Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сцвярджае, што ў рэспубліцы выяўлена 2954 месцы росту баршчэўніку на плошчы 2294,52 га. Віцебшчына ў цэлым і Ушацкі раён у прыватнасці з'яўляюцца занадта засмечанымі гэтай шкоднай раслінай. Між тым, у краіне, як і ў суседзяў, рэалізуецца дзяржаўны план барацьбы з "акупантам". Яго косяць, апрацоўваюць хімікатамі, заворваюць. На жаль, асноўныя мерапрыемствы праводзяць у трэцім квартале, а пажадана пачынаць іх вясной.
Ранні надыход вясны радуе цеплынёй і сонцам. Якая асалода пераапрануцца ў лёгкае паліто і прагуляцца па адталых пасля зімы паркавых дарожках. Аднак тут радасць ад веснавога праменаду значна зніжаецца — зусім не радуюць вока наступствы выгулу хатніх гадаванцаў, якіх гаспадары выводзяць, мала клапоцячыся пра камфорт іншых. Менавіта з гэтай праблемай на "гарачы тэлефон" звярнуўся жыхар Міёр. "Няўжо ў горадзе няма спецыяльна адведзеных месцаў для выгулу, і як паўплываць на такіх уладальнікаў?" — пытаўся ён.
Пачатак вясны для спартсменаў КФК арганізацый і прадпрыемстваў раёна прайшоў актыўна. На гэты раз на базе ФСК "Атлант" сустрэліся аматары міні-футбола. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, РАНС, РАУС, райспажыўтаварыства і Міёрскага мясакамбіната.
У аддзяленнях паштовай сувязі можна набыць новы тэлефонны даведнік, які выйшаў у свет у сёлетнім сакавіку. Інфармацыя, змешчаная там, абноўлена па стане на 10 сакавіка 2015-га. На блакітна-белай вокладцы — герб нашага райцэнтра. Распачынае выданне змест, які ўтрымлівае нумары экстраных і спецыяльных выклікаў, паштовыя індэксы населеных пунктаў краіны, тэлефонныя коды — айчынныя і міжнародныя, паслугі Белтэлекама, алфавітны ўказальнік і нумары прад-прыемстваў, устаноў і арганізацый.
27, 28 і 29 сакавіка ў Міёрскім касцёле адбудуцца Вялікапосныя рэкалекцыі з удзелам святароў з іншых парафій. Ксёндз пробашч Кшыштаф Міякіна запрашае ўсіх жадаючых прыняць у іх удзел. У пятніцу ў першай палове дня ксяндзы будуць наведваць у Міёрах і ўсіх вёсках парафіі хворых, якія па стане здароўя не могуць прыехаць у касцёл, але хочуць паспавядацца. Увечары сакрамант пакаяння атрымаюць тыя, хто прыйдзе ў храм.
Вось так востра — наша малочная галіна знаходзіцца на пераломе — было пастаўлена абмеркаванне нібы дзяжурнай тэмы "Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераходны перыяд" на абласным семінары-вучобе, які прайшоў на базе Міёрскага раёна 19 сакавіка з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання І.В. Брылы.
З 28 сакавіка і да 4 красавіка па інцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ва ўсіх арганізацыях галіны праводзіцца добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу - 2015", прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мэта яе — захаванне і памнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі насаджэнняў.
На мехдвары ААТ "Любінова" гучны рокат тэхнікі, бо ўсе трактарысты выязджаюць на палеткі.
— Сёлета прыступілі да работ раней звычайнага, бо снегу было мала і веснавое сонца хутка падсушыла глебу. З восені засталіся неўзаранымі некаторыя ўчасткі, туды з плугамі і накіроўваемся цяпер, — тлумачыць Андрэй Катовіч, якому сёлета, нягледзячы на малады ўзрост, прысвоілі ганаровае званне "Чалавек года Міёршчыны". Працуе хлопец на энерганасычаным трактары "МТЗ-3022", за руль якога сеў некалькі гадоў таму і адразу адчуў яго перавагі. — Такі "Беларус" незаменны руплівец на вясковых палетках — у яго хапае сілы працаваць з шыроказахопнымі агрэгатамі нават на пераўвільготненай глебе. Спараныя заднія колы павышаюць праходнасць "цяжкагрузу", змяншаюць ціск на глебу, захоўваючы яе рыхлую структуру.
4 дзяўчынкі і 9 хлопчыкаў з'явіліся на свет у раёне ў лютым. 7 немаўлят сталі першымі ў сем'ях, 4 — другімі, 2 — трэцімі. Двое дзяцей нарадзілася па-за шлюбам. Складзены 3 запісы актаў аб устанаўленні бацькоўства. Зарэгістраваны шлюб 9 пар. У тым ліку 7 у аддзеле загса райвыканкама, па адной у Дзісенскім гарадскім і Мікалаёўскім сельскім выканкамах.