Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» 70 год Перамогі » Вести печали и радости
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-06-2015, 11:45 70 год Перамогі  ] • Вести печали и радости   |  
 
Назва: Весткі смутку і радасці      

Вести печали и радости Некаторыя дакументы захоўваюцца ў раённым ваенкамаце з першых пасляваенных дзён аднаўлення дзейнасці. Яны запатрабаваны не так ужо і рэдка. Вось справа №015, калісь сакрэтная, утрымлівае паведамленні на загінуўшых і прапаўшых без вестак ваеннаслужачых у час Вялікай Айчыннай вайны. Пачата 10 ліпеня, закончана 31 снежня 1944 года. Адкрывае яго "пахаронка", атрыманая 16 кастрычніка з 274-га гвардзейскага стралковага палка 90-й гвардзейскай стралковай дывізіі для Варвары Емяльянаўны Аўласевіч:

 

"Ваш муж гв. чырвонаармеец Аўласевіч Васіль Аляксеевіч, ураджэнец Вілейскай вобл., Міёрскага р-на, в. Бартоўшчына, загінуў у баі за Сацыялістычную Радзіму, верны воінскай прысязе, праявіўшы геройства і мужнасць, быў забіты 21 верасня 1944 г., пахаваны ў в. Вацбергі Баўскага павета Лат-війскай ССР.
Камандзір часці гв. падпалкоўнік Спірыдонаў.
НШ гв. падпалкоўнік Касалапаў".


Паведамленне адрасату ўручана 20 кастрычніка.
Па алфавіце Аўласевіч В.А. атрымаўся першым, за ім не надта строга па парадку яшчэ 176 прозвішчаў.
Такая ж справа, толькі пад №8, у Дзісенскім райваенкамаце пачата 14 верасня 1944 года, у ёй 78 жалобных паведамленняў. Пасля перашыўкі для архіва першым аказаўся дакумент са штаба партызанскага руху ад 18.12.1944 г. №9555с:


"Дзісенскаму раённаму ваеннаму камісару Вілейскай вобл. Перасылаю матэрыял на прапаўшага без вестак партызана Аліхімовіч Мікалая Лявонцьевіча для прызначэння пенсіі яго маці Аліхімовіч Кацярыне, якая жыве па адрасе: Вілейская вобл., Дзісенскі р-н, фальв. Завуцце.
Прашу ўручыць паведамленне гр. Аліхімовіч К., копію паведамлення і іншы матэрыял—заг. аддзела дзяржзабеспячэння і бытавога ўладкавання сем'яў ваеннаслужачых пры выканкаме дэпутатаў працоўных.
Дадатак на 3 лістах.


Начальнік Беларускага штаба партызанскага руху П. Калінін.
Начальнік аддзела кадраў падпалкоўнік В. Разанаў".
І зараз невялікія лісточкі, некаторыя нават на мішэнях ці розных нямецкіх дакументах з-за дэфіцыту паперы, адназначна выклікаюць трывожны смутак, сардэчны боль. Як інакш, калі за кожным дакументам не проста лёс, а смерць чалавека, нават калі гэта крыху суцяшальнае "прапаў без вестак".
Сярод афіцыйных дакументаў ваеннага часу захаваліся па нейкай прычыне два лісты прыватнай перапіскі. У жывых—надзея на сустрэчу, вера ў лепшае, нават калі не зажылі яшчэ раны.


Прапаную вашай увазе два "трохкутнікі" ад франтавікоў пры мінімальнай апрацоўцы тэксту— усё, як напісана тады, у пераможным 1945-ым.
"Область Полоцкая, район Миорский, с/сов Леонпольский, хут. С. Цегелня.
Миклушонок Федосия.
Здравствуйте, дорогая жена Федосия. Уведомляю вам, что я нахожусь жив. Уведомляю вам, что нахожусь раненым в левой руке. Адбило мне палец третий 21 марта 1945-го под городом Гданьском. Сейчас я нахожусь у больницы в городе Торунь. Дорогая жена,.. у нас погода очень хорошая. Дни ясные, трава уже растёт, дерева распускаются, пахать уже начинают.
Дорогая жена, я вам пишу другое письмо, как раненая рука моя уже немного гоится. Прошу пишите, как вы живёте. Я от вас не получил ни одного письма, как пошол з дому… Кланяюся вам, милая жена Феничка, и Валечке, и Алинце и целую вас крепко через эту белую бумажку. Привет всем суседам, желаю для них всего хорошего. Досвидания, ваш муж Игнатий Миклушонок.
Полевая почта №47836".

Вести печали и радости "БССР, Вилейская обл., Миорский р-н, с/сов Миоры. Деревня Игнатики. 
Сковородка София.
Дня 11 мая 1945-го года.
Здрастви, дорогие родители, мамаша и сястра, пляменицы. Сообщаю вам в том, что я жив и здоров. Дорогие родители, не беспокойтеся, война кончилась. Дорогая мама, я вам послал посылку. Лично сообщаю вам, что в Берлине 1 мая по обеду в 5 часов меня ранило в руку. Апять, дорогая мамаша, не беспокойся: во видишь, 1 мая ранило, а 11 мая уже ходжу и сам письмо пишу своей собственной рукой. Черес пару месяцев всё загоится. Дорогая мамаша, типер покамись не шли письмо, бо я выеду ближе к вам, а сейчас в городе Франкфурт на реке Одер. Дорогая мамаша, живи здорова, пока не беспокойся. Я напишу точны адрес, а тады напишыце хто жывы, хто убит, хто ранен.
Покамись всё, начинаю кушать шакалад…
Затем досвиданя.
Астаюсь…


Девушкам привет, в посылке послал конфет, сахару, материалу, остальное добавляли с начальства, не знаю што.
Ну, досвиданя, до спотканя. Привет племянницам. Як прыеду, як адслужу, то тады будем 3 дня гулять.
Красная Армия непобедима. Ура. Ура. Ура.
Добавить нечего больше.
Полевая почта 32422".
На конверте штамп: "Просмотрено военной цензурой 27577".


Да друку падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar