правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.
Указам №450 прадугледжана з 1 ліпеня 2016 года правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.
Цяпер Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказвае паслугі не толькі адзінокім, але і адзінока пражываючым людзям, якія маюць працаздольных дзяцей, абавязаных, згодна з заканадаўствам, утрымліваць бацькоў. З 1 лістапада ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дзісне па вуліцы Першамайскай, 2-а для пажылых і інвалідаў дзейнічае "ДЗЕДскі сад". Тут можна быць ад некалькіх гадзін да месяца. Прадастаўляецца асобны ўладкаваны пакой з санвузлом і ўсім неабходным для жыцця.
Такія падзеі не забываюцца. У панядзелак, 26 кастрычніка, раённы ваенны камісар Сяргей Іванавіч Жабёнак і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Станіслававіч Кашкур уручылі тры спецыяльна павялічаныя ксеракопіі дакументаў, выяўленых у ваенкамацкіх архівах, 92-гадовай жыхарцы райцэнтра Глафіры Васільеўне Качан, у дзявоцтве Рымдзёнак.
У баброў у ваколіцах Каменполля вельмі добры апетыт, дрэва за дрэвам яны знішчаюць стары парк былой панскай сядзібы Святаполк-Мірскіх. Драўніна ідзе на будаўніцтва хатак уздоўж берагоў аднаго з каналаў і на зімовыя запасы. Застаюцца толькі востраканечныя пянькі. Вядома, калі нічога не рабіць, толькі яны і будуць нагадваць пра прыгожую, авеяную легендамі алею. Вось таму карэспандэнт адправіўся паляваць на чацвераногага "лесаруба" з вядомай не толькі на Віцебшчыне захавальніцай балота Ельня і звераловам Касяй—Касініяй КАЗАЧОНАК.
ка "Валуны" пра камень, што знаходзіцца непадалёку ад хутара Чаравік. Я там быў на кватэры з 1966 па 1970 год у Іосіфа і Станіславы Томкаў. Засталася іх хата, а дзеці жывуць ў Міёрах і Клётавым Двары. У тыя часіны гравійная дарога праходзіла ля самага валуна. А каб за яго не зачапіцца, проста падсыпалі зямлю.
Прачытаў артыкул Вітольда Ермалёнка "Валуны" пра камень, што знаходзіцца непадалёку ад хутара Чаравік. Я там быў на кватэры з 1966 па 1970 год у Іосіфа і Станіславы Томкаў. Засталася іх хата, а дзеці жывуць ў Міёрах і Клётавым Двары. У тыя часіны гравійная дарога праходзіла ля самага валуна. А каб за яго не зачапіцца, проста падсыпалі зямлю.
Сёлета напрыканцы ліпеня да абавязкаў памочніка пракурора раёна прыступіла выпускніца юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта Вольга Барысенка. Пакуль што Вольга Рыгораўна стажор на гэтай пасадзе. У студзені чакае атэстацыя, дзе трэба будзе пацвердзіць сваю прафесійную падкаванасць.
Калі завяршаўся кастрычнік і набліжаўся час канікул, актавая зала ўсё яшчэ горача сустракала аматараў забаўляльных мерапрыемстваў. Гэта вучні пачатковых класаў разам з актыўнымі піянерамі дружыны імя Г.І. Цітовіча віншавалі другакласнікаў. Што за нагода? Самая лепшая: сем вучняў сталі акцябратамі.
Першыя месяцы навучальнага года былі насычаныя рознымі мерапрыемствамі, арганізаванымі Міёрскім раённым Цэнтрам дзяцей і моладзі сумесна з раённым саветам ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", якія праходзілі ў рамках святкавання 25-годдзя БРПА.
Па старой добрай традыцыі ў фізкультура-спартыўным клубе "Атлант" прайшоў адкрыты Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Да нас прыехалі госці з Варапаева, Наваполацка і суседзі з Себежа (Расія). З года ў год складаней сабраць удзельнікаў, уплывае шэраг фактараў: у адных цяжкае матэрыяльнае становішча, у іншых не збіраецца асноўны склад з-за хваробы ігракоў, але шчыра дзякуем тым камандам, якія па першым кліку з радасцю адгукаюцца.
Пад чуйным кіраўніцтвам галоўнага суддзі спаборніцтваў Валянціна Шумілава пасля жараб'ёўкі пачалося ўрачыстае адкрыццё. Гучалі гімны Расійскай Федэрацыі і Беларусі, добрым словам віталі ўдзельнікаў намеснік началь-ніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Традыцыйным стала і ўручэнне караваяў капітанам.
Па старой добрай традыцыі ў фізкультура-спартыўным клубе "Атлант" прайшоў адкрыты Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Да нас прыехалі госці з Варапаева, Наваполацка і суседзі з Себежа (Расія). З года ў год складаней сабраць удзельнікаў, уплывае шэраг фактараў: у адных цяжкае матэрыяльнае становішча, у іншых не збіраецца асноўны склад з-за хваробы ігракоў, але шчыра дзякуем тым камандам, якія па першым кліку з радасцю адгукаюцца.