Супрацоўнікі Міёрскага РАУС сёлета выявілі 17 правапарушэнняў, якія звязаны з незаконным абаротам спіртаўтрымліваючай прадукцыі, адабрана 58,7 літра такой вадкасці, 792,7 л напояў дамашняга вырабу і 3 самагонныя апараты. Такі вынік забяспечаны дзякуючы інфармацыі з розных крыніц. 14 звестак было ад насельніцтва, усе яны пацвердзіліся. Наша кругласутачная "гарачая лінія" дзейнічае па нумарах 4-12-02, 597-00-66 (МТС), 312-18-02 (Велком); у Віцебску-8-0212-21-08-63, 8-029-511-22-16 (МТС), 8-029-314-08-63 (Велком).
Не адносьцеся абыякава да асоб, якія займаюцца незаконным абаротам спіртных напояў і самагонаварэннем, нясуць бяду іншым людзям.
В. УТКІН,
начальнік аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.