Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за Кастрычнік 2015 гады
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2015    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-10-2015, 15:47 Выбары 2015  ] • Итоги президентской избирательной кампании
Итоги президентской избирательной кампании За пяць дзён датэрміновага галасавання да урн прыйшлі 5728 выбаршчыкаў — 34,5% агульнай колькасці ў 16594 чалавекі. Дарэчы, гэтая лічба да канца асноўнага выбарчага дня вырасла на 16 жадаючых прагаласаваць. У асноўным за кошт студэнтаў, якія вучацца ў вялікіх гарадах, а вось зарэгістраванымі засталіся па месцы жыцця бацькоў. А ўвогуле, невялікія змяненні ў спісы выбаршчыкаў у большы і меншы бок непасрэдна 11 кастрычніка былі зроблены на 11 участках для галасавання з 26.
10-10-2015, 15:09 Спорт і турызм  ] • Закончились встречи в западной зоне чемпионата Витебской области по футболу
Закончились встречи в западной зоне чемпионата Витебской области по футболу Вось і скончыліся групавыя баталіі ў заходняй зоне чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. Хтосьці паспеў заскочыць у шчаслівую чацвёрку для працягу барацьбы за медалі і званне чэмпіёна вобласці, а нехта будзе адсочваць працяг барацьбы ў інтэрнэце і рыхтаваць газон да наступнага сезона. Пра ўсё гэта падрабязней...
10-10-2015, 14:50 Спорт і турызм  ] • Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя
Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя Адфінішаваў раённы этап шкаліяды і легкаатлетычнага чатырохбор'я. Вучні малодшых класаў ужо паспелі паўдзельнічаць у занальным этапе, які прайшоў на мінулым тыдні ў Глыбокім. Дасягнуты цудоўныя вынікі: Дзмітрый Казлоўскі з СШ №3 узнагароджаны дыпломам першай ступені, Мікалай Бараноўскі з Новапагосцкай школы—"трэцім" дыпломам. Паралельна тэрытарыяльныя туры праходзяць у Наваполацку, Віцебску і Оршы. Спадзяёмся, што і нашы землякі ўвойдуць у зборную вобласці для дэманстрацыі дасягненняў на рэспубліканскім узроўні. І больш за тое, трапяць у каманду да алімпійца Вадзіма Дзевятоўскага—ініцыятара гэтых спаборніцтваў, наладжаных спецыяльна для адбору лепшых спартыўных дзетак. 
10-10-2015, 14:33 Спорт і турызм  ] • Спортландия для учителей в Язне

Спортландия для учителей в Язне Дзве змешаныя каманды старшакласнікаў і настаўнікаў "Мядзведзі" і "Пазітыў" удзельнічалі ў спартландыі, якая прысвячалася Дню настаўніка ў Язненскай СШ. Галоўным суддзёй хуткасці і спрыту спартсменаў з'яўляўся настаўнік фізічнай культуры Віталь Янкоўскі.   

 

9-10-2015, 17:04 Навіны  ] • Новый холодильник на Миорском мясокомбинате
Новый холодильник на Миорском мясокомбинате 6 кастрычніка пасля 14.00 адбылася афіцыйная цырымонія ўводу ў эксплуатацыю знакавага не толькі для мясакамбіната і раёна аб'екта—халадзільніка для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў магутнасцю 500 тон. Горадаўтваральнае прадпрыемства, якое і да гэтага з'яўлялася безадходным, становіцца яшчэ па-сапраўднаму мадэрнізаваным, сучасным.
9-10-2015, 17:01 Навіны  ] • Отопление в режиме "включено"
Отопление в режиме "включено" Распараджэннем райвыканкама №207р ад 6 кастрычніка прадугледжана, што на падставе рашэння абласной рабочай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ад 5.09.2015 го. №1 у сувязі з пахаладаннем дазваляецца ўключыць ацяпленне ў медыцынскіх і дашкольных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках ужо з 6 кастрычніка.
9-10-2015, 16:59 Выбары 2015  ] • Обязанность выбора

Обязанность выбора Паважаныя выбаршчыкі!

Заўтра ў вас вельмі адказны, надта значны дзень. Усенародныя выбары кіраўніка дзяржавы—гэта найвышэйшае праяўленне дэмакратыі. Яны ў многім вызначаюць далейшыя шляхі развіцця ўнутранага жыцця і напрамкі ўзаемаадносін з усімі краінамі свету. Таму кожны выбаршчык павінен з адказнасцю аднесціся да выканання свайго грамадзянскага абавязку.

9-10-2015, 10:19 Юбілей  ] • 20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты

20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты 9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты

Сёлетнія 20-годдзе РУП "Белпошта" і Сусветны дзень пошты раённы вузел сувязі сустракае з добрым настроем. І на гэта маюцца важкія прычыны. З мінімальнымі стратамі завершана клопатная справа аптымізацыі, якая распачалася ў 2010 годзе. Па выніках вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў І паўгоддзі 2015-га ў абласным спаборніцтве сярод калектываў вузлоў паштовай сувязі Міёрскі РВПС атрымаў перамогу. Першае месца прывезлі і з абласных спартыўных спаборніцтваў. У чым сакрэт поспеху?

9-10-2015, 10:10 Навіны  ] • С ярмарок в Дисне и Миорах пополняются запасы
Дзісна
Першы восеньскі распродаж сельгаспрадукцыі задаволіў патрэбы гараджан Дзісны. 3 кастрычніка на гарадскі рынак хлебаробы ААТ "Папшулі" прывезлі ячмень па 2000 рублёў за кілаграм. "Мікалаёўскі" прапаноўваў насенную пшаніцу па 30 тыс. за вялікае 12-літровае вядро. "Цітова" задаволіла попыт на бульбу—рэалізоўвала "сетку" за 80 тысяч. Прадаўцы райспажыўтаварыства прадавалі журавіны, цыбулю, моркву, капусту.
Не міналі пакупнікі аўтамагазін мясакамбіната. Выязны гандаль арганізавала ў нас і Віцебская бройлерная фабрыка. 
Аляксандр КАЧАН, старшыня гарвыканкама.

С ярмарок в Дисне и Миорах пополняются запасы Дзісна

Першы восеньскі распродаж сельгаспрадукцыі задаволіў патрэбы гараджан Дзісны. 3 кастрычніка на гарадскі рынак хлебаробы ААТ "Папшулі" прывезлі ячмень па 2000 рублёў за кілаграм. "Мікалаёўскі" прапаноўваў насенную пшаніцу па 30 тыс. за вялікае 12-літровае вядро. "Цітова" задаволіла попыт на бульбу—рэалізоўвала "сетку" за 80 тысяч. Прадаўцы райспажыўтаварыства прадавалі журавіны, цыбулю, моркву, капусту.Не міналі пакупнікі аўтамагазін мясакамбіната. Выязны гандаль арганізавала ў нас і Віцебская бройлерная фабрыка. 

 


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar