 |
27 кастрычніка адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі "Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа". Гэта масавае грамадскае аб'яднанне, у склад якога ўваходзіць 38 пярвічак, што аб'ядноўваюць 4128 членаў ці 14% усяго дарослага насельніцтва. Найбольшую падтрымку яму аказваюць калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзіцячага санаторыя "Расінка", РВПС і РВЭС, школ. |
 |