Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Мёры или Миоры?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-01-2013, 10:44 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Мёры или Миоры?   |  
 
Назва: Мёры ці Міёры?      

Артыкул пад такім загалоўкам у ліпеньскім нумары газеты “Звязда” не пакінуў мяне раўнадушным. Калі мы сапраўды маем намер захаваць сваю нацыянальную самабытнасць, свабоду і незалежнасць, калі нам дарагое наша гістарычнае мінулае, а будучыню будзем імкнуцца ўзводзіць на трывалым падмурку, на ўсведамленні шляху, які прайшоў наш народ, то адказ на пытанне аб вяртанні ранейшых назваў населеных пунктаў і іншых аб’ектаў адназначны. Райцэнтр павінен мець назву Мёры! Спасылка на тое, што мы да многага прывыклі і гатовы цярпець здзекі над сваім мінулым, гучыць неяк па-блюзнерску.

 

Яшчэ можна пачуць тэзіс аб тым, што ад таго, што мы будзем гаварыць і пісаць Мёры, а не Міёры, — каўбасы не прыбавіцца, сведчыць толькі аб духоўнай і маральнай дэградацыі. А калі глядзець глыбей, то ў канчатковым выніку колькасць нашай каўбасы якраз і залежыць ад нашай свядомасці, ад павагі да сваіх традыцый, нарэшце, ад нашай беларускасці. І справа далёка не ў тых грашах, якія затрацім на змяненне назваў гарадоў і вуліц. Нярэдка значныя сумы выдаткоўваюцца і на менш патрэбныя рэчы.

 

Каб выглядаць “паўнацэннымі” перад суседзямі, мы нават свае прозвішчы, атрыманыя ад продкаў, дапаўнялі не ўласцівымі традыцыям канчаткамі, у іншых перастаўлялі націск.

 

А ў якой краіне знаходзіцца горад, дзе вуліцы носяць імёны Леніна, Калініна, Кірава, Фрунзе, Арджанікідзе, Куйбышава, Чапаева, Чкалава, Паўліка Марозава, Кутузава, Суворава, Тэльмана? На жаль, гэта наша Дзісна. Неяк паспрабаваў высветліць, у гонар якой знакамітай асобы адна з вуліц самага маленькага горада Беларусі носіць імя Смірнова. Аказалася, што 12 Смірновых з’яўляюцца Героямі Савецкага Саюза, 3 — Героямі Сацыялістычнай Працы, столькі ж — дактарамі навук, прафесарамі, акадэмікамі і артыстамі, але ні адзін з іх да нашых мясцін не мае ніякіх адносін. Як і названыя вышэй, вядомыя па гісторыі СССР дзеячы.

 

Жадаем зрабіць Дзісну аб’ектам турызму? Цудоўна! Тут некалі былі два замкі, але няма вуліцы Замкавай. Затое ёсць вуліца Каперніка і маршала Маліноўскага.

 

Калісьці па дзісенскай брукаванцы хадзілі Язэп Драздовіч, Ігнат Буйніцкі, іншыя вядомыя землякі, няўжо яны не заслугоўваюць нашай памяці? Цудам захавалася вуліца Полацкая, ды завулак ля яе атрымаў назву Дзісенскага. Вось і ўся наша гісторыя.

 

Калі мы паважаем сябе, калі мы паважаем сваю гісторыю, то павінны захоўваць уласную самабытнасць. Так што і нашы Міёры павінны быць толькі Мёрамі.

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar