Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Узаемадзеянне: улада—народ »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Афіцыйна » Узаемадзеянне: улада—народ
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

7-09-2010, 16:30 Афіцыйна  ] • Узаемадзеянне: улада—народ   |  
 
Назва:      

Працягвае ўдасканальвацца і ўдакладняцца парадак узаемадзеяння ўладных структур і адказных работнікаў раённага ўзроўню з насельніцтвам. Так, прадугледжваецца, што з верасня старшыня райвыканкама праводзіць “прамыя лініі” не радзей аднаго разу ў два месяцы, а яго намеснікі—штоквартальна, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў—не менш чым раз у год.

Арганізацыяй тэлефонных размоў кіраўнікоў раёна з грамадзянамі даручана займацца галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы А. В. Ашурка. Яна будзе таксама штоквартальна абагульняць тэматыку і вынікі такіх гутарак для публікацыі ў раённай газеце.

Рэгістрацыю зваротаў на “прамую лінію”, аператыўнае накіраванне даручэнняў для выканання, кантроль за гэтай справай і інфармаванне аб зробленым кіраўніцтва райвыканкама, а пры неабходнасці—і грамадзян, падрыхтоўку штоквартальных абагульненых звестак па выніках двухбаковай тэлефоннай размовы будуць ажыццяўляць галоўны спецыяліст упраўлення справамі Н. Ф. Брыль, калі “прамую лінію” праводзіць старшыня райвыканкама, калі ля тэлефона дзяжурыць намеснік старшыні райвыканкама, што ведае пытаннямі эканомікі,—галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Т. А. Баранава; калі намеснік старшыні, што курыруе будаўніцтва,—галоўны спецыяліст аддзела па архітэктуры і будаўніцтву Н. У. Глебка; пры намесніку старшыні, што займаецца сацыяльнай сферай,—галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы С. В. Кузняцова.
За датамі “прамых ліній” сачыце па раённай газеце і сайту, а таксама афіцыйнаму сайту райвыканкама www.miory.vitebsk-region.gov.by.

Акрамя таго, дзейнічаюць “гарачыя лініі”. Яны з’яўляюцца формай узаемадзеяння органаў райвыканкама і грамадзян у выглядзе адказаў на пытанні з мэтай неадкладнага рашэння праблем жыццядзейнасці, аператыўнага разгляду зваротаў спецыялістамі і кіраўнікамі раённых служб, для тлумачэнняў незразумелага, прыёму прапаноў на дзеянні ці бяздзеянне адказных асоб мясцовага кіравання і самакіравання.

“Гарачая лінія” ў аддзеле ідэалагічнай работы—4-93-40, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва—4-21-44 у рабочыя дні з 8 да 17 гадзін. Звароты па гэтых нумарах рэгіструюцца ў спецыяльным журнале і разглядаюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Інфармацыя аб выніках дзейнасці “гарачых ліній” будзе перыядычна змяшчацца ў “Міёрскіх навінах”.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць непасрэдна звярнуцца да любой адказнай асобы. Старшыня райвыканкама вядзе прыём у другую і чацвёртую сераду з 8.00 да 14.00;
—першы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Анатольевіч Бялько прымае грамадзян кожную першую і трэцюю сераду з 8.00 да 14.00 і ў чацвёртую суботу з 9 да 12 гадзін у будынку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання;
—намеснік старшыні райвыканкама Леанід Іванавіч Лясовіч чакае наведвальнікаў у кожны панядзелак з 8 да 14 і ў кожную першую суботу месяца з 9 да 12 гадзін;
—намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Іосіфавіч Баданін дзяжурыць на сваім рабочым месцы кожную сераду з 8 да 14 і ў кожную другую суботу месяца з 9 да 12 гадзін;
—намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава ажыццяўляе прыём у кожную сераду з 8 да 14 і ў кожную трэцюю суботу месяца з 9 да 12 гадзін;
—упраўляючы справамі райвыканкама Людміла Панцялееўна Бяззубенак вядзе прыём грамадзян у кожную пятніцу з 8.00 да 14.00.

Адказвае за справаводства па зваротах галоўны спецыяліст упраўлення справамі райвыканкама Н. Ф. Брыль. Гэтым займаюцца пры зваротах да намеснікаў старшыні райвыканкама адпаведна Т. А. Баранава, Н. У. Глебка і С. В. Кузняцова.
Старшыня райвыканкама зацвердзіў графік прыёму грамадзян начальнікамі аддзелаў і ўпраўленняў. Так, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Мікалаеўна Рымша чакае наведвальнікаў у кожную сераду з 8.00 да 14.00 у кабінеце 4 па вул. Камуністычнай, 8, тэл. 4-13-43. У гэтым жа будынку на другім паверсе кабінет начальніка фінансавага аддзела Войцеха Іванавіча Пабяржына, які дзяжурыць з 8 да 14 гадзін у другую і чацвёртую сераду месяца, тэл. 4-14-31. На першым паверсе кабінет начальніка адукацыі Валерыя Анатольевіча Драбы, ён прымае ў першы і чацвёрты аўторак месяца адпаведна з 8 да 14 і з 14 да 20 гадзін. Тэл. 4-21-70.

У будынку па вул. Дзяржынскага, 17 (кабінет 4 на другім паверсе) у кожную сераду з 8 да 14 гадзін можна звярнуцца да начальніка аддзела эканомікі Раісы Мікалаеўны Лакотка, тэл. 4-17-67. На першым паверсе ў кабінеце №38 у кожную сераду з 8 да 14 гадзін дзяжурыць начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валерый Анатольевіч Ярахновіч, тэл. 4-12-32, а кожны чацвер у гэты ж час прыме вас у кабінеце №23 аддзела архітэктуры і будаўніцтва Ала Аляксандраўна Колесава (тэл. 4-17-03). Аддзел арганізацыйна-кадравай работы размешчаны ў кабінеце №37, тэл. 4-17-79, начальнік Наталля Міхайлаўна Мішута дзяжурыць у першую і трэцюю пятніцу з 8 да 14 гадзін.

Аддзел ідэалагічнай работы ўзначальвае Таццяна Алегаўна Стальмачонак, яе кабінет №6 на другім паверсе, тэл. 4-93-40, а час дзяжурства—з 8 да 14 гадзін у кожны чацвер.

Аддзел культуры размешчаны на вул. З. Касмадзям’янскай, 37, начальнік Аляксандр Сяргеевіч Тронькін прымае ў кабінеце №1 у першы і чацвёрты аўторак з 8 да 14 гадзін, тэл. 4-22-91.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Мікалаевіч Барадулін вядзе прыём у будынку па вул. Дзяржынскага, 19, у панядзелак з 14 да 20, у сераду з 8 да 12 і з 15 да 20, у першую суботу з 8 да 14 і трэцюю нядзелю з 8 да 14 гадзін, тэл. 4-13-62.
Аддзел фізкультуры, спорту і турызму размешчаны на вул. Камсамольскай, 24, начальнік Аляксандр Іванавіч Жук вядзе прыём па аўторках з 8 да 14 гадзін, тэл. 4-17-15.

Начальнік аддзела загс Ірына Леанідаўна Гушча (вул. Кірава, 44, 1-ы паверх, тэл. 4-18-51) гатова вас прыняць па чацвяргах з 8.00 да 14.00.

У будынку райвыканкама па вул. Дзяржынскага, 17 размешчаны аддзел па справах моладзі, яго начальнік Дзмітрый Уладзіміравіч Радзіхоўскі прымае па аўторках з 8.00 да 14.00, а начальнік землеўпарадкавальнай службы Іван Міхайлавіч Сафронаў—у кабінеце 36 па панядзелках з 8 да 14 гадзін, тэл. 4-18-06.
Гэта прыёмныя дні. Але любы з названых кіраўнікоў раённых служб будзе працаваць з наведвальнікам ці зваротам, калі знаходзіцца на рабочым месцы, вядзе прыём на выездзе, наведвае нейкі калектыў ці аб’ект.

Вызначаны адказныя за справаводства па зваротах. У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва гэта начальнік аддзела А. А. Колесава, у аддзеле эканомікі—начальнік Р. М. Лакотка, у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі—начальнік В. А. Ярахновіч, у аддзеле арганізацыйна-кадравай работы—начальнік Н. М. Мішута, у аддзеле загс—начальнік І. Л. Гушча, у аддзеле ідэалагічнай работы—начальнік Т. А. Стальмачонак, у землеўпарадкавальнай службе—вядучы спецыяліст Е. В. Карпуць.

Вядзе кнігу заўваг і прапаноў райвыканкама спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення справамі О. В. Няміра, яна ж ажыццяўляе папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні райвыканкама, яго намеснікаў і ўпраўляючага справамі і займаецца справаводствам па гэтаму пытанню.

Л. БЯЗЗУБЕНАК, упраўляючы справамі райвыканкама.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar