Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 21.02.2015
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Люты 2015    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-02-2015, 13:05 Пытайцеся—адказваем  ] • Паспорт оформляем заранее
Паспорт оформляем заранее — Раней пашпарты выдавалі з 16 гадоў. Ці праўда, што цяпер гэты дакумент атрымліваюць у 14-гадовым узросце? Майму сыну 13 з паловай, напэўна, надышоў час падаваць заяву, куды можна звярнуцца, калі хлопчык зарэгістраваны па месцы жыхарства ў сельскай мясцовасці?
21-02-2015, 13:02 Культура  ] • В семейной клуба — новая руководительница
Ужо амаль шэсць год у Язна дзейнічае сямейны клуб "Вера. Надзея. Любоў". Яго стваральніцай і нязменным кіраўніком на працягу ўсяго часу была цікавая і яркая жанчына С.А. Сіняўская. На жаль, у хуткім часе Саламея Антонаўна збіраецца змяніць месца жыхарства, таму не зможа заставацца ідэйнай натхняльніцай аматарскага аб'яднання. Па гэтай прычыне ў нядзелю, 15 лютага, адразу па заканчэнні агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, у сценах Язненскага СДК адбыліся перавыбары кіраўніка. Папярэдне перад удзельніцамі клуба выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.С. Тронькін, які падзякаваў Саламеі Антонаўне за адданую працу і выказаў спадзяванне, што ў яе справы будзе годная пераемніца.
21-02-2015, 12:51 Навіны  ] • Отвечать за землю — долг службы
Отвечать за землю — долг службы Першыя дакументальныя звесткі пра складанне дзяржаўных зямельных актаў у Беларусі датуюцца канцом трынаццатага стагоддзя, і ўжо тады праводзілі абмер зямлі, кантралявалі яе выкарыстанне, складалі карты. З тае пары адбылося нямала рэформ, пераўтварэнняў, рэарганізацый. Аднак зямля застаецца асноўным асяродкам існавання чалавецтва, крыніцай грамадскага багацця, а работа землеўпарадкавальнікаў садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны. І ў нашым раёне ўсе дзеянні, звязаныя з зямельнымі рэсурсамі, праводзяцца з удзелам і пад пільнай увагай кампетэнтных спецыялістаў. Пра гэта гутарка з начальнікам раённай землеўпарадкавальнай службы А. Г. Шаўчонак.
21-02-2015, 12:47 Эканоміка і права  ] • Взносы нужно платить

Указам №87 ад 21.02.2014г. унесены змены ва ўказ №40 ад 16.01.2009г.

"Аб фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны".  

З 1 студзеня 2015 года індывідуальныя прадпрымальнікі (далей ІП) павінны самастойна уплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ў органах Фонду. Сума ўзносаў, якія трэба ўплаціць у бюджэт фонду, налічваецца з вызначанага імі даходу за мінулы год, пры гэтым яна не павінна быць меншай за суму, налічаную за ўказаны перыяд з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам (35% ад МЗП). Іншымі словамі, страхавыя ўзносы, пачынаючы з плацяжоў за 2014 год, уплачваюцца незалежна ад ажыццяўлення і вынікаў прадпрымальніцкай дзейнасці і не менш патрабуемай вышэйуказанай сумы. Уплачваць узносы неабходна за тыя месяцы года, у якіх ІП меў на руках пасведчанне аб рэгістрацыі.  

21-02-2015, 12:47 Навіны » На Віцебшчыне  ] • С белорусским словом
С белорусским словом Віцебская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы падвяла вынікі агляду-конкурсу мясцовага перыядычнага друку па ўжыванні роднай мовы. Яго мэтай з'яўляецца заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай мовы на старонках газет, папулярызацыя нацыянальнай культуры і гісторыі. Пры гэтым улічваюцца не толькі творчыя матэрыялы супрацоўнікаў, творы літаратурных старонак, але і выступленні афіцыйных асоб, нават святароў, а таксама тэксты віншаванняў, рэкламы, аб'яў.
21-02-2015, 12:39 Грамадства  ] • К старейшинам прислушиваются
К старейшинам прислушиваются У мінулы аўторак адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў са старэйшынамі населеных пунктаў. Такіх у раёне налічваецца 125 чалавек. Гэта актывісты, без удзелу якіх не абыходзіцца ніводнае мерапрыемства ў сельсавеце. 
Хоць выконваюць яны свае абавязкі на грамадскіх пачатках, паўнамоцтвамі валодаюць вялікімі. Прымаюць актыўны ўдзел у пасяджэннях, сходах, рабоце сесій, даводзяць да ведама вяскоўцаў прынятыя рашэнні. З'яўляюцца членамі саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, камісій па аглядзе супрацьпажарнага стану населеных пунктаў, займаюцца праблемамі канкрэтных людзей.
21-02-2015, 12:37 Моладзь / Год моладзі  ] • Летчик с мечтою одной — высотой
Летчик с мечтою одной — высотой Міярчанін Уладзіслаў Валеўка пакуль што толькі курсант другога курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, аднак яму ўжо ёсць што расказаць зацікаўленым на "грамадзянцы".
21-02-2015, 12:01 70 год Перамогі  ] • Воспоминания о войне
Уладзімір Міхайлавіч Ляўковіч нарадзіўся ў Язне і ўсё жыццё прысвяціў родным мясцінам. Працяглы перыяд займаўся развіццём сельскай гаспадаркі, узначальваючы недалёкі калгас імя Пушкіна з цэнтрам у вёсцы Басянкі. Потым клапаціўся не толькі пра патрэбы язненцаў, а ўсяго наваколля, з’яўляючыся старшынёй сельскага Савета. Вёў заняткі ў сістэме партыйнай палітасветы. Заняткам для душы стала краязнаўства і супрацоўніцтва з раённай газетай, для якой падрыхтаваў нямала грунтоўных і цікавых матэрыялаў. Адзін з іх сёння прапануем увазе чытачоў. Ілюстрацыяй для яго служыць здымак У.М. Ляўковіча з нашага архіва.
Рэдакцыя раённай газеты шчыра дзякуе Уладзіміру Міхайлавічу за супрацоўніцтва і жадае актыўнаму няштатнаму карэспандэнту новых творчых знаходак і здароўя для іх дасягнення.

Воспоминания о войне Уладзімір Міхайлавіч Ляўковіч нарадзіўся ў Язне і ўсё жыццё прысвяціў родным мясцінам. Працяглы перыяд займаўся развіццём сельскай гаспадаркі, узначальваючы недалёкі калгас імя Пушкіна з цэнтрам у вёсцы Басянкі. Потым клапаціўся не толькі пра патрэбы язненцаў, а ўсяго наваколля, з’яўляючыся старшынёй сельскага Савета. Вёў заняткі ў сістэме партыйнай палітасветы. Заняткам для душы стала краязнаўства і супрацоўніцтва з раённай газетай, для якой падрыхтаваў нямала грунтоўных і цікавых матэрыялаў. Адзін з іх сёння прапануем увазе чытачоў. Ілюстрацыяй для яго служыць здымак У.М. Ляўковіча з нашага архіва. Рэдакцыя  шчыра дзякуе Уладзіміру Міхайлавічу за супрацоўніцтва і жадае актыўнаму няштатнаму карэспандэнту новых творчых знаходак і здароўя для іх дасягнення.

21-02-2015, 11:06 Грамадства  ] • Демография
Демография Першы месяц новага года парадаваў рэгістрацыяй нараджэння 14 дзяцей: 10 дзяўчынак і 4 хлопчыкаў. Пяцёра немаўлят — першынцы, сем сталі другімі ў сваіх бацькоў, па адным— трэцім і чацвёртым. Двое дзяцей нарадзілася па-за шлюбам. Складзены 3 запісы актаў аб устанаўленні бацькоўства.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar