> 70 год Перамогі > А печи грели долго

А печи грели долго


10-09-2015, 16:14. : gazeta

А печи грели долго Пра свайго бацьку Мечыслава Уладзіміравіча Ярахновіча, які падчас Вялікай Айчыннай вайны трапіў да ворага ў палон, расказала жыхарка райцэнтра Раіса Васюцёнак.  

 

 

Мечыслаў Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1914 год-
зе ў вёсцы Краснае, што на тэрыторыі Но-
вапагосцкага сельсавета. У войску адслужыў яшчэ да вайны, а калі яна накрыла сваім чорным крылом, трапіў у палон. У лагеры быў печніком. Калі ў 1944-м палонных вызвалілі, на фронт так і не трапіў.
Пасляваеннае жыццё праходзіла ў Міёрах. У мірны час таксама займаўся сваёй справай—клаў печы. У сям'і Мечыслава Уладзіміравіча вырасла трое дзяцей.
Не стала печніка ў 1974 годзе—трапіў пад колы аўтамабіля. А у печах, зробленых яго ўмелымі рукамі, яшчэ доўга распальвалі агонь.
Раіса Мечыславаўна адзначае, што пра ваенныя гады ў бацькавай біяграфіі, на жаль, ведае няшмат. Як гэта звычайна бывае, у юнацтве гісторыя сям'і не вельмі цікавіць, а ў пару сталасці няма ў каго спытаць. Аднак мы ўдзячны міярчанцы і за гэтыя звесткі. Чакаем званкоў ад жыхароў раёна, якія могуць падзяліцца інфармацыяй пра ваеннае мінулае сваіх дзядоў і прадзедаў. Тэлефануйце на нумар 4 19 15.
Аляксандр РЫНКЕВІЧ, 
супрацоўнік музея.
На здымку: М. У. Ярахновіч—салдат Польскай арміі; з жонкай Чаславай Фёдараўнай. Фота з уласнага архіва           Р. Васюцёнак.

Мечыслаў Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Краснае, што на тэрыторыі Новапагосцкага сельсавета. У войску адслужыў яшчэ да вайны, а калі яна накрыла сваім чорным крылом, трапіў у палон. У лагеры быў печніком. Калі ў 1944-м палонных вызвалілі, на фронт так і не трапіў.Пасляваеннае жыццё праходзіла ў Міёрах. У мірны час таксама займаўся сваёй справай—клаў печы. У сям'і Мечыслава Уладзіміравіча вырасла трое дзяцей.Не стала печніка ў 1974 годзе—трапіў пад колы аўтамабіля. А у печах, А печи грели долго зробленых яго ўмелымі рукамі, яшчэ доўга распальвалі агонь.Раіса Мечыславаўна адзначае, што пра ваенныя гады ў бацькавай біяграфіі, на жаль, ведае няшмат. Як гэта звычайна бывае, у юнацтве гісторыя сям'і не вельмі цікавіць, а ў пару сталасці няма ў каго спытаць. Аднак мы ўдзячны міярчанцы і за гэтыя звесткі. Чакаем званкоў ад жыхароў раёна, якія могуць падзяліцца інфармацыяй пра ваеннае мінулае сваіх дзядоў і прадзедаў. Тэлефануйце на нумар 4 19 15.

 

Аляксандр РЫНКЕВІЧ, супрацоўнік музея.

На здымку: М. У. Ярахновіч—салдат Польскай арміі; з жонкай Чаславай Фёдараўнай.

Фота з уласнага архіва Р. Васюцёнак.