Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » На сессии районного Совета депутатов
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-01-2015, 14:12 Афіцыйна  ] • На сессии районного Совета депутатов   |  
 
Назва: На сесіі раённага Савета дэпутатаў      

23 студзеня на 11-й нечарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў асноўным пытаннем парадку дня было "Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата" дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Міёрскага раёна і выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за 2014 год". З дакладам па ім выступіла кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Л.П. Бяззубенак. 

 

Яна засведчыла, што на Міёршчыне адзначаецца выразная тэндэнцыя памяншэння колькасці зваротаў у райвыканкам, у прыватнасці, з 224 у 2013 годзе да 198 летась. Але ў два разы паболела іх у вышэйстаячыя органы. Кожнае трэцяе пытанне, узнятае насельніцтвам, адносіцца да жыллёва-камунальнай гаспадаркі ці жыллёвага заканадаўства, актуальнымі застаюцца праблемы землеўладкавання і землекарыстання, архітэктуры і горадабудаўніцтва, гандлю і паслуг.


Пры абмеркаванні даклада дэпутат райсавета, дырэктар УП ЖКГ У.І. Мяцеліца ад-значыў павелічэнне аб'ёмаў камунальных паслуг для насельніцтва. Служба гэтая на віду ў насельніцтва. Колькасць зваротаў да яе менее па важных напрамках. Калі раней большасць з іх была звязана з вода- і цеплазабеспячэннем, то цяпер — з рамонтам дахаў, утрыманнем падсобных памяшканняў. Значыць, самае патрэбнае забяспечваецца. Для камунальнікаў важна працаваць ў кантакце з выканкамамі на месцах, тады ўсе пытанні вырашаюцца аператыўна. Невыпадкова няма скарг з Дзісны, Язненскага, Мікалаёўскага, Перабродскага і іншых сельсаветаў. Цяпер ва УП ЖКГ пачынае кругласутачна дзейнічаць дыспетчарская служба. Пра яе асаблівасці будзе паведамлена дадаткова.

 

Пажаданне Уладзіміра Іванавіча, каб насельніцтва пры нейкіх недахопах у дзейнасці камунальнай службы адразу звярталася ва УП ЖКГ, а не ў іншыя органы ці СМІ.
Імкнецца на месцы аператыўна вырашаць усе пытанні мясцовага жыцця Новапагосцкі сельвыканкам, аб гэтым гаварыла яго старшыня Р.А. Гернат. Абапіраючыся на дэпутатаў і старэйшын, тут накіроўваюць намаганні на папярэджанне скарг, займаюцца добраўпарадкаваннем, кантралююць работу аўтамагазінаў, умацоўваюць пажарную бяспеку. Сярод праблемных напрамкаў — своечасовы абмалот агародаў, утрыманне дарог, скарачэнне закупу малака з падсобных гаспадарак насельніцтва.
Як падтрымаць бяднейшыя слаі насельніцтва і не парадзіць утрыманства — вось над чым працуюць сацыяльныя работнікі ТЦСАН пад кіраўніцтвам А.В. Шамёнак, службы, у якой зваротаў толькі более. Пра сістэму ўдасканалення медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, задавальнення патрэб хворых гаварыла галоўны ўрач ЦРБ А.Ф. Сівая.
Вынікі абмеркавання падвёў старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў. Ён звярнуў увагу аўдыторыі, што не ўсе звароты — скаргі. А каб яны імі не станавіліся, трэба мэтанакіравана працаваць з насельніцтвам па задавальненні патрэб людзей, не абяцаць нерэальнае.


Работа мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый раёна з насельніцтвам і юрыдычнымі асобамі прызнана ў цэлым адпавядальнай заканадаўству, у прынятым рашэнні вызначаны напрамкі яе далейшага ўдасканалення.
Па прапанове начальніка фінансавага аддзела райвыканкама В.І. Пабяржына ўнесены змяненні ў рашэнне раённага Савета ад 2.12.2014 г. №29 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання": каэфіцыент па падатках для юрыдычных асоб на зямлю і нерухомасць павялічаны з 2 да 2,5.
Сесія па прапанове начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Р.М. Лакотка ўнесла змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета ад 21.11.2012 г. №126 адносна кіравання і распараджэння дзяржмаёмасцю.


Дэпутаты прагаласавалі за прадстаўленую намеснікам старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак Комплексную праграму па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна на 2015 год. Яна прадугледжвае павышэнне эфектыўнасці і скаардынаванасці папераджальнай работы, накіраванай у першую чаргу супраць сучасных негатыўных праяўленняў.
З 2009 года на Міёршчыне праводзяцца раённыя суботнікі, сродкі ад якіх дапамагаюць павялічваць аб'ёмы работ па добраўпарадкаванні, узвядзенні найбольш важных аб'ектаў, арганізоўваць розныя мерапрыемствы, вырашаць іншыя пытанні. Сесія падтрымала гэтую практыку адпаведным рашэннем. Суботнікі будуць і далей праводзіцца ў маі-чэрвені, жніўні-верасні. Райвыканкаму даручана вызначаць іх канкрэтныя тэрміны, віды і аб'ёмы работ, мэты, на якія накіроўваюцца заробленыя сродкі.


Справаздачу падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar