Аналагавае тэлебачанне канчаткова адключана і ўжо не вернецца. Хаця пра гэта неаднаразова папярэджвалі некалькі апошніх гадоў, некаторыя гледачы па розных прычынах схамянуліся толькі як тэлеэкран "зашыпеў". Як яго зноў ажывіць? З гэтым пытаннем рэдакцыя ў чарговы раз звярнулася да адказных работнікаў раённага вузла электрасувязі.
У сферы эканомікі Надзея Аляксандраўна Сушко працуе няпоўны трыццаць адзін год, і гэтая справа застаецца для яе такой жа прывабнай, як і ў дзяцінстве, калі пра сваю работу расказвала маці. Здаецца, што можа быць цікавага ў бясконцым кругазвароце лічбаў, плацяжоў і справаздач? Надзея Аляксандраўна ўпэўнена, што любая прафесія захапляе, калі яна па душы.
Кулінарны фестываль "Еўрапейскія прысмакі" ў Міёрах аказаўся такім багатым на падзеі, што для журналіста нават цяжка выбраць з чаго пачаць рэпартаж. Скажаце, з афіцыйнага адкрыцця? Калі ласка. Са сцэны на паўвостраве ўдзельнікаў фестывалю на беларускай мове вітала кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майра Мора. Гэта не павінна здзіўляць, бо яна дзесяць гадоў працуе дыпламатам у нашай рэспубліцы. У яе найлепшыя ўражанні пра Беларусь і яе людзей, іх гасціннасць, шчырасць і дабрыню.
Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта інфармуе, што з 10 чэрвеня 2015 года змяніўся нумар тэлефона "гарачай лініі" аблвыканкама. Цяпер трэба тэлефанаваць на нумар 8 0212 33 61 63 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Каля 100 пілігрымаў да Маці Божай Будслаўскай рушылі ў дарогу пасля святой імшы а 10 гадзіне ў Міёрскім касцёле ў нядзелю 28 чэрвеня. У гэтым годзе да міярчан далучыліся вернікі з Наваполацкай парафіі. Па дарозе да Будслаўскай святыні яны разам са святарамі будуць маліцца ў розных інтэнцыях, песнямі ўзносіць хвалу Богу. Ад Міёраў да Будслава каля 180 кіламетраў, увесь шлях вернікі пераадольваюць пешшу.
Будаўніцтва, а затым асвячэнне капліцы Святога Благавернага Вялікага князя Аляксандра Неўскага на плошчы Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры па ініцыятыве нашай зямлячкі Тамары Іванаўны Ляхавай выклікала вялікі грамадскі водгук. А яшчэ цікавасць да яе самой, сям'і, абставін і сімволікі пабудовы. Паімкнуся даць на ўсе гэтыя пытанні адказы, спасылаючыся на публікацыі былой абласной газеты "Народнае слова", часопіса "Царкоўнае слова", іншых выданняў, а таксама ўспаміны самой Тамары Іванаўны.
Калі ідзеш па вуліцы Маладзёжнай у Пад'ельцах, ля дома №15 міжволі спыняецца позірк і ўзнікае шчырая ўсмешка. Гаспадыня тут — Зінаіда Філіпава. Яна любіць прыгажосць з маладосці, шые, вышывае, змалку штукарыць у модзе — калісьці прыдумвала для сябе сукенкі. А зараз яе сядзібу ўпрыгожваюць не толькі кветкі, але і па-майстэрску расфарбаваныя фігуркі жывёл, вырабленыя з пенапласту.
У сувязі з адсутнасцю ападкаў і высокай пажарнай небяспекай дзейнічае рашэнне райвыканкама № 399 ад 12.06.2015 пра часовую забарону на наведванне лясоў на тэрыторыі Міёрскага раёна, каб забяспечыць супрацьпажарную абарону грамадзян, населеных пунктаў, лясоў, тарфянікаў і аб'ектаў сельскагаспадарчай вытворчасці.