Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » В райисполкоме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-09-2015, 15:03 Афіцыйна  ] • В райисполкоме   |  
 
Назва: У райвыканкаме      

В райисполкоме Пасяджэнне райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні І. В. Кузняцова ў мінулую пятніцу пачалося з абмеркавання праблем аховы здароўя. І гэта не выпадкова. У планавым парадку разглядалася пытанне "Аб стане і мерах па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна".  

 

Здароўе—пад кантролем
Па інфармацыі галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ" А. Ф. Сівой, насельніцтва раёна з 2012 года зменшылася на 1205 і складае цяпер 21215 чалавек. Сяльчан паменела на 9,1%, гараджан—на 0,6%. На Міёршчыне 3826 дзяцей, 6641—людзей пенсіённага ўзросту, 11073—працаздольнага, з якіх заняты на рабочых месцах 8208 ці 74,1%. На тысячу працаздольнага насельніцтва даводзіцца 945 дзяцей і пенсіянераў. Адзначаецца станоўчая дынаміка нараджальнасці. У сем'ях сталі з'яўляцца па двое і трое дзяцей. Аднак далейшы прагрэс не мяркуецца, бо назіраецца рэзкае скарачэнне колькасці жанчын фертыльнага ўзросту.  
Усе жыхары раёна ў поўным аб'ёме атрымліваюць медыцынскую дапамогу, як таго патрабуюць нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Гэту работу забяспечваюць 573 чалавекі, з якіх 61 урач, 263 работнікі сярэдняга звяна, 148—малодшага і 101—іншага персаналу. 

Здароўе—пад кантролем

Па інфармацыі галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ" А. Ф. Сівой, насельніцтва раёна з 2012 года зменшылася на 1205 і складае цяпер 21215 чалавек. Сяльчан паменела на 9,1%, гараджан—на 0,6%. На Міёршчыне 3826 дзяцей, 6641—людзей пенсіённага ўзросту, 11073—працаздольнага, з якіх заняты на рабочых месцах 8208 ці 74,1%. На тысячу працаздольнага насельніцтва даводзіцца 945 дзяцей і пенсіянераў. Адзначаецца станоўчая дынаміка нараджальнасці. У сем'ях сталі з'яўляцца па двое і трое дзяцей. Аднак далейшы прагрэс не мяркуецца, бо назіраецца рэзкае скарачэнне колькасці жанчын фертыльнага ўзросту.  Усе жыхары раёна ў поўным аб'ёме атрымліваюць медыцынскую дапамогу, як таго патрабуюць нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Гэту работу забяспечваюць 573 чалавекі, з якіх 61 урач, 263 работнікі сярэдняга звяна, 148—малодшага і 101—іншага персаналу. 

 

Стацыянарнае лячэнне даступна ўсім, але яно павінна прызначацца строга па паказаннях, адзначыла галоўурач. Кошт аднаго ложка-дня летась складаў 426200 рублёў, за 8 месяцаў сёлета павялічыўся да 460800, у тым ліку ў рэанімацыйна-анестэзіялагічным аддзяленні 1633265 і 2153070 рублёў адпаведна. Лячэнне аднаго пацыента ў 2014-ым абыходзілася ў 3791 тыс. рублёў, за 8 месяцаў сёлета—у 4408 тысяч. У выніку аптымізацыі выдаткаў колькасць ложкаў з 236 у 2010 годзе скарацілася да 197 у 2015-ым. Працягваецца работа па ўкараненні стацыянар-замяшчальных тэхналогій. 

 

Рэканструкцыя, капітальны і бягучы рамонты, якія праводзіліся апошнія тры гады, дазволілі істотна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу устаноў аховы здароўя. У выніку значна пераўтварылася Дзісенская БСД, Забалоццеўскі ФАП, харчаблокі Міёрскай ЦРБ, Дзісенскай БСД, аддзяленняў стацыянара. На працягу мінулага года і сёлета на медыцынскае абсталяванне патрачана 194,3 млн. рублёў, у тым ліку з мясцовага бюджэту—31,4 млн. Працягваецца будаўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы.

З'явілася тэндэнцыя па паляпшэнні дэмаграфічных паказчыкаў—зніжэння агульнай смяротнасці па раёне. Летась памерлі 437 чалавек, за 8 месяцаў сёлета—287. Сярод асноўных прычын—хваробы сістэмы кровазвароту, затым ідуць старасць, новаўтварэнні, знешнія прычыны. 52,9% адышлі ў іншасвет старэй за 75 гадоў. 

У той жа час захоўваецца высокі ўзровень смяротнасці працаздольнага насельніцтва, а тут пераважаюць знешнія прычыны: суіцыды, траўмы, атручванні алкаголем, выпадкі, звязаныя з транспартам. Летась не стала 84-х чалавек, за 8 месяцаў сёлета—50. Мужчын сярод памерлых больш чым жанчын. Злоўжывалі алкаголем—14, якім выстаўлены адпаведны спадарожны дыягназ. 

 

На другім месцы ў структуры смяротнасці—хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, ад якіх летась не стала 23-х чалавек, сёлета—15. Ад вострай паталогіі памерлі 12, два з іх мелі спадарожны дыягназ "алкагольнае ап'яненне". Ад хранічных хвароб пайшлі з жыцця тры. З-за анкалогіі сёлета памерлі 6 чалавек, у тым ліку на першым годзе пасля выяўлення новаўтварэння—тры. Дарэчы, анкалагічная захворваемасць у раёне расце. Летась у запушчанай стадыі выяўлена 13 чалавек, за 8 месяцаў сёлета—15.

Своечасова дыягнаставаць хваробу, зменшыць смяротнасць можна пры дапамозе якаснай  дыспансерызацыі, своечасовага выяўлення небяспечных збояў у арга-нізме падчас медаглядаў, да якіх трэба прывучаць людзей.  На пасяджэнні адзначана, што здароўе—бясспрэчны прыярытэт кожнага. Бездакорнае самаадчуванне работнікаў вызначае паспяховае развіццё эканомікі, таму важна імкненне самога чалавека не хварэць. Клапаціцца пра сваіх падначаленых даручана кіраўнікам. А медыкі ў сваю чаргу павінны забяспечваць якасную дыспансерызацыю з распрацоўкай індывідуальных рэкамендацый, санітарна-асветніцкую дзейнасць. Для стварэння камфортных умоў для пацыентаў працягнуцца работы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ЛПУ, прадоўжыцца будаўніцтва ЦРБ. Запланаваны рамонт інфекцыйнага корпусу, будзе заменены састарэлы аўтатранспарт.   

 

Адна з важнейшых задач—вырашэнне кадравых пытанняў. У ЛПУ раёна востра патрабуюцца неўролаг, нарколаг, хірург, фтызіятр, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, тэрапеўты. Не хапае 8 медыцынскіх сясцёр, 6 фельчараў на ФАПы. Над гэтым таксама трэба працаваць. 

 

Пра цяпло думалі загадзя

Завяршыўся коплекс арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы жыллёвага фонду і суб'ектаў гаспадарання раёна да ацяпляльнага перыяду 2015-2016 года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. Для безаварыйнай работы ўсіх цеплакрыніц, бесперабойнага забеспячэння палівам і энергіяй арганізацый і насельніцтва раёна сіламі УП ЖКГ заменена 2,2 км цеплавых сетак на ПІ-трубы, завяршаецца прафілактычны рамонт і выпрабаванні сістэм ацяплення і абсталявання, цеплапунктаў, аб'ектаў жыллёвага фонду. Створаны запас паліва: 6 тыс. кубоў шчапы (100%) і 9,8 тыс. кубоў дроў (98%). 

За 8 месяцаў сёлета Міёрскім філіялам АУП "Віцебскаблпаліва" рэалізавана 1952 тон торфабрыкету, 3263 кубоў дроў. Насельніцтва забяспечваецца па спісах, якія прадстаўляюць Дзісенскі гарадскі і сельвыканкамы. Паліва атрымалі 1256 чалавек, у тым ліку 156 льготнай катэгорыі. Заяўкі выконваюцца на працягу 5 дзён. 

Завершаны рамонт памяшканняў кацельных і цеплавых пунктаў, праведзена тэхнічнае абслугоўванне запорнай і рэгулюючай арматуры ва ўстановах адукацыі. 

Усе спажывальнікі цеплавой энергіі і цеплакрыніц атрымалі пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд, акрамя ААТ "Міёрскі льнозавод". Райвыканкам указаў кіраўніку прадпрыемства на выпраўленне недахопаў. Адзначана недастатковая работа УП ЖКГ па разліках з ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" за пастаўленае драўнянае паліва.  

 

Шматдзетныя сем'і

Прынята рашэне аб выдачы пасведчанняў шматдзетных сем'яў Дзмітрыю Уладзіміравічу Іванову з Міёр, Іне Іванаўне Клакоўскай з Паташні, Кацярыне Валер'еўне Сіўцовай з Ідолта. Задаволена заява Дзяніса Алегавіча Рубаніка з Ідолта, у якога сёлета з’явілася трэцяе дзіця, на прызначэнне сямейнага капіталу. 

 

Жыллёвыя і іншыя пытанні 

Райвыканкам зацвердзіў спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, іх газіфікацыю. Разгледжаны жыллёвыя і зямельныя пытанні.  

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar