцынскіх даследаванняў так, каб яны адлюстравалі сапраўдны стан арганізма? (Са звароту ў рэдакцыю).
Людзі з аптымістычным настроем і пазітыўным мысленнем заўсёды сімпатычныя іншым, маюць менш праблем са здароўем і дабіваюцца большых поспехаў у жыцці. Хочаце папоўніць рады бадзёрых і жыццярадасных? Тады на старт!
Верхнядзвінскім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне Рамана Дзмітрыевіча Іванова, 18.07.1974 г.н, ураджэнца г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, які пражывае ў аг. Кахано-вічы Верхнядзвінскага раёна. 15 студзеня 2015 года каля 16.30 ён пакінуў месца жыхарства сваёй сястры Н.Д. Мардзёнак у г. Дзісна, вул. Леніна, 83/7 і яго месцазнаходжанне да цяперашняга часу невядома.
У сувязі з адключэннем з 1 красавіка на радыёперадаючай станцыі РПТС Ушачы аналагавага тэлебачання, Міёрскі РВЭС прапануе ўсім абанентам скарыстацца паслугамі РУП "Белтэлекам" для прагляду ТБ. Кансультацыя і заключэнне дагавораў на лічбавае эфірнае тэлебачанне праводзіцца ў сэрвісным цэнтры Міёрскага РВЭС. Кліенты па жаданні могуць пашырыць спіс базавага пакета "Стандарт ТВ" з 26 каналаў лічбавага вяшчання да 44. Падрабязнасці ў сэрвісным цэнтры Міёрскага РВЭС або па тэлефоне 50-252.
11 лютага — апошні дзень жыццёвай дарогі былога партызана СПАСІБЁНКА Іосіфа Уладзіміравіча. Ён нарадзіўся 12 ліпеня 1927 года ў вёсцы Арханава, працяглы час жыў у Гаравых, што ў Туркоўскім сельсавеце. У юнацкім узросце 22 сакавіка 1944 года пайшоў у партызаны і самаддана змагаўся з ворагам. Аднак у час карнай экспедыцыі 6 чэрвеня трапіў у палон і быў вывезены на катаржныя работы ў Германію.
Мэтанакіраванасць, адказнасць, ініцыятыўнасць, фізічнае здароўе, псіхалагічная ўстойлівасць, агульная сярэдняя, прафесіянальна-тэхнічная з агульнай сярэдняй ці сярэдняя спецыяльная адукацыя і жаданне служыць закону, дзяржаве, народу — маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 25 год, якія адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, чакаюць у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ў Магілёўскім інстытуце МУС.
"Спорт — гэта здароўе!" — напэўна, пад такім лозунгам удзельнікі раённых спаборніцтваў па зімовым шматбор'і "Здароўе" далучыліся да студзеньскай спартыўнай барацьбы. Праяўлялі сябе вучні адразу ў некалькіх відах: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі (9-11 класы), скачкі ў даўжыню з месца, згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы (дзяўчаты), падцягванні на высокай перакладзіне (хлопцы), лыжная гонка.
Днём другога лютага ў Браслаўскім раёне полацкія пагранічнікі затрымалі мужчыну азіяцкай знешнасці. У ходзе праверкі высветлілася, што затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Афганістана. Прыехаўшы ў пагранічную паласу на таксі, ён здзейсніў спробу парушыць беларуска-латвійскую граніцу. Былі прынятыя меры па пошуку транспарта. Пагранічнікамі сумесна з супрацоўнікамі ДАІ Полацкага РАУС было затрымана аўто маркі «Мазда», на якім прыбыў парушальнік. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Беларусі, жыхар Віцебска.