Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » В райисполкоме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-04-2013, 16:13 Афіцыйна  ] • В райисполкоме   |  
 
Назва: У райвыканкаме      

Аб узаемадзеянні

Райвыканкам разгледзіў пытанне "Аб узаемадзеянні Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, праваахоўных органаў, арандатараў рыбных угоддзяў па папярэджанні і спыненні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі Міёрскага раёна ў перыяд нерасту і вясенняй забароны на лоўлю рыбы ў 2013 годзе". Адзначана, што ў гэтым напрамку на Міёршчыне праводзіцца пэўная работа. У час сумесных рэйдаў выяўляюцца і спыняюцца грубыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. У мэтах прафілактыкі праводзяцца нарады, у друку змяшчаюцца адпаведныя матэрыялы.

 

На перыяд абмежавання і забароны прамысловай і аматарскай рыбнай лоўлі райвыканкам запатрабаваў скіраваць намаганні на выяўленне і спыненне грубых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, намеціў штодзённа праводзіць сумесныя рэйды з прыцягненнем старэйшын і рыбаловаў-аматараў.

Пэўныя задачы пастаўлены перад аддзелам унутраных спраў, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, арандатарамі рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў, сельвыканкамамі і рэдакцыяй.


Камісія

Райвыканкам зацвердзіў склад камісіі па правядзенні конкурсу на права заключэння дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў на 2013 год. Яе старшыня — В. А. Бялько, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, члены — І. П. Рунда, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Е. М. Вільновіч—начальнік аддзела даходаў фінаддзела, П. В. Пятроў — начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарчу.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar