Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Экономия и бережливость »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Афіцыйна » Экономия и бережливость
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

6-07-2013, 00:47 Афіцыйна  ] • Экономия и бережливость   |  
 
Назва: Эканомія і беражлівасць      

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Асноўнае пытанне парадку дня — "Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта РБ ад 14.06.2007г. №3 "Эканомія і беражлівась — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы". Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама А. І. Баданіна, адзначана, што ўсе прадпрыемствы раёна кантралююць рацыянальнае выкарыстанне па-ліўных, энергетычных, матэрыяльных рэсурсаў, а таксама зніжэнне ўдзельнай вагі матэрыяльных затрат на адзінку выпускаемай прадукцыі. Аднак у цэлым за першы квартал сёлета тэмпы росту выдаткаў на вытворчасць прадукцыі апярэджваюць тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці на 3,2%. З 35 арганізацый такую тэндэнцыю мае 11. На тысячу рублёў вырабленай прадукцыі прадпрыемствамі раёна за студзень-сакавік даводзіцца 1020 рублёў страт. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года дапушчаны рост на 22 рублі ці на 2,2%.

 

Забяспечваецца прагнозны паказчык па энэргазберажэнні. Выконваюцца мерапрыемствы адпаведнай праграмы.Назіраецца тэндэнцыя росту ўдзельнай вагі інавацыйнай прадукцыі прадпрыемстваў прамысловасці. Разам з тым захоўваюцца нізкія тэмпы выканання заданняў па ўсіх відах другаснай сыравіны, акрамя палімерных адходаў.

 

Райвыканкам абавязаў кіраўнікоў прадпрыемстваў скараціць невытворчыя расходы і страты, актывізаваць рэалізацыю інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, накіраваных на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці, у тым ліку з далучэннем замежных інвестыцый, правядзенне інвентарызацыі дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца ці мала выкарыстоўваецца, выкананне заданняў па зборы другаснай сыравіны. Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання даручана знізіць расходы кармоў на адзінку прадукцыі пры вытворчасці малака і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы не менш чым на 3%, гадоўлі і адкорме свіней у комплексах — на 2%.

 

УП ЖКГ патрэбна прыняць меры па завяршэнні работ па аптымізацыі рэжымаў, устаноўцы саставу асноўнага і дапаможнага абсталявання, якое мае павышаны расход энэргарэсурсаў на кацельнай "Дзісна".

Са справаздачамі па першым пытанні выступілі загадчык раённага аддзела адукацыі В. А.Драба, начальнік УП ЖКГ У. І. Мяцеліца.

 

Кармы і прадукцыйнасць статка

Заслухаўшы інфармацыю намесніка начальніка райсельгасхарчу П. В. Пятрова "Аб ходзе пашавага ўтрымання жывёлы і нарыхтоўцы кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна", райвыканкам адзначыў, што за 5 месяцаў атрымана валавой прадукцыі жывёлагадоўлі на 1,5% менш леташняга, у тым ліку малака — на 3,7%. Зніжэнне дапусцілі 8 гаспадарак з 17 па прычыне дрэннага травастою, таму на летняе ўтрыманне каровы і цялушкі пераведзены на 10-12 дзён пазней сярэднегадавых тэрмінаў. Тым не менш, работа гэта прайшла арганізана амаль ва ўсіх гаспадарках, за выключэннем тых, якія несвоечасова падрыхтавалі да работы перасоўныя даільныя ўстаноўкі і абсталяванне. Гэта адбілася на вытворчасці малака. Недабор валавых надояў дапусцілі ААТ "Папшулі", "Наўгароды", "Узмёнскі край", ВУПКУ "Міёрскі", у тым ліку і з-за адсутнасці трохразовага даення навацельных кароў.

 

Дзякуючы выкарыстанню камбікармоў атрымліваюць прырост надояў ААТ "Туркова", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Гвардзейскі", "Мікалаёўскі", "Дрыгучы". Аднак асноўны корм у кароў цяпер — зялёны. У раёне 4323 гектары шматкампанентных пашаў ці 0,26 на адну выпасваемую галаву кароў і цялушак. Але ў шэрагу гаспадарак страўленыя ўчасткі не падкошваюцца, не падкармліваюцца.

 

У раёне назапашана 6926 тон сена, у тым ліку першым класам — 6686 тон, другім — 240. Сенажу закла-дзена 74393 тоны. Створаны групы па кантролі за захаваннем тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў, якія выявілі ў некаторых гаспадарках парушэнні тэрмінаў закладкі зялёнай масы, яе павышаную вільготнасць, недастатковую трамбоўку, падрыхтоўку сянажных траншэй і герметызацыю сенажу.

 

Адзначана недастатковая работа шэрагу кіраўнікоў гаспадарак па гэтых напрамках, ім дадзены ўказанні выправіць недахопы ў бліжэйшы час.

На пасяджэнні райвыканкама зацверджаны план правядзення ўборкі ўраджаю і сяўбы азімых. Разгледжаны жыллёвыя пытанні.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar