Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Путем технического переоснащения »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Гісторыя краю / 75 год раёну » Путем технического переоснащения
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

21-01-2015, 16:19 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Путем технического переоснащения   |  
 
Назва: Шляхам тэхнічнага перааснашчэння      

Путем технического переоснащения Цяпер на Міёршчыне 17 сельгасарганізацый (у пачатку 80-ых было 27), дзейнасць якіх грунтуецца на вытворчасці раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі. Машынна-трактарныя паркі ўсіх гаспадарак укамплектаваны сучаснай тэхнікай, пра якую вяскоўцы ў пару конна-ручной працы толькі марылі. 

 

Цяпер усю работу ў раслінаводстве механізавалі, нават ўборку льнотрасты, якую да нядаўняга часу ўздымалі, вязалі, грузілі ў прычэпы ўручную. Паступова маламагутную тэхніку выцеснілі энерганасычаныя трактары "МТЗ-1221", "МТЗ-3022" і іншыя мадэлі, якія добра зарэкамендавалі сябе на транспартных работах і ў полі з рознымі відамі агрэгатаў. Аднак і цяпер шырока выкарыстоўваюцца "Беларусы" з магутнасцю 80 конскіх сіл, аднак ужо істотна ўдасканаленыя, з добрым аглядам рабочай зоны, камфортнай кабінай з цвёрдым каркасам бяспекі, з прыборамі кантролю за сістэмамі.


Путем технического переоснащения Высокай прадукцыйнасцю вызначаецца комплекс сучаснай корманарыхтоўчай тэхнікі, якая дае магчымасць забяспечваць гаспадаркі высакаякасныя кармы розных відаў, у тым ліку сянаж у герметычна ўпакаваных рулонах, які на працягу ўсяго стойлавага перыяду статку захоўвае смакавыя якасці і свежы выгляд. 
Сярод ветэранаў сельгасвытворчасці ёсць механізатары, якім некалі давялося працаваць на жніве на камбайнах "СК-4", што па праву можна лічыць гераічным. Пасля 10-12-гадзіннага рабочага дня дадому яны вярталіся стомленыя ад гулу матораў, з галавы да ног запыленыя, бо самаходныя зернеўборачныя машыны былі без кабіны, цяжкімі ў кіраванні і часта псаваліся з-за шматлікіх камянёў і карчоў, якія траплялі ў жняяркі (у выніку штогадовага акультурвання палеткаў гэтую праблему ўдалося вырашыць). На Путем технического переоснащения змену камбайнам "СК-4" прыйшлі крыху ўдасканаленыя "СК-5", а затым іх выцеснілі "Нівы" і "Коласы". Наступнай тэхналагічнай навінкай у лінейцы збожжаўборачных машын сталі "Доны"і "Ліды", якія цяпер таксама ў ліку "рарытэтных", бо ў авангардзе новыя магутныя, высокатэхналагічныя, аснашчаныя электронікай і кандыцыянерамі беларускія "КЗС-1218", якія дазваляюць правесці жніво ў кароткія тэрміны з мінімальнымі затратамі рабочых сіл. Уражваюць і намалоты камбайнераў за сезон — ад 1000 да 2000 тон збожжа.


Раней для павышэння прадукцыйнасці працы даводзілася рэканструяваць прычапныя і навясныя агрэгаты. У кожнай гаспадарцы паяўляліся рацыяналізатары, якія пераабсталёўвалі замацаваныя за імі чызелі, культыватары, плугі і іншую сельгастэхніку, павышаючы такім чынам дзённую норму выпрацоўкі і якасць работ. Але з-за адсутнасці тэхнічных умоў у калгаснай майстэрні не ўсе задумы ажыццяўляліся. Між тым, прамысловая вытворчасць таксама развівалася, тэхніка мадэрнізавалася, удасканальвалася з улікам заўваг і прапаноў сельгасвытворцаў. У гаспадарках з'яўляліся машыны, выкарыстанне якіх спрыяла скарачэнню матэрыяльных затрат на вытворчасць сельгаспрадукцыі. У выніку такіх распрацовак з'явіліся абаротныя плугі, якія значна скарацілі "пустыя" пераезды пры апрацоўцы глебы, што дазволіла эканоміць паліва. Задаволены вяскоўцы і ўніверсальнымі глебаапрацоўчымі пасяўнымі агрэгатамі з шырынёй захопу ў 6 метраў. Выкарыстанне такой шматфункцыянальнай тэхнікі дазволіла значна скараціць інтэрвал паміж перадпасяўной апрацоўкай глебы і загортваннем насення, якое кладзецца ў пульхную, вільготную глебу, пры гэтым пустазелле ў сваім развіцці не абганяе культурныя расліны—рэалізацыя гэтай умовы некалькі дзесяцігоддзяў назад была немагчымай з-за адсутнасці адпаведных тэхнічных сродкаў.Тэхналагічны працэс апрацоўкі глебы і сяўбы такімі камбінаванымі агрэгатамі забяспечвае і высокую якасць загортвання насення, што спрыяе дружным усходам. Да таго ж, за адзін праход па полі можна выканаць усе аперацыі перадпасяўной апрацоўкі глебы і пасеў, а гэта павышае прадукцыйнасць працы і зніжае расход паліва. Хіба можна параўнаць такія глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты з прычапнымі сеялкамі 70-80-х гадоў?!  


Путем технического переоснащения Аднак трэба адзначыць, што ў 80-ыя сельгасарганізацыі мелі дастаткова магутныя, па тых мерках, машынна-трактарныя паркі, дзе было шмат гусенічных і колавых трактараў, новыя віды камбайнаў і сельгасмашын. Кожная наступная мадэль была прагрэсіўней папярэдняй, але далёкай ад сучасных. Напрыклад, на многіх работах выкарыстоўвалі маламагутныя трактары "Т-25", некаторыя з якіх нават не мелі кабін. Корманарыхтоўкай займаліся прэс-падборшчыкі, на якіх дзённыя аб'ёмы нарыхтоўкі сена ў цюках былі вельмі мізэрнымі ў параўнанні з выкарыстаннем сучасных рулонных прэсаў. У той час у сельгасвытворчасці налічвалася шмат аўтамашын "ГАЗ-53", якія ўдзельнічалі ў корманарыхтоўцы, транспартыроўцы торфу, перавозцы збожжа і іншых работах. Аднак з 2000-га года аўтапарк значна скараціўся і да сённяшняга часу грузавых машын у сельгасвытворчасці засталося няшмат, бо большасць работ цяпер выконваюць на энерганасычаных трактарах.


На ўсіх этапах развіцця сельскай гаспадаркі інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове мадэрнізацыі вытворча-тэхнічнай базы і ўкаранення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу была найвайважнейшым напрамкам. І гэта заканамерна, бо перааснашчэнне галіны высокапрадукцыйнымі машынамі і агрэгатамі новага пакалення забяспечвае рост прадукцыйнасці працы, эканомію матэрыяльных рэсурсаў. І гэты працэс не прыпыніцца і ў далейшым. А таму магчыма, што праз 3-4 дзесяцігоддзі новае пакаленне аграрыяў з цікавасцю будзе разглядаць сельскагаспадарчую тэхніку ХХІ стагоддзя, якая цяпер лічацца высокатэхналагічнай.
Некаторыя эпізоды з развіцця сельгасвытворчасці ў нашым раёне адлюстраваны на здымках мінулых гадоў, зробленых фотакарэспандэнтам Казімірам Блажэвічам.


Эліза БЛАЖЭВІЧ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar