Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Увага, газаправод!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-06-2010, 13:50 [  ---  ] • Увага, газаправод!   |  
 
Назва:      

Да сетак звадкаванага і прыроднага газу ў раёне падключана 1893 кватэры ў шматпавярховых і індывідуальных жылых дамах. Ён паступае па падземных газаправодах, якіх пракладзена больш за 39,5 кіламетраў. Звадкаванага засталося крыху менш за паўтара кіламетраў, групавыя рэзервуарныя ўстаноўкі яго знаходзяцца ў Дзісне і ў вёсках Язна і Мурашкі.

Варта нагадаць, што ў межах газапровада забараняецца будаўніцтва, высадка дрэў і кустоў за 1,5 метра па абодва бакі ад восі, стаянкі і прыпынкі аўтамабільнага транспарту, трактароў і механізмаў, нельга праводзіць меліярацыйныя, будаўнічыя, мантажныя і ўзрыўныя работы, планаваць грунт, бурыць свідравіны і шурфы, рабіць звалкі, разводзіць кастры, выпальваць сухую расліннасць, наладжваць масавыя мерапрыемствы.

Перш чым праводзіць работы паблізу сістэм газазабеспячэння, неабходна атрымаць пісьмовы дазвол з РВУ “Міёрырайгаз”, за суткі выклікаць прадстаўніка газавай гаспадаркі і ўстанавіць сумесна з ім дакладнае размяшчэнне газаправодаў. Абавязкова ў яго прысутнасці праводзіцца работа ў зоне размяшчэння сістэм газазабеспячэння. Распрацоўка грунту павінна весціся на адлегласці менш за 2 метры ад газаправода ўручную рыдлёўкамі. Выкарыстанне ўдарнага інструмента і адбойных малаткоў дапускаецца толькі для ўскрыцця дарожнага пакрыцця. Адкрытыя газаправоды павінны быць надзейна замацаваны ад правісання. Пры іх засыпцы пасля праведзенай работы прысутнасць прадстаўніка газавай службы таксама абавязковая.

Калі здарылася, што газаправод пашкодзіўся, неабходна неадкладна прыпыніць работы, людзей з катлавана ці траншэі вывесці, месца аварыі ўзяць пад ахову, не дапускаць адкрытага агню і паведаміць пра здарэнне ў газавую аварыйную службу па тэлефоне 104.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з работамі паблізу падземных газаправодаў і групавых рэзервуарных установак, звяртацца ў РВУ “Міёрырайгаз”, які размешчаны па вуліцы Камуністычнай, 3а ці па тэлефонах 4-22-74, 4-21-43, 4-94-57.

Уладзімір МАКСІМЕНКА,
майстар філіяла РВУ “Міёрырайгаз”.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar