Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » Паважаныя жыхары Міёршчыны!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-12-2011, 10:59 Афіцыйна  ] • Паважаныя жыхары Міёршчыны!   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Паважаныя жыхары Міёршчыны! Напэўна, няма больш доўгачаканага, цёплага, радаснага свята, чым Новы год.

У ім увасоблена ўсё — нараджэнне новай мары, прымірэнне і згода, яднанне і вера.

 

З надзеяй на лепшае мы праводзім 2011 год. Для кожнага з нас ён склаўся па-рознаму. Былі радасці і трывогі, перамогі і няўдачы. Але пражылі мы яго годна. Нягледзячы на розныя цяжкасці, змаглі шмат дасягнуць.

 

Радуюць поспехі ў АПК. Закладзена добрая аснова пад ураджай будучага года. Мадэрнізуецца вытворчасць на прамысловых прадпрыемствах раёна, што дазваляе ажыццявіць выпуск  новых відаў прадукцыі, абнаўляць яе асартымент.

Паспяхова вырашаюцца пытанні жыллёвага будаўніцтва. Значная работа праведзена па газіфікацыі прыватнага жылога сектара ў горадзе, заканчваецца будаўніцтва газаправода да блізляжачых да раённага цэнтра населеных пунктаў.

 

Абнаўляюцца гандлёвыя аб’екты. Добраўпарадкоўваюцца нашы гарады і сёлы. Забяспечана даступнасць асноўных сацыяльна значымых відаў бытавых паслуг не толькі гарадскім, але і вясковым жыхарам. Паспяхова развіваецца сацыяльная сфера. З кожным годам нашы дзеці паказваюць усё больш высокія поспехі ў вучобе і пры паступленні. Радуюць сваімі дасягненнямі спартсмены.

 

2011 год стаў знамянальным для нас у духоўным плане. У чэрвені ў Дзісне адбыліся мерапрыемствы па кананізацыі іерэя Канстанціна Жданава.

Наша сумесная дзейнасць у 2012-ым будзе накіравана на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а значыць на павышэнне якасці жыцця і матэрыяльнага дабрабыту кожнага. Шчыра ўпэўнены, што ў надыходзячым годзе мы не проста зберажом дасягнуты ўзровень, а зможам заваяваць новыя вышыні, увасобіць у рэальнасць нямала перспектыўных планаў бо ў раёне жывуць людзі, якія могуць і хочуць працаваць, здольныя разумець.

 

Паважаныя жыхары Міёршчыны!

Усё, чаго мы дасягнулі, несумненна, з’яўляецца вынікам нашых сумесных намаганняў. Выказваем прыязнасць кожнаму з вас за любоў да роднай зямлі, вашу нястомную працу, цярпенне і разуменне, дабрыню і спагадлівасць, за ўсё, што мы зрабілі разам.

 

Новы год гэта новая старонка жыцця раёна і кожнага з нас. Мы ўсе вельмі розныя, але падобныя ў адным: імкнёмся жыць лепш, ярчэй, з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень. Канешне, жыццё калі-нікалі ўносіць свае карэктывы, але мы павінны верыць у свае сілы і памятаць, што шчасце і дабрабыт родных і блізкіх залежаць ад нас саміх: ад нашых добрых спраў, цёплых слоў, праяўленых павагі і клопатаў.

 

Няхай у 2012-ым збудуцца вашы мары. Усё, што засмучала, застанецца ў мінулым, а добрае знойдзе працяг у надыходзячым годзе.

Здароўя, любові, удачы і святочнага настрою вам і вашым блізкім, больш радасных падзей і добрых вестак.

Няхай лад, цяпло і дабрыня паселяцца ў кожнай хаце, спакой і любоў у кожным сэрцы, звонкі дзіцячы смех у кожнай сям’і!

Будзьце шчаслівымі!

З надыходзячым Новым годам!

 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar