Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прайшла нарада педагогаў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2010, 16:35 [  ---  ] • Прайшла нарада педагогаў   |  
 
Назва:      

Пленарная нарада педагогаў раёна 26 жніўня пачалася з прадстаўлення маладых настаўнікаў. Іх—24, у большасці гэта ўраджэнцы Міёршчыны. Асабліва значнае папаўненне атрымае Папшулёўская базавая школа-сад, маладыя настаўнікі пачнуць самастойную працоўную дзейнасць у Дворным Сяле, Слабадзе, Новым Пагосце, Дзісне і райцэнтры, іншых населеных пунктах, у дзіцячых садах. З наказам да іх зрабіць усё, каб вырасціць з вучняў дастойных людзей, звярнуўся начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Д. У. Радзіхоўскі.

Прайшла нарада педагогаў
З дакладам “Сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах 11-гадовай школы” на нарадзе выступіў начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба. У яго абмеркаванні прынялі ўдзел дырэктар СШ №3 В. Г. Атрошка, якая звярнула асаблівую ўвагу на якасць і развіццё як асноўныя прыярытэты дзейнасці ўстановы адукацыі, В. У. Цыбульская—намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Завуццеўскай СШ-сада звярнулася да тэмы прафесійнага асабістага станаўлення і развіцця настаўніка, патэнцыялы сацыяльнага партнёрства ў забеспячэнні станаўлення асобы школьніка раскрыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 А. У. Пірог, Н. В. Варонька—загадчыца Чэраскага дзіцячага сада гаварыла пра ўдасканаленне работы дашкольнай установы ва ўмовах аграгарадка ў святле праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі, а намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабое Чапукоўскай СШ-сада Р. І. Мілеўская прысвяціла выступленне інавацыйнай дзейнасці як стымула творчага развіцця вучняў і педагагічнага калектыва, В. Ф. Кавалеўская—настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзісенскай СШ, аднак яна закранула больш шырокую праблему—сістэму работы са здольнымі вучнямі ў рамках рэспубліканскай праграмы “Маладыя таленты”.
Прайшла нарада педагогаў
Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў падзякаваў педагагічным работнікам Міёршчыны за плённую працу. Ён адзначыў, што ў руках настаўнікаў будучыня раёна, якую нельга ацаніць толькі матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Ён пажадаў работнікам сістэмы адукацыі не толькі здароўя і дабрабыту, але і задавальнення ад вынікаў сваёй дзейнасці.

Кіраўнік раёна ўручыў групе педагогаў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта. Узнагароды і сувеніры ад Чырвонага Крыжа за супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах кіраўнік гэтай грамадскай арганізацыі Г. В. Ліскова ўручыла Дому дзіцячай творчасці, Новапагосцкай, Павяцкай, Туркоўскай, Дзісенскай, Мікалаёўскай школам.

Вялікая група работнікаў адукацыі раёна адзначана Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і іншых абласных арганізацый, яшчэ больш узнагароджаных за плён і старанне граматамі аддзела адукацыі.

Жнівеньскае пленарнае пасяджэнне педагогаў закончылася святочным канцэртам, які падрыхтавалі самадзейныя артысты з ліку настаўнікаў і іх выхаванцаў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.




 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar