Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» 70 год Перамогі » Разведчица Таня
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-06-2015, 12:23 70 год Перамогі  ] • Разведчица Таня   |  
 
Назва: Разведчыца Таня      

Працуючы настаўнікам у Цвецінскай сярэдняй школе, я ад мясцовага насельніцтва пачуў, што нібы ў вёсцы ў час вайны знаходзілася разведчыца-партызанка Таня. Тыя звесткі нечакана атрымалі працяг, калі ў 1963 годзе мы з завучам Верай Віктараўнай Мятла працавалі на могілках, дзе ў той час наводзілі парадак вучні. Заўважыў, што Вера Віктараўна нечым узрушана ля невялікага пагорачка. Яна паказала маленькую хатку непадалёку, дзе разам з маці жыла раней. Да яе вяла вузенькая сцяжынка.

 

Вось што я пачуў тады ад настаўніцы.
—У канцы лістапада 1943 года было вельмі холадна, вецер наганяў то снег, то дождж. Мая маці казала, што гэта трэці зазімак, хутка будзе зіма.
Па сцежцы прама да нашага дома бегла жанчына. Яна прытулілася да сцяны і прыціснула да грудзей невялікі хатулёк. Я выйшла за дзверы і заўважыла маладую дзяўчыну ў салдацкіх ботах і ватоўцы, з якой сцякала вада. Яна дрыжэла ад холаду, але спытала, як ёй трапіць у Прасёлкавічы. Я ўгаварыла яе зайсці ў хату пагрэцца, бо моцны кашаль сведчыў пра прастуду. Мая маці хуценька зацепліла пліту і напаіла госцю гарачым малаком з мёдам і нейкімі зёлкамі. Павешалі мокрую вопратку сушыцца, а дзяўчыну паклалі ў ложак, і яна хутка заснула. Так нечаканая госця засталася ў нас і праз колькі дзён выздаравела. Аднойчы раніцай Таня (так яна назвалася) сказала, што пойдзе ў Дзісну ўладкоўвацца на работу, бо вельмі добра валодае нямецкай мовай. Вечарам вярнулася вельмі радасная і паведаміла, што будзе працаваць перакладчыцай у канторы, якая ўзводзіць мост праз Дзвіну. Немцы праверылі яе дакументы і засведчылі, што ўсё ў парадку.
Таня штодзень хадзіла ў Дзісну і вярталася пешшу. Толькі калі хварэла, а гэта здаралася ўсё часцей, яе падвозіў на машыне малады немец. Ён заўсёды гаварыў "ауфвідэрзэен" і высаджваў дзяўчыну ля царквы.


Таня была вельм прыгожая, круглатварая, з доўгай касой. Калі ўсміхалася, на шчочках з'яўляліся сімпатычныя ямачкі. Яркія блакітныя вочы заўсёды свяціліся дабрынёй.
—Мы вельмі пасябравалі, былі як сёстры,—працягвала Вера Віктараўна.—Яна прымерыла і насіла мае сукенкі. Але гадзінамі магла моўчкі сядзець і штосьці думаць. Вельмі ўважліва слухала іншых, ніколі нікога не перабівала. Любіла маляваць алоўкам прыроду. Аднойчы я сказала, што пасля вайны ёй трэба паступаць на настаўніцу. Таня ўсміхнулася і адказала, што яшчэ неабходна дачакацца, калі тая вайна закончыцца, а мастаком будзе.


Але хвароба яе не адпусціла, у канцы мая дзяўчына памерла. Пахаваць яе нам дапамаглі браты Дземянчонкі. Пра Таню ніхто нічога не ведаў, а мы яе называлі раднёй.
Праз колькі дзён пасля пахавання зайшоў да нас ў хату той малады шафёр-немец і забраў рэчы і дакументы Тані.
Вось і ўсё. А тады мы з вучнямі прывялі у парадак пахаванне Тані, якое знаходзілася з паўднёвага боку могілак, зрабілі невысокую агароджу, замянілі крыж. Прозвішча дзяўчыны так і засталося невядомым. Таму на маленькай шыльдачцы напісалі толькі імя. З матэрыяламі дапамагаў нам старшыня калгаса імя Цітова Іван Ерамеевіч Анісімаў, сам франтавік. У час працы ў Дзісенскім райкаме партыі ён чуў пра разведчыцу Таню, якая была закінута у тыл ворага і знаходзілася ў партызанскай брыгадзе Пруднікава. Збірала звесткі пра абарончыя збудаванні немцаў у Дзісне, склала іх карту. Лічылася, што яе расстралялі фашысты. Відаць, той малады немец дапамагаў нашай разведчыцы.


Уладзімір ЛЯЎКОВІЧ, Дзісна.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar