У наш час моладзь імкнецца выехаць у вялікія гарады. Тых, хто пасля вучобы вяртаецца на малую радзіму, каб на ёй і застацца, адзінкі. Выбіраць паміж жыццём у Віцебску або Міёрах некалі давялося і Максіму Платонаву. Перавагу аддаў роднаму краю, дзе зараз працуе намеснікам начальніка ФСК "Атлант", шчыруючы на ніве спорту.
18 чэрвеня, у чацвер, у працоўных калектывах і населеных пунктах Мікалаёўскага сельсавета выступяць інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама. У час сустрэч яны будуць весці гаворку аб ключавых пытаннях Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, корманарыхтоўцы і падрыхтоўцы да жніва, умацаванні правапарадку і праблемах жыццезабеспячэння насельніцтва.
19-21 чэрвеня ва ўрочышчы Навалака пройдзе турыстычны злёт моладзі Міёрскага раёна, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году моладзі. Запрашаем каманды арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна паўдзельнічаць у спартыўным свяце. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 4-27-20.
З-за сухога надвор'я, якое ўсталявалася ў першыя тыдні чэрвеня, адчуваецца недахоп вільгаці ў глебе, што адмоўна ўплывае на развіццё сельгаскультур, і гэта, зразумела, непакоіць вяскоўцаў. А вось для касьбы — стварыліся найлепшыя ўмовы. Да таго ж, і тэрміны іх уборкі цяпер самыя аптымальныя, а таму мясцовыя аграрыі шырокамаштабна разгарнулі работу на сенажацях. Скарыстаўшыся добрым надвор'ем, у большасці гаспадарак адразу рупліва ўзяліся за нарыхтоўку сена, якое з'яўляецца незаменным у рацыёне цялят, а калі ёсць дастатокыя яго запасы, то і каровы могуць паласавацца.
Створана абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2015 годзе з 8 чалавек. Узначальваць яе даручана старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Вадзіму Уладзіміравічу Зыранкіну, намеснікам прызначаны намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Вячаслаў Нікіфаравіч Данілаў.
Мне пашчасціла пабываць на дзясятым Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі". Праніклася выступленнямі прадстаўнікоў улады, вядучых журналістаў. Іх словы і майстар-класы не маглі пакінуць раўнадушнымі, бо ішлі ад душы і імкнуліся засяродзіць увагу на самым галоўным у газетнай і тэлевізійнай сферах, але лейтматывам з'езду найперш была Вялікая Перамога і яе спадчына.
Ушаноўваемую хрысціянскую каштоўнасць — адноўлены Крыж Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — 11 чэрвеня віталі жыхары Міёршчыны. Святыня прыбыла да нас у адпаведнасці з графікам руху хрэснага ходу, прысвечанага 1000-годдзю прастаўлення Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пачалося шэсце 4 чэрвеня ад Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Шлях пілігрымаў пралёг праз Наваполацк, Расоны і Верхнядзвіншчыну.