Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » О почте, торговле и огородах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-04-2013, 14:26 Афіцыйна  ] • О почте, торговле и огородах   |  
 
Назва: Пра пошту, гандаль і агароды      

Падчас Дня інфармавання насельніцтва, які праходзіў 27 сакавіка ў населеных пунктах і працоўных калектывах Павяцкага сельсавета, гучалі пытанні, на якія адразу не былі дадзены адказы. Каб іх атрымаць, рэдакцыя звярнулася ў адпаведныя раённыя службы.

 

Начальнік Міёрскага раённага вузла паштовай сувязі А.Э. Масла інфармуе пра арганізацыю работы Паташнянскага АПС:

-Аддзяленне сувязі абслугоўвае 10 вёсак (105 двароў; 182 чалавек), у тым ліку і Чурылава Дальняе (20 двароў; 27 вяскоўцаў). З улікам аддаленасці населеных пунктаў маршрут руху паштальёна працяглы. У верасні-кастрычніку 2012 года па ўласным жаданні з АПС звольніліся 2 работнікі і цяпер Ж. М. Мяніцкая выконвае не толькі абавязкі загадчыцы аддзялення (з 8.00 да 12.00), але і разносіць (у другой палове дня) пошту, пенсіі. Ніякіх нараканняў ад насельніцтва на яе работу няма. Жанна Міхайлаўна ў ліку старанных, сумленных і адказных работнікаў прадпрыемства. Пытанне па ўкамплектаванні Паташнянскага аддзялення сувязі знаходзіцца на кантролі Міёрскага РВПС.

 

Першы намеснік старшыні праўлення райпа Г. Д. Бялюга тлумачыць па якой прычыне няма магчымасці адкрыць магазін у в. Дальняе Чурылава:

— З ліку мясцовага насельніцтва ніхто не пажадаў працаваць у магазіне. Накіроўваць прадаўца з райцэнтра і здымаць яму жыллё або аплочваць праезд — вельмі затратна. Да таго ж, для гандлёвай установы патрэбна папярэдне правесці капітальны рамонт будынка, на што таксама патрэбны значныя сродкі, якія ніколі не акупяцца. Таму і было прынята рашэнне аб абслугоўванні насельніцтва аўтамагазінам, які па графіку прыязджае ў Чурылава Дальняе тры разы на тыдні (панядзелак, чацвер і пятніцу) і дастаўляе харчовыя і нехарчовыя тавары ў адпаведнасці з узгодненым асартыментным пералікам. Акрамя таго сельскія жыхары праз прадаўца аўтамагазіна могуць заказаць любы іншы тавар.

 

Пра ўвядзенне новых правілаў забою жывёлы на прыватных падворках намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна А. В. Батура тлумачыць:

— Новыя ветэрынарна-санітарныя правілы ўтрымання прадукцыйнага статка ў асабістых падсобных гаспадарках, якія дзейнічаюць з 4 снежня 2013 года, абавязваюць грамадзян праводзіць забой жывёлы, з мэтай далейшай рэалізацыі мяса і субпрадуктаў на рынках, толькі на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. Гэта робіцца для забеспячэння належнага ветэрынарна-санітарнага кантролю і прафілактыкі небяспечных інфекцыйных захворванняў. У сувязі з асобнымі арганізацыйнымі пытаннямі, увядзенне ў дзеянне пункта 19 новых правілаў, у якім агавораны ўмовы забою жывёлы, адтэрмінавана да мая 2013 года.

 

Аб аказанні паслуг па забоі жывёлы ў нашым раёне паведамім насельніцтву пазней.

Начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама А. Г. Шаўчонак на пытанні вяскоўцаў па пераразмеркаванні зямельных участкаў дае наступны адказ:

— Пастановай Міёрскага райвыканкама "Аб мерах па добраўпарадкаванні гарадоў Міёры, Дзісна, сельскіх населеных пунктаў Міёрскага раёна ў 2013 годзе" дадзена даручэнне старшыням сельскіх Саветаў і землеўпарадкавальнай службе райвыканкама да 15 мая завяршыць інвентарызацыю, пераразмеркаванне і ўцягненне ў сельскагаспадарчы абарот раней прадастаўленых грамадзянам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, сенакашэння і пасьбы  сельгасжывёлы, якія выкарыстоўваюцца нерацыянальна, не па прызначэнні ці не выкарыстоўвюцца зусім.

 

На ўчастку, прадастаўленым па рашэнні мясцовага выканаўчага камітэта ці занесеным у пагаспадарчую кнігу, за які добрасумленна выплочваецца падатак , грамадзянін у індывідуальным парадку прымае рашэнне аб перыядзе ворыва, тэрмінах сяўбы.

 

Падрыхтавала

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar