 |
Мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў двухколавага транспарту пройдуць у раёне з 11 па 20 мая. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ актывізуюць прафілактычную работу, арганізуюць рэйды па выяўленні і папярэджанні парушэнняў Правіл дарожнага руху кіроўцамі мапедаў і матацыклаў. Асаблівая ўвага будзе надавацца выкананню патрабаванняў па выкарыстанні моташлемаў, выяўленню канструкцыйна змененых і не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў. |
 |