Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Школа ў Волкаўшчыне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-06-2010, 16:11 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Школа ў Волкаўшчыне   |  
 
Назва:      

Да 1917 года ў Волкаўшчыне ў старой хаце Віталія Аркадзьевіча Багдановіча размяшчалася царкоўна-прыхадская школа пад кіраўніцтвам святара Перабродскага прыходу Ліцвіноўскага. У той час яе наведвалі па жаданню. Многія вясковыя дзеці туды не хадзілі.

У час польскай акупацыі школа знаходзілася ў суседняй вёсцы Залессе, і настаўнічала ў ёй Зімніцкая. Вучоба вялася на польскай мове. З сярэдзіны 30-х гадоў да 1938-га навучальная ўстанова існавала ў суседняй вёсцы Леснае. Восенню 1938 года школа была пераведзена ў Волкаўшчыну. 1 верасня 1940-га яна атрымала новы будынак. Там працавалі два настаўнікі Стэфанія Іванаўна Рачкоўская і Фісін Самуйлавіч Кісін. Пад час акупацыі заняткі праводзіліся перыядычна.

Пасля вызвалення ад немцаў у 1944 годзе навучальная ўстанова была адноўлена. Настаўнічала ў ёй Стэфанія Іванаўна Багдановіч (Рачкоўская). З 1946-га навучанне пераведзена на беларускую мову. У школе ў гэты час працуе Валянціна Сяргееўна Шабашова. Пяты клас там з’явіўся з восені 1948 года. Дырэктарам школы з’яўляўся Яфім Савельевіч Пучкоў, які ўзначальваў яе да 1952 года. Яму на змену прыходзіць Ніна Лявонцьеўна Бекусава. З 1955 у школе дырэктарствуе Генадзь Апанасавіч Лінаў, а потым Іван Іванавіч Паўлюкоў (з 1959), Іван Іванавіч Раманенкаў (з 1962), Мікалай Мікалаевіч Пішчулёнак (з 1965), Мікалай Мікалаевіч Ламінскі (з 1968), Еўдакія Паўлаўна Чарнякова (з 1970 па 1983), Леангіна Купрыянаўна Лапыр (з 1984 па 1988), з 1989-га школу ўзначальвае Генадзь Яўгенавіч Хахель.

Многія педагогі з’яўляліся высокаадукаванымі і граматнымі спецыялістамі. Так, Леангіна Купрыянаўна Лапыр—выдатнік народнай адукацыі, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, яна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі аддзела народнай адукацыі, адзначана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Беларускай ССР. Л. К. Лапыр нарадзілася 20 жніўня 1946 года ў Волкаўшчыне. У 1961-ым закончыла мясцовую васьмігодку. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Новапагосцкай СШ. Потым працавала загадчыцай Волкаўшчынскага клуба (1964-1967 гады). У 1966 паступіла ў Гродзенскі педінстытут імя Янкі Купалы на завочнае аддзяленне. А ў 1972 годзе атрымала дыплом настаўніка рускай мовы і літаратуры.

Педагагічную дзейнасць Л. К. Лапыр пачала яшчэ ў час вучобы ў інстытуце—у 1968 годзе была прызначана настаўніцай рускай мовы і літаратуры. 14 гадоў (1970-1984) працавала ў якасці завуча, чатыры гады (1984-1988) з’яўлялася дырэктарам. З 2004 года знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Л. К. Лапыр—педагог па прызванню. Яна ўмела сумяшчала педагагічную дзейнасць і была адначасова кіраўніком школы, старшынёй таварыства “Веды”. Асаблівасцю яе работы з’яўлялася ўменне рэалізаваць адзінства навучання, выхавання і развіцця асобы, развіваць інтарэсы вучняў.

Валерый ДРАБА,
начальнік аддзела адукацыі.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar