Колькі глебы ўзараў і якое сілкаванне ворнага кліну арганікай забяспечыў, ці шмат нарыхтаваў на стойлавы перыяд сенажу і сіласу для грамадскага статка ў складзе корманарыхтоўчага звяна і колькі эталонных гектараў выпрацоўваў штогод…? На гэтыя пытанні трактарыст Іосіф Скавародка з Канахоў ужо не можа даць адказ, бо пайшоў з жыцця, але аднавяскоўцы сцвярджаюць, што за некалькі дзясяткаў гадоў руплівай працы на "сталёвым кані" механізатар зрабіў нямала.
Пры праверцы аднаго з райвыканкамаў вобласці ўстаноўлена, што не па мэтавым прызначэнні былі выкарыстаны ў 2014 годзе сродкі пошліны ў 11,9 млрд. рублёў. Яны накіраваны на фінансаванне работ па рэканструкцыі двух вуліц, якія не з'яўляюцца працягам дарог з асфальта- і цэментабетонным пакрыццём, чым парушаны патрабаванні закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год".
Пошліну—па прызначэнні
Пры праверцы аднаго з райвыканкамаў вобласці ўстаноўлена, што не па мэтавым прызначэнні былі выкарыстаны ў 2014 годзе сродкі пошліны ў 11,9 млрд. рублёў. Яны накіраваны на фінансаванне работ па рэканструкцыі двух вуліц, якія не з'яўляюцца працягам дарог з асфальта- і цэментабетонным пакрыццём, чым парушаны патрабаванні закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год".
Пэўныя новаўвядзенні нярэдка ўспрымаюцца "ў штыкі" і з цяжкасцю ўкараняюцца ў свядомасць грамадства і штодзённыя рэаліі. Прыгадайце, колькі абурэнняў і насмешак выклікала рэкамендацыя Дзяржаўтаінспекцыі пешаходам абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. Многія лічылі флікеры зусім непатрэбнай рэччу і не жадалі быць падобнымі на "навагоднюю елку". Толькі наўрад ці ў гэтую катэгорыю незадаволеных трапіў хоць адзін сумленны і адказны вадзіцель. Кіроўцы адразу ацанілі карысць святлоадбівальнікаў на дрэнна асветленых дарогах.
Сяброўства і мужнасць — не проста словы. У гэтым хутка ўпэўняцца маладыя хлопцы Міёршчыны, якіх з 15 лістапада родныя і сябры будуць выпраўляць на службу ў армію. Каля 40 юнакоў адправяцца ў ваенныя часці роднай краіны, каб абараняць яе спакой і прайсці школу мужнасці. Напярэдадні важнай падзеі для сёлетніх прызыўнікоў 3-га лістапада ў РДК прайшло святочнае мерапрыемства.
Супрацоўнікі РАНС разам з зацікаўленымі службамі і арганізацыямі наведаюць жылы сектар падчас рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам", што праходзіць з 20 кастрычніка па 20 лістапада.
Супрацоўнікі РАНС разам з зацікаўленымі службамі і арганізацыямі наведаюць жылы сектар падчас рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам", што праходзіць з 20 кастрычніка па 20 лістапада.
Сёлета глыбокай майскай ноччу ў жылым доме аграгарадка Павяцце здарылася загаранне. Як было ўстаноўлена пазней, прычынай стала кароткае замыканне ў электрычным падаўжальніку. Аднак пажар не быў бы заўважаны своечасова і, магчыма, мог мець чалавечыя ахвяры, калі б не аўтаномны апавяшчальнік. Прыбор "паведаміў" гаспадарам пра дым у доме, і яны паспелі пакінуць памяшканне.
І пацвярджэнне таму далёка шукаць не трэба. Сёлета глыбокай майскай ноччу ў жылым доме аграгарадка Павяцце здарылася загаранне. Як было ўстаноўлена пазней, прычынай стала кароткае замыканне ў электрычным падаўжальніку. Аднак пажар не быў бы заўважаны своечасова і, магчыма, мог мець чалавечыя ахвяры, калі б не аўтаномны апавяшчальнік. Прыбор "паведаміў" гаспадарам пра дым у доме, і яны паспелі пакінуць памяшканне.
Алег Перапячаеў на службе ў Міёрскім РАНС другі год. Накіраваны сюды пасля вучобы ў сталічным Камандна-інжынерным інстытуце МНС. Менавіта супрацоўнікі РАНС падказалі колішняму выпускніку СШ №2 гэтую навучальную ўстанову.
Праца на прысядзібных участках—прэрагатыўны занятак людзей старэйшага ўзросту. "Навошта затрачваць час, калі можна танна купіць агародніну на рынку ці ў магазіне?! "—задаюцца пытаннем прадстаўнікі маладзейшага пакалення. Але не ўсе адвыклі займацца земляробствам, ёсць і такія, хто карпатліва пераймае вопыт у старэйшых і назапашвае ўласны. Сярод такіх Сяргей Ходас.
На падставе "Правіл па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі паравых катлоў з ціскам пары не больш за 0,07 МПа (0,7 бар) і вадагрэйных катлоў з тэмпературай нагрэву вады не больш за 115 градусаў С", што зацверджаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 31.12.2013 г. №79, кацельні, у якіх устаноўлены катлы сумарнай магутнасцю больш за 200 кВт, да пуску ў работу павінны быць зарэгістраваны ў Дзяржпрамнаглядзе.