Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » Дзяржкантроль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-03-2011, 10:35 Афіцыйна  ] • Дзяржкантроль   |  
 
Назва:      

Ці эканомяць будаўнікі?
Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў дзейнасць структурнага падраздзялення СУ-39 ААТ “Будаўнічы трэст №9 г. Віцебск”. Выяўлены фармальны падыход да энергазберажэння. Няма аператыўнага ўліку і кантролю за выпрацоўкай рабочых і налічэннем заробку. У заданнях не ўказаны назвы работ, іх віды і аб’ёмы, тэрміны выканання, склад брыгад. Дакументы на зарплату канкрэтнаму работніку ў асноўным фарміраваліся са слоў адказных асоб, пераважна прарабаў і майстроў.

У выніку кантрольнага абмеру на будаўнічым аб’екце корпуса медуніверсітэта ўстаноўлена завышэнне аб’ёмаў і кошту выкананых работ на 356,3 млн. рублёў. Тут неабгрунтавана былі дадаткова заказаны асобныя мантажныя матэрыялы, ужо раней пастаўленыя і аплачаныя з бюджэту. Акрамя таго, пры пастаўцы вітражоў і перагародак двойчы аплачаны транспартныя выдаткі. Выяўлены таксама ўключаныя ў акты, але фактычна не выкананыя работы, што не прадугледжаны праектна-каштарыснай дакументацыяй, і ўключаныя ў акт матэрыялы, якіх не было ў падрадчыка.

На будаўніцтве школы ў Білеве завышаны кошт работ на 32,8 млн. рублёў.
Па выніках праверкі ў бюджэт адноўлена 441,5 млн. рублёў. Адпаведныя матэрыялы накіраваны ў праваахоўчыя органы. Камітэт дзяржкантролю вобласці вырашае пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Перавозка пасажыраў
Дзяржкантроль вобласці з прыцягненнем спецыялістаў падатковай інспекцыі, транспартнай інспекцыі і ДАІ ў лютым правёў няпланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў у Віцебску і раёне. Выяўлены парушэнні: перавозка пасажыраў без білетаў і звыш устаноўленай колькасці пасадачных месц, блакіроўка запасных выхадаў. Устаноўлены факт ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзянінам, які на асабістым аўтамабілі паўторна на працягу года перавозіў пасажыраў у Віцебску. Па гэтаму факту складзены пратакол, а на аўтамашыну накладзены арышт. Матэрыялы накіраваны ў суд.

Прагноз не выкананы
Віцебскае райпа ў 2010 годзе не выканала прагнозныя паказчыкі па тэмпах росту рознічнага тавараабароту, тавараабароту грамадскага харчавання і нарыхтоўчага. На 52,4% знізіўся аб’ём выпуску спажывецкіх тавараў. Асноўныя прычыны гэтага—закрыццё магазінаў па прычыне недахопу кадраў, скарачэнне рабочага часу прадпрыемстваў гандлю, недахоп уласных абаротных сродкаў для падтрымання асартыменту тавараў, дрэнным іх завозе. Выяўлены парушэнні правілаў гандлю, санітарных норм, перабоі ў пастаўцы тавараў, прадугледжаных асартыментнымі пералікамі, незахаванне дысцыпліны цэн. Так, у адным з магазінаў знаходзілася 10 найменняў тавараў, тэрмін годнасці якіх закончыўся. Гэта каўбаса, свініна, паўфабрыкаты. Пры тым у продажы не было агародніны, абутку і іншага. Парушалася таварнае суседства, прама на падлозе захоўваліся чыпсы, працавалі прадаўцы без медыцынскага агляду.
Адзначаны парушэнні ў парадку вядзення кнігі заўваг і прапаноў, прыёму наяўных грашовых сродкаў.

Выяўлены няякасныя кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, якія з парушэннямі перавозіліся і захоўваліся. Нямала прэтэнзій да стану, парадку і абсталявання самога кандытарскага цэха, да захоўвання мукі, кухоннай солі і інш.
Памяшканне склада райпа, прызначанае для расфасоўкі харчовых тавараў, не абсталявана мыечнымі ваннамі, няма гарачай і халоднай вады. Ля сцен, з якіх абвальвалася тынкоўка, захоўваліся харчовыя тавары. На падрыхтаваных да рэалізацыі расфасаваных кандытарскіх вырабах (20 найменняў) не было інфармацыі пра дату вырабу і інш. У іх выяўлена меншае ўтрыманне цукерак, пячэння, зефіру і інш.
Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 работнікаў райпа.

Крымінал
Крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць узбуджана ў адносінах грамадзян, якія ў 2010 годзе ажыццяўлялі без дзяржаўнай рэгістрацыі абналічванне грашовых сродкаў у Мінску і атрымалі даход не менш 9 млрд. рублёў.
За лжэпрадпрымальніцтва ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах жыхара Віцебска, які перадаў свае дакументы на прадпрымальніцкую дзейнасць іншаму грамадзяніну і тым самым прадаставіў яму магчымасць займацца фінансава-гаспадарчай дзейнасцю ў 2009-2010 гадах, не маючы на тое дазволу. У выніку дзяржаве нанесены страты ў буйным памеры.
Аршанскі міжрайаддзел дзяржкантролю ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах жыхара Мінска, які ў 2006-2008 гадах ад імя падсправаздачнага яму прадпрыемства займаўся на Віцебшчыне без дзяржаўнай рэгістрацыі незаконнымі фінансавымі аперацыямі (перавод безнаяўных грашовых сродкаў у наяўную замежную валюту) і атрымаў даход больш чым у мільярд рублёў.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar