Колькасць кляшчоў у прыродных біятопах зніжаецца, але людзей, якія пацярпелі ад іх укусаў, менш не становіцца. Штогод рэгіструюцца захворванні, атрыманыя ад паразітаў. Самае распаўсюджанае — хвароба Лайма, або клешчавы барэліёз.
Прапануем усім далучыцца да правядзення Сусветнага дня без тытуню і рэспубліканскай акцыі "Беларусь супраць тытуню", якая пачалася 11 мая і прадоўжыцца да 31 мая.
Існуе перакананне, што тыя, хто ўмее рабіць усё, не ўмеюць нічога, а найбольш поўна чалавек можа праявіць сябе толькі ў нейкай адной галіне. Разумееш, што такія тэзісы абсалютна памылковыя, у той момант, калі знаёмішся з усебакова развітымі людзьмі. Да такіх асоб можна аднесці вучня дзявятага класа Узмёнскай базавай школы Анатоля Хмельніка.
У Мінску па адрасе вул. Сурганава, 4а ў эксплуатацыю ўведзены вучэбна-трэніровачны цэнтр «Фрыстайл» са спартыўна-аздараўленчым комплексам. Аб'ект укамплектаваны ўльтрасучасным тэхналагічным абсталяваннем для падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў па фрыстайле, скачках у ваду, сінхронным плаванні. Станоўчыя водгукі пра яго ўжо пакінулі каманды Беларусі, ЗША, Швейцарыі, Кітая, Казахстана.
Скончыўся чарговы этап раённай круглагадовай спартакіяды сярод КФК арганізацый і прадпрыемстваў. На працягу года кожныя выхадныя аматары спорту адстойвалі гонар сваіх устаноў.
9 мая ў Браславе прайшоў турнір па футболе, прысвечаны Дню Перамогі, удзел у якім прынялі каманды з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і Міёр. У гэты дзень фартуна спрыяла нашым хлопцам — мячы рэгулярна траплялі ў вароты сапернікаў. Для выхаду ў фінал каманда павінна была абыграць глыбачан. З пастаўленай задачай міярчане ўпэўнена справіліся — 3:0. З галявых перадач Віталя Васільева і Юрыя Мараза пераможныя мячы забіў Раман Чубрэвіч.
7 мая аддзелам адукацыі, спорту і турызму сумесна з Тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі арганізаваны спаборніцтвы па пулу "Я самы" для маладых людзей з асаблівасцямі развіцця. Сустрэча прайшла на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Валейбалісткі Міёрскай ДЮСШ добра вядомыя ў раёне і нават за яго межамі сваімі бліскучымі поспехамі і значнымі спартыўнымі здабыткамі. З сустрэч рознага ўзроўню яны рэгулярна прывозяць перамогі, здараецца, дзеля размінкі спаборнічаюць нават са старэйшымі камандамі. Так, падчас нядаўняга міжнароднага турніру некаторыя з іх у складзе каманды "Міёры-2" змагаліся з дарослымі ігракамі, а праз тыдзень прынялі ўдзел у адкрытым кубку Міёрскай ДЮСШ па валейболе, прымеркаваным да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Іх сапернікамі сталі ігракі з Верхнядзвінскай ДЮСШ, СДЮШАР №2 г. Наваполацка, Пскоўскай ДЮСШ (Расійская Федэрацыя).
Вучня, які не любіць чытаць, можна прымусіць вывучыць верш на памяць, а таго, хто недалюблівае матэматыку, — вызубрыць табліцу множання. А што рабіць з дзецьмі, для якіх урокі фізічнай культуры сапраўдная пакута? Як заахвоціць спортам і выклікаць цікавасць да яго? Перад настаўнікам фізічнай культуры Чапукоўскай школы Віктарам Уладзіміравічам Маскалёвым такія пытанні ніколі не паўстаюць.