> Афіцыйна > На районную Доску почёта

На районную Доску почёта


2-04-2013, 13:53. : gazeta

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі работы народнай гаспадаркі раёна за 2012 год і прысудзіў прызавыя месцы наступным калектывам:

—   першае месца — філіялу "Міёрскі хлебазавод" РУПП "Віцебскхлебпрам" (дырэктар С. А. Матэленак), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;

—   другое месца — ААТ "Міёрскі камбікормавы завод" (В. А. Паляк).

Сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яго галін першае месца прысуджана калектыву ААТ "Дрыгучы" (дырэктар А. У. Радзіка), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама, другое — ААТ "Туркова" (А. К. Шокель), трэцяе — ААТ "Узмёнскі край" (А. М. Матэленак).

Сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі першае месца прысуджана калектыву УП ЖКГ Міёрскага раёна (дырэктар У. І. Мяцеліца), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод арганізацый будаўніцтва першае месца прысуджана калектыву ДКУБП "Міёрская перасоўная механізаваная калона-55" (дырэктар В. М. Брыль), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама, другое — філіялу "Міёрскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №203" (начальнік А. А. Сівіцкі), трэцяе — РБДКУП "Міёрскі рамотнік" (дырэктар С. К. Лабунька).

 

Сярод арганізацый сувязі першае месца прысуджана калектыву раённага вузла электрасувязі (начальнік Р. Ф. Пухальскі), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод арганізацый гандлю і грамадскага харчавання першае месца прысуджана калектыву ПГУП "Міёрскі прадгандль" (дырэктар С. А. Жук), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод арганізацый сферы бытавога абслугоўвання першае месца прысуджана комплекснаму прыёмнаму пункту "Павяцце" КУП "Міёрскі КБА" (загадчык Э. Л. Немянёнак), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.

 

З ліку ўстаноў адукацыі першае месца сярод гарадскіх сярэдніх школ прысуджана дзяржаўнай установе адукацыі "Міёрская сярэдняя школа №2" (дырэктар В. Ч. Кашкур), сярод сельскіх сярэдніх школ — ДУА "Новапагосцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа" (Л. М. Марат), сярод дашкольных устаноў — ДУА "Язненскі дзіцячы сад" (загадчык І. Ж. Балай), якія заносяцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі райвыканкама.

Сярод устаноў культуры першае месца прысуджана калектыву раённага Дома культуры (дырэктар А. М. Фурс), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.

 

Сярод устаноў медыцыны першае месца прысуджана Басянкоўскаму фельдчарска-акушэрскаму пункту (загадчыца В. М. Міхнёнак), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод кандыдатаў ад раённага Савета дэпутатаў першае месца прысуджана Узмёнскаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня Т. С. Смулько), які заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама, другое месца — Новапагосцкаму сельскаму Савету дэпутатаў (Р. А. Гернат), трэцяе — Міёрскаму сельскаму Савету дэпутатаў (Г. В. Шынкевіч).

На раённую Дошку гонару заносяцца партрэты наступных перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы:

 

Радзікі Антона Уладзіміравіча — дырэктара ААТ "Дрыгучы";

Сцепулёнак Таццяны Аркадзьеўны — аператара комплексу ААТ "Чэрасы";

Кашыра Святланы Іванаўны — аператара машыннага даення ААТ "Дрыгучы";

Алеські Сяргея Іванавіча — трактарыста-машыніста ААТ "Туркова";

Баслак Вольгі Мікалаеўны — галоўнага бухгалтара ААТ "Папшулі";

Якушына Андрэя Віктаравіча — майстра дарожнага філіяла ДРБУ-203;

Марозька Валянціны Мікалаеўны — загадчыцы магазіна аграгарадка Наўгароды раённага спажывецкага таварыства;

Шчарбіцкай Алены Мікалаеўны — спецыяліста па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг 1 катэгорыі аддзялення 47 аграгарадка Язна цэнтра банкаўскіх паслуг №213 філіяла №214 ААТ "Ашчадбанк Беларусбанк";

Танкавід Алены Аляксееўны — загадчыцы аддзела эпідэміялогіі ДУ "Міёрскі райЦГЭ";

Лаўца Ігара Уладзіміравіча — настаўніка ДУ "Міёрская дзіцячая школа мастацтваў";

Сушко Жанны Мікалаеўны — настаўніка ДУА "Дварнасельская дзіцячы сад-сярэдняя школа";

Яблонскай Таццяны Станіславаўны — краўчыхі КУП "Міёрскі КБА";

Юршэвіча Аляксандра Іосіфавіча — муляра рамонтна-будаўнічага ўчастка ААТ "Міёрскі камбікормавы завод";

Машары Вячаслава Антонавіча — аператара кацельні УП ЖКГ Міёрскага раёна.