Раней ад сухотаў паміралі і лічылася, што гэта хвароба бедных слаёў насельніцтва. Аднак і заможныя людзі не знаходзілі ад яе паратунку. Шмат стагоддзяў ад сухотаў не існавала панацэі. Толькі ў 1923 годзе двое французскіх навукоўцаў А. Кальметт і Ш. Герэн стварылі вакцыну, назва якой Bacillum Calmette Guerin, BCG, а на нашай мове БЦЖ. Але любую хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. Падрабязней пра гэта ў інтэрв'ю з загадчыцай інфекцыйнага баксіраванага аддзялення ЦРБ Т. М. Масла.
17 мая, у нядзелю, ва ўсім свеце запаляць свечкі з нагоды 32-га Дня памяці памерлых ад СНІДу, каб успомніць іх, выказаць салідарнасць з інфіцыраванымі, інфармаваць і мабілізаваць грамадства, прымусіць задумацца, што небяспечная хвароба можа датычыцца кожнага з нас.
Сабраць дачку ў школу і адвесці сына ў садок, правесці трэніроўкі ў спартыўнай школе, прыгатаваць паесці, перарабіць неабходныя хатнія справы, знайсці час для сям'і — і ўсё гэта за дзень. Для матулі дваіх дзяцей і трэнера па валейболе Міёрскай ДЮСШ Надзеі Граковіч гэта прывычны жыццёвы рытм і прыемныя штодзённыя клопаты.
Пад такой назвай у Міёрах з 15 мая па 1 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Яе асноўная мэта — прыцягненне ўвагі да праблем свавольстваў з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам і забеспячэнне агульнай бяспекі дома, на вуліцы, вадаёме і г.д.
Сёння ўся краіна адзначае ваша прафесійнае свята. Вельмі прыемна, што фізкультурная грамадскасць годна сустракае гэтую дату. У раёне рэалізуецца дзяржаўная палітыка ў вобласці фізічнай культуры і спорту, удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, паслядоўна развіваецца сетка спартыўных збудаванняў. Толькі ў мінулым годзе ў Міёрах уведзены ў эксплуатацыю міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём і комплексная спартыўна-гульнёвая пляцоўка, развіваецца галіна фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву, ажыццяўляецца мэтанакіраваная работа па павышэнні эффектыўнасці фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
Сёлета ў розных краінах свету будзе праходзіць міжнародная акцыя па ўборцы несанкцыянаваных звалак адходаў "Зробім — Глабальная ўборка 2015". У маі ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачалася ачыстка лесапаркавых зон, фінальнае навядзенне парадку на вясенне-летні перыяд намечана на сёння — 16 мая.
У аўторак, 19 мая, на пытанні па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна адкажа галоўны ўрач УАЗ "Міёрская ЦРБ" Алена Фёдараўна Сівая. Тэлефануйце на нумар 4-12-34 з 8 да 10 гадзін.
Кожны дбайны гаспадар стараецца своечасова зрабіць рамонт ва ўласнай кватэры, нярэдка з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў. А тым часам на лесвічных пляцоўках у некаторых дамах сцены падрапаныя, размаляваныя, з надпісамі, нярэдка непрыстойнага зместу, сыплецца тынкоўка…
Да дасягненне лепшых паказчыкаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці за І квартал Міёрскаму раённаму вузлу паштовай сувязі прысуджана першае месца ў абласным спаборніцтве калектываў структурных падраздзяленняў. Адпаведную грамату начальніку Андрэю Эдуардавічу Масла ўручылі на пасяджэнні калегіі Віцебскага філіяла РУП "Белпошта" напярэдадні Дня работнікаў тэлебачання, радыё, сувязі.