Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » У райвыканкаме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2010, 16:29 Афіцыйна  ] • У райвыканкаме   |  
 
Назва:      

Медыцынскае абслугоўванне

На пасяджэнні райвыканкама 27 жніўня асноўным пытаннем парадку дня было “Аб стане медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна, выкананні дзяржаўных праграм па ўмацаванню здароўя грамадзян”. Галоўны ўрач ЦРБ А. Ф. Сівая адзначыла станоўчую тэндэнцыю па памяншэнню смяротнасці насельніцтва на 11,2%. Сярэдняя працягласць жыцця сёлета павялічылася на 4,2%. За апошнія гады не зарэгістравана мацярынскай смяротнасці і смерцяў немаўлятак у стацыянарах, пасляаперацыйнай лятальнасці пры вострых захворваннях органаў брушной поласці. Мэтанакіравана вядзецца прафілактычная работа. І ўсё ж дэмаграфічная сітуацыя застаецца складанай, бо более хворых, выпадкаў пярвічнага выхаду на інваліднасць, памяншаецца нараджальнасць. Складанай застаецца кадравая праблема сярод медыцынскіх работнікаў. Хаця ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база медустаноў, узровень медыцынскай дапамогі не ў дастатковай ступені адпавядае патрабаванням часу і запытам жыхароў раёна. Вось на выпраўленне гэтых недахопаў і накіравана прынятае рашэнне.

Школы гатовы

Начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба праінфармаваў, што ўсе ўстановы адукацыі раёна 1 верасня гатовы прыняць школьнікаў і выхаванцаў садоў-ясляў. Асабліва шмат зроблена да новага навучальнага года ў СШ №3, Чапукоўскай, Сіцькоўскай, Туркоўскай, Новапагосцкай, Завуццеўскай, Цвецінскай, Мікалаёўскай, Язненскай школах, дзіцячых садах Язна і райцэнтра, Дзісенскім дзіцячым доме. Дахі адрамантаваны ў 5 установах адукацыі, заканчваюцца работы ў СШ №2. У 5 школах заменены ваконныя блокі, у 4—катлы ацяплення. На 78 млн. рублёў набыта тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, на 8—спартыўнага рыштунку.

Выкананы вялікі аб’ём іншых падрыхтоўчых работ. Аднак патрэбны рамонт Перабродскай і Новапагосцкай школ, ясляў-сада №3 у райцэнтры. Неабходна рэканструяваць асвятленне ў Даўгінаўскай і Слабадской школах, набываць камп’ютэры, спортінвентар і воданагравальнікі, мяняць кухонны і сталовы посуд, выконваць іншыя работы. Праграма іх выканання замацавана рашэннем райвыканкама.

Прагнозныя паказчыкі—закон

Райвыканкам падвёў вынікі работы і выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў студзені-ліпені. Сітуацыя складаная, бо з 13 асноўных паказчыкаў забяспечаны 3. Выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся на 10,9%, спажывецкіх тавараў—на 11%, атрымана валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі больш на 10,1%. Гэта менш запланаванага ўзроўню. Адмоўны фінансавы вынік маюць мясакамбінат, ільнозавод, райпа. Сярэднямесячны заробак склаў 783 тыс. рублёў пры заданні 806,7 тысячы.
На пасяджэнні заслуханы тлумачэнні шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў аб магчымасцях забеспячэння прагнозных паказчыкаў. Вызначаны задачы па паляпшэнню спраў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі і сферы абслугоўвання.

Канкрэтна разглядалася дзейнасць гандлёвых прадпрыемстваў. Рознічны тавараабарот сёлета за 7 месяцаў вырас на 11,7%. Але не дасягнулі вызначаных параметраў мясакамбінат, камбікормавы завод, хлебазавод, каапрамгандаль, райпа, будгандаль, раённы вузел паштовай сувязі. У сувязі з гэтым кіраўнікам усіх гандлёвых прадпрыемстваў неабходна ўзмацніць кантроль за таварнымі запасамі, забяспечыць выбарку фондаў, асабліва школьнага асартыменту, стымуляваць пакупніцкі попыт шляхам аптымізацыі цэнавых надбавак. Пастаўлены задачы па добраўпарадкаванню тэрыторый вакол гандлёвых устаноў, захаванню рэжыму іх работы.

Пра землеўпарадкавальную службу

Землеўпарадкавальная служба зрабіла інвентарызацыю земляў, якія выдзелены грамадзянам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, сенакашэння і пасьбы жывёлы. Выяўлена 1268 га пустуючых і невыкарыстоўваемых угоддзяў. Сёлета знесена 8 непрыгодных для выкарыстання сельгасаб’ектаў. Пераразмеркаваны ўчасткі ў Даўгінаўскім, Мікалаёўскім, Перабродскім, Язненскім і Міёрскім сельсаветах, у Дзісне. У раёне заключаны 201 дагавор арэнды, з аўкцыёнаў прададзены 3 участкі пад жыллё. Сфарміраваны пералік свабодных зямельных угоддзяў.

Адзначана маруднае правядзенне культуртэхнічных работ па праграме “Чыстыя палі”. Не выкананы план разворвання пустуючых угоддзяў. Не ўсё зроблена па навядзенню парадку на зямлі. Здараліся выпадкі несвоечасовай падрыхтоўкі дакументаў. На выпраўленне гэтых і іншых недахопаў накіравана прынятае рашэнне.

Мнагадзетная сям’я

Пасведчанне мнагадзетнай сям’і выдадзена Наталлі Іосіфаўне Зінькевіч—жыхарцы райцэнтра.

Кантроль і іншае
Райвыканкам зняў з кантролю ўласнае рашэнне аб стане і мерах па далейшаму ўдасканаленню ідэалагічнай работы ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі г. Дзісна і Завуццеўскага сельсавета, унёс змяненні ў пералік вадаёмаў фонду запасу рыбных угоддзяў, дзе можа ажыццяўляцца аматарскае рыбаводства інтэнсіўнымі спосабамі, прыняў рашэнне аб выдачы ліцэнзій на права рознічнага гандлю, разгледзеў шэраг іншых пытанняў.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar