Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Духовное наследие и чудо природы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-01-2015, 12:21 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Духовное наследие и чудо природы   |  
 
Назва: Духоўная спадчына і дзіва прыроды      

Невялікая вёсачка Кублішчына здзівіць заезджага вандроўніка адразу дзвюма адметнасцямі. Адна з іх — здабытак духоўнай спадчыны тутэйшых жыхароў, другая — пасланне прыроды са старажытнай Скандынавіі.  У Свята-Троіцкую царкву прыхажане збіраюцца на службу кожную нядзельную раніцу і ў святочныя дні стараверскага календара, які, дарэчы, супадае з праваслаўным. Старавераў, у параўнанні з праваслаўнымі і католікамі, у раёне значна менш. Як расказаў святар Пётр Ермалаевіч Дзяменцьеў, прыход вясковай царквы складае прыкладна 500 чалавек. Ёсць сярод іх і моладзь. Абрады старавераў адрозніваюцца тым, што з пары хрышчэння Русі яны не змяняліся.  

 

Пабудавана стараверская Свята-Троіцкая царква ў Кублішчыне ў 1887 годзе. Будаўнічым матэрыялам служыла дрэва, таму святыня цярпела ад пажараў. Кожны раз яе адбудоўвалі дзякуючы сілам і ахвяраванням прыхаджан. Апошні пажар пашкодзіў царкву ў 1999-м годзе, пасля чаго яе зноў аднавілі. Захаваліся цагляныя вароты XIX стагоддзя.


Царкву Кублішчынскай абшчыны ўвесь час упрыгожвалі іконы дараскольнага перыяду, мелася шмат богаслужбовых кніг, якія захаваліся да нашага часу.
Іконы старога пісьма і друкаваныя царкоўныя кнігі знаходзіліся ў кожнай стараверскай сям'і. Традыцыя перадаваць іх з пакалення ў пакаленне жыве і цяпер.
Пра тое, у якім годзе ў Кублішчыне ўтварылася абшчына і была пабудавана маленная, дакладна невядома. Упамінанне пра саму вёску, згодна з дадзенымі Мінскага архіва, датуецца 1826 годам. Узгадваецца ў гістарычных крыніцах пра рэгістрацыю маленнага дома ў 1839 годзе. Архіўнае ўпамінанне пра царку адносіцца да 1868-га. Аднак на стараверскіх могілках паблізу Кублішчына ёсць надмагільны камень, датаваны 1803 годам. Такім чынам, можна меркаваць, што ў першай палове XIX стагоддзя ў Кублішчыне ўжо была пабудавана і дзейнічала першая на паўночных землях стараверская царква. Створаная пры ёй абшчына ахоплівала вялікі рэгіён — Дзісну з ваколіцамі, Міёры, Германавічы, Шаркаўшчыну, часткова Браслаўшчыну, Друю, Ніўнікі.


Згодна са спісамі стараверскіх абшчын, пры Польшы (да 1939) года іх было 52. Кублішчынская мела нумар 24.
Другая адметнасць Кублішчына — вялікі камень, размешчаны недалёка ад вёскі. Валун цэглападобнай формы "пакінуў у спадчыну" ледавік са Скандынавіі. Бачная частка камня мае даўжыню ў 3,85 метра, шырыню — у 2,95, вышыню — у 0,9. Камень-велікан з'яўляецца помнікам прыроды.
Аляксандр РЫНКЕВІЧ,
супрацоўнік музея.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar