З 16 па 26 сакавіка ў раёне праводзіцца агульнарэспубліканская дэкада "Дзяржтэхагляд". Супрацоўнікі ДАІ сумесна з прадстаўнікамі УП "Белтэхагляд" і Транспартнай інспекцыяй правяраюць, ці своечасова ўладальнікі транспартных сродкаў праходзяць тэхагляд. Узмоцнены кантроль за тэхнічным станам маршрутных транспартных сродкаў.
У апошні час часта вядзецца гаворка пра дэкрэт Прэзідэнта, накіраваны на стымуляванне занятасці насельніцтва і ўвядзенне падатку на дармаедства. Якая работа ў названым накірунку праводзіцца ў раёне?
Дарожнае пытанне застаецца актуальным у любую пару. Вось і цяпер міярчан непакоіць, што асфальт на гарадскіх вуліцах, які месцамі і так пакідае жадаць лепшага, дадаткова разбіваецца фурамі, якія ездзяць праз горад. Ці ёсць управа на вялікагрузы і ці маюць яны права рухацца праз цэнтр?
Гэтыя бяспечныя на першы погляд прылады, якія адслужылі сваё, могуць мець вельмі трагічнае ўздзеянне, у прыватнасці, на прыроду. Менавіта таму для іх збору і ўтылізацыі распрацаваны асобны падыход, а дзецям амаль з першага класа тлумачаць, што выкідаць выкарыстаныя батарэйкі ў сметніцу нельга. Жыхара Міёр непакоіць наступная праблема...
"І жылі яны доўга і шчасліва..." — гэтымі словамі заканчваюцца казкі, у якіх распавядаецца пра няпросты шлях герояў да свайго кахання і сумеснай будучыні. Падрабязна і вобразна апісваюцца сустрэча, перашкоды, што ствараюць закаханым злыя сілы, і мужнасць, з якой усе цяжкасці пераадольваюцца. Нарэшце два лёсы аб'ядноўваюцца ў адзін і... А што далей? Як будаваць сумеснае жыццё, каб яно было доўгім і шчаслівым?
— Добра памятаю свой першы працоўны дзень, — расказвае паштальён першага даставачнага ўчастка г. Міёры Таццяна Андрэева. — Усё прайшло нармальна, але дома было мора слёз. Здавалася, што не спраўлюся з новымі абавязкамі, што нічога не атрымаецца. Складана было зарыентавацца ў шматкватэрных дамах. Здаралася, што па некалькі разоў заходзіла ў адну і тую ж кватэру афармляць падпіску.
Узрост: 16 гадоў. Школа: Чапукоўская. Від спорту: шматбор’е.Трэнер: В.У. Маскалёў.
Стартам захаплення спортам для Аляксандра сталі рухавыя гульні ў дзяцінстве, уласнае жаданне актыўна праводзіць вольны час і нядрэнныя фізічныя дадзеныя, якія заўважыў настаўнік фізічнай культуры В.У. Маскалёў. Менавіта ён прапанаваў хлопцу трэніравацца ўсур'ёз і пачаў далучаць да раённых і абласных спаборніцтваў.
Узрост: 17 год. Школа: Дзісенская. Від спорту:валейбол, лёгкая атлетыка.Трэнер:В.К. Булаўскі, І.І. Гіржда.
Святлана паспявае праявіць сябе адразу ў двух відах спорту — у валейболе і лёгкай атлетыцы. Здольнасці дзяўчыны трэнеры прыкмецілі рана, таму і займацца яна пачала ўжо з пятага класа. Пастаянна ўдзельнічае ў раённых спаборніцтвах, лёгкаатлетычным кросе і чатырохбор'і, шматбор'і "Здароўе", выязджае на абласныя гульні па валейболе і г.д.
Узрост: 15 гадоў. Школа: Міёрская №3. Від спорту: футбол. Трэнер: А.С. Грыгаровіч.
Дасведчаныя ў футболе людзі кажуць, што варатар — гэта паўкаманды. Няхай ад яго не залежаць забітыя ў вароты праціўніка мячы, але менавіта ён нясе адказнасць за ўсе прапушчаныя галы.