У Віцебскім Цэнтры сувязі 8 чэрвеня адбыўся конкурс прафмайстэрства паштавікоў. Міёршчыну прадстаўлялі паштальён з Язна Валянціна Козырава і аператар з цэнтральнага аддзялення Марыяна Кавалёнак. Між больш чым 40 удзельнікаў нашы ў залатой сярэдзінцы. З чым шчыра віншуем! Спецыялісты дэманстравалі сваё майстэрства ў трох этапах: практычным, дамашнім заданні і тэставанні — "абаранялі" плакат на ваенную тэматыку, спявалі перакладзеную песню на матыў "Кабы не было зимы" з мультфільма "Прастаквашына", чыталі верш пра прафесію, адказвалі на пытанні пра пошту і выконвалі спецыфічныя заданні. За ўдзел атрымалі па крыштальнай вазе і ручніку.
Па ініцыятыве Еўрапейскага офіса "Бег сяброўства" на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе міжнародная лёгкаатлетычная эстафета. У Беларусі яна адбудзецца ў дзевятнаццаты раз. У маршрут мерапрыемства ўключаны Лёзна, Віцебск, Шуміліна, Полацк, Наваполацк, Верхнядзвінск, Міёры, Браслаў. Эстафета злучыць Беларусь, Расію, Латвію і Літву.
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта №360 ад 8 чэрвеня намечана правесці раённы суботнік па добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, сельскіх населеных пунктаў. Запатрабавана накіраваць намаганні на паляпшэнне эстэтычнага афармлення вуліц і жылой забудовы, стварэнне камфотных умоў для жыцця і адпачынку насельніцтва.
Як зазначаюць дасведчаныя людзі, работа на ніве лёгкай прамысловасці "лёгкая" толькі на словах, а на самай справе — адна з самых складаных. І ў дзісенскім швейным цэху Віцебскага вытворчага аб'яднання "Віцябчанка" пра гэта ведаюць не па чутках. Першая палова года для прадпрыемства быў нялёгкім — прастойвалі, не было заказаў, аднак, нягледзячы на ўсё гэта, перашкоды былі пераадолены і зараз "Віцябчанка" зноў на плаву.
Працуючы настаўнікам у Цвецінскай сярэдняй школе, я ад мясцовага насельніцтва пачуў, што нібы ў вёсцы ў час вайны знаходзілася разведчыца-партызанка Таня. Тыя звесткі нечакана атрымалі працяг, калі ў 1963 годзе мы з завучам Верай Віктараўнай Мятла працавалі на могілках, дзе ў той час наводзілі парадак вучні. Заўважыў, што Вера Віктараўна нечым узрушана ля невялікага пагорачка. Яна паказала маленькую хатку непадалёку, дзе разам з маці жыла раней. Да яе вяла вузенькая сцяжынка.
У кожнай школе ёсць такія вучні — удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, на мерапрыемствах спяваюць або танцуюць, на алімпіядах і конкурсах паказваюць свае веды і таленты. У іх выпадку колькасць ніяк не ўплывае на якасць, бо такія дзеці — прызнаныя лідары. Застаецца толькі здзіўляцца таму, як ім удаецца столькі паспяваць.
У вёсцы здаўна самымі запатрабаванымі спецыялістамі былі механізатар і даярка. Праца трактарыстаў лічыцца мужчынскай і з'яўляецца сезоннай, бо самы прыпар у рабоце на палетках — вясной і летам. А вось сярод даглядчыкаў дойнага статка больш жанчын, якія, дарэчы, шчыруюць інтэнсіўна круглы год. Аднак гэтыя асаблівасці жывёлагадоўчай прафесіі не спалохалі Аляксандра Нікадзімавіча Ізаітку, які аднойчы вырашыў працаваць аператарам машыннага даення на МТФ "Канцэрава" ВУПКУ "Юбілейны". І ўжо шмат гадоў у жаночым калектыве задае тон у працы.
28 чэрвеня ў рамках Х фестывалю "Моладзь за Саюзную дзяржаву" на плошчы Перамогі ў Віцебску пройдзе абласны этап конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні.