Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Пятровіч Рынкевіч нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Вусаўцы. У вайну трапіў да ворага ў палон. У вялікую справу барацьбы за Радзіму ўключыўся ў красавіку 1945-га. Падчас аднаго з баёў разам з таварышамі сядзелі ў акопе. Туды ўпаў снарад, якім на вачах у салдата разарвала двух яго таварышаў. Уладзіміра Пятровіча смерць абмінула.
У гэтым маі мы адзначылі 70 год са дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай; так, з пэўнай нацяжкай можна сказаць, што і ў Другой сусветнай вайне. Але і пасля 9 мая 1945-га на трох франтах Далёкага Усходу супраць Японіі загінулі тысячы нашых салдат і афіцэраў. Яны маюць такое ж права на памяць, як і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай.
Вынікі літаратурна-патрыятычнай акцыі "Прачытай кнігу пра вайну — стань бліжэй да подзвігу", што праходзіла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы з 22 красавіка па 8 мая і складалася з розных мерапрыемстваў, падвялі напярэдадні Дня Перамогі.
З раніцы 9 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся раённы конкурс "Чытаем пра вайну", прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай. 19 прадстаўнікоў працоўнай і вучнёўскай моладзі дэкламавалі ўласныя паэтычныя творы, а таксама вершы беларускіх і замежных аўтараў. У кожным выступленні гучала жывая памяць пра народны подзвіг.
На плошчы Леніна райцэнтра больш за тыдзень міярчан і гасцей радавала выстава-кірмаш "Кладезь" Свята-Елісавецінскага манастыра. Землякі набывалі дзіцячую рэлігійную літаратуру, календары, праваслаўныя кнігі, між якіх асабліва карысталіся попытам пра Матронушку, святога ўрача Луку, творчасць Андрэя Лемяшонка — духаўніка манастыра. Цікавіліся і аўдыёдыскамі, сярод якіх — не толькі з царкоўнымі песнямі, але і з тлумачэннямі, жыціямі святых, літургіяй, найпершае прызначэнне якой для цяжкахворых — не здольных наведваць службы. Вабіў шырокі выбар ікон.
Цікавае, прыемнае і цёплае знаёмства чакала юных і дарослых міярчан 14 мая. На гэты дзень у праграме праваслаўнага фестывалю "Кладезь" планаваўся канцэрт Таццяны Дашкевіч — кампазітара, аўтара песень, паэтэсы і пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, лаўрэата 5-ці дзяржаўных прэмій, конкурса "Золотой граммофон". Сустрэча прызначалася на вечар, а ўдзень Таццяна Мікалаеўна завітала ў дзіцячую бібліятэку, дзе яе чакалі юныя чытачы.