Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » Дасудовае ўрэгуляванне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-03-2011, 15:37 Афіцыйна  ] • Дасудовае ўрэгуляванне   |  
 
Назва:      

31 студзеня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў гаспадарчы працэсуальны, грамадзянскі і асаблівую частку падатковага кодэксаў па ўдасканаленню гаспадарчай судовай вытворчасці. Яны акцэнтуюць увагу на неабходнасці захавання дасудовага парадку ўрэгулявання спрэчак. З гэтай мэтай устанаўліваецца агульнае правіла—абавязковае прад’яўленне прэтэнзіі да звароту ў суд з іскам. Адначасова гаспадарчаму суду прадастаўлена права пры вырашэнні пытання аб памяншэнні няўстойкі ўлічваць дзеянні бакоў па вырашэнню канфлікта ў дасудовым парадку.

Цяпер у загадавай вытворчасці будзе разглядацца абсалютная большасць патрабаванняў аб спагнанні грашовых сродкаў, патрабаванні маёмасці ці абарачэнні спагнання на маёмасць даўжніка, калі ёсць хоць адно з наступных умоў:

- патрабаванні носяць бясспрэчны характар (грунтуецца на дакументах, якія пацвярджаюць запазычанасць);
- патрабаванні прызнаюцца (не аспрэчваюцца) даўжніком, але не выконваюцца;
- заяўлены патрабаванні на суму да 100 базавых велічынь. У іх могуць уключацца пеня і працэнты (пры тым не забараняецца звяртацца з такімі патрабаваннямі ў парадку іскавай вытворчасці).

Перавагамі загаднай вытворчасці з’яўляюцца больш кароткія тэрміны разгляду, адсутнасць неабходнасці ўдзелу ў судовым пасяджэнні, ніжэйшая стаўка дзяржпошліны (2 і 5 базавых), магчымасць незахавання прэтэнзійнага парадку. У выпадку адмовы ў выдачы вызначэння аб судовым загадзе прадугледжваецца магчымасць спрошчанага пераходу з загаднай вытворчасці ў іскавую.
Зменены стаўкі дзяржпошліны па іскавых заявах, скаргах, што паступаюць у гаспадарчыя суды. Так, за разгляд іскавой заявы маёмаснага характару пры цане іска да 100 базавых трэба будзе заплаціць дзяржпошліну ў 15 базавых, а разгляд заявы аб узбуджэнні загаднай вытворчасці абыйдзецца толькі ў дзве базавыя велічыні.

Ды і тэрміны “ўрэгуляванне спрэчкі ў парадку пасрэдніцтва” і “пасрэднік” заменены паняццямі “прымірэнчая працэдура” і “прымірыцель”. Цяпер пры невыкананні добраахвотнага міравога пагаднення, заключанага ў прымірэнчай працэдуры, гаспадарчым судом з боку, якая не выканала міравое пагадненне, будзе даспаганяцца ў бюджэт сума дзяржпошліны ў памеры, які вызначаны п. 7 арт. 250 Падатковага кодэксу.

Варта звярнуць увагу на змяненне парадку вылічэння тэрмінаў разгляду спраў, якія цяпер устаноўлены ў рабочых днях. Акрамя таго, павялічаны часовыя рамкі разгляду справы судом першай інстанцыі да двух месяцаў.
Пытанняў па новаму заканадаўству будзе менш, калі пазнаёміцеся больш падрабязна з тэкстам самога закона, а таксама тлумачэннямі Вышэйшага Гаспадарчага Суда на сайце vitebsk.court.by.

В. КІБІСАВА,
начальнік аддзела судовай практыкі.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar